Бессардэчнасць адрозненняў
Вiктар ЛОЎГАЧ, БЕЛТА
Падставай для напiсання гэтага матэрыялу сталi два пiсьмы. Аўтарам аднаго з iх з’яўляецца дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Вольга Абрамава. У iм яна выклала сваю пазiцыю ў адносiнах да падзей апошняга часу ў Эстонii i рэакцыю на iх Захаду i накiравала яго паслам усiх краiн Еўрапейскага саюза, акрэдытаваным у Беларусi. Другое пiсьмо — адказ пасла Вялiкабрытанii ў Беларусi Браяна Бенета (адзiнага, хто адказаў на пасланне дэпутата).
Сутнасць дэпутацкай iнiцыятывы зводзiлася да таго, што, на яе думку, «з цывiлiзатарскай мiсiяй еўрапейцаў на постсавецкай прасторы ў блiжэйшыя гады будуць праблемы», таму што «ўрады заходнiх дзяржаў так i не зразумелi спецыфiкi ментальнасцi па крайняй меры славянскай часткi былога Савецкага Саюза», важнейшай рысай якой было «знаходзiць вытокi нацыянальнай гордасцi ў вызваленчых войнах». Дэпутат асаблiва падкрэслiвае, што «рускiя, беларусы i ўкраiнцы ў Савецкiм Саюзе самасцвярджалiся ў разуменнi асобай мiсii па выратаванню сваёй краiны i ўсёй Еўропы ад фашызму». На падставе гэтага пiсьма робiцца выснова: «Пасля падзей апошняга часу ў Эстонii i своеасаблiвай рэакцыi на iх заходняй дыпламатыi i заходнiх урадаў мала хто на нашай геапалiтычнай прасторы паверыць у неабходнасць будучай перамогi iдэалаў дэмакратыi ў еўрапейскай версii ў нашых дзяржавах». Спадар Браян Бенет, адказваючы на пiсьмо, мабыць, спрабаваў паказаць свае фiласофскiя здольнасцi, ахарактарызаваўшы яго як зварот «у сэрцы адрозненняў у нашых поглядах на свет», падмацаваўшы гэта вось такой сентэнцыяй: Беларусь глядзiць у мiнулае, Брытанiя — у будучыню. «Першае важнае адрозненне, — пiша пасол, — заключаецца ў тым, што мы не надаём такой значнай увагi перамозе (у Другой сусветнай вайне). У вайне няма пераможцаў, мы ўсе прайгралi. Вынiкам вайны стаў тэхналагiчны i сацыяльны прагрэс, але цана яго была вялiзнай i павiнна ўсiмi лiчыцца пройгрышам». Брытанскi пасол, вiдаць, свядома забыўся цi проста не ведае, што «Беларусь глядзiць у мiнулае», у тым лiку i ваеннае, свята шануе памяць воiнаў i па той прычыне, што практычна ў кожнай сям’i былi ахвяры — муж, бацька, брат, сястра, сын, дачка... Загiнуў кожны трэцi жыхар рэспублiкi. Цi можна гэта забыць? Браян Бенет «не надае такой значнай увагi перамозе», мабыць, i яшчэ па адной вельмi простай прычыне. У iнтэрв’ю аднаму з апазiцыйных беларускiх выданняў ён, разважаючы аб астраўным размяшчэннi каралеўства, у лiку пазiтыўных асаблiвасцяў адзначыў тое, што брытанцы «былi дастаткова абаронены ад нападаў у тыя часы, калi войны з’яўлялiся нормай iснавання». Беларусь жа вада не абараняла. Па яе тэрыторыi з захаду на ўсход i ў адваротным накiрунку за шматвяковую гiсторыю прайшлi мiльёны непрыяцельскiх воiнаў з адной толькi мэтай — захапiць гэту зямлю i заняволiць яе жыхароў. Не ў крыўду кажучы спадару паслу, брытанцы часцей займалiся ўтварэннем калонiй у розных частках свету, чым змагалiся з ворагам. Магчыма, таму ён i саромеецца гэтых «перамог»? А мы вымушаны глядзець у мiнулае i так хваравiта ўспрымаць дзеяннi, калi палiтычнай лапатай пераварочваюць ваенныя пахаваннi. Мы павiнны ганарыцца дасягнутымi перамогамi. Таму, што тым самым збераглi свой народ, сваю зямлю i цяпер можам глядзець у будучыню. Браян Бенет пiша, што «ў нас няма права чакаць ад краiн удзячнасцi за iх вызваленне», лiчачы, напрыклад, што «вызваленне Францыi стала тэхнiчнай стадыяй на працягу вайны, прычынай радасцi але не доўгачасовай удзячнасцi». «Тэхнiчнай стадыяй» для каго? Лётчыкаў эскадрыллi «Нармандыя—Нёман»? Байцоў французскага супрацiўлення? Тых, хто загiнуў за некалькi дзён да перамогi? Наўрад цi. Дарэчы, французы вельмi ўдзячныя прадстаўнiкам усiх без выключэння народаў, якiя ўнеслi свой уклад у вызваленне краiны ад фашызму. На цэнтральнай плошчы сталiцы Аўстрыi Вены таксама стаiць помнiк савецкаму салдату, там часта ляжаць кветкi. Iталiя, якая не па чутках ведае, што такое фашызм, таксама беражлiва адносiцца да мемарыялаў тых, хто аддаў жыццё за вельмi важную для Еўропы перамогу. Таму тым больш дзiўна, што чыноўнiкi Еўрасаюза прамаўчалi ў сувязi з падзеямi ў Эстонii. Нават не абурылiся грубым разгонам дэманстрантаў, масавымi арыштамi нязгодных, нарэшце, смерцю аднаго з iх. А маўчанне, як вядома, знак згоды. Згоды на тое, што трэба любымi спосабамi вытравiць са свядомасцi еўрапейцаў памяць аб Вялiкай Перамозе. I гэта дае свае вынiкi. Ужо загаварылi аб «упарадкаваннi» ваенных пахаванняў у Польшчы. Вiдаць, у абмен на базы ЗША? Уявiце сабе, што жорсткае збiццё дэманстрантаў, якое пацягнула трагiчныя наступствы, адбылося б у Беларусi. Якi б гвалт узнялi ў чыноўнiцкiх структурах Еўрасаюза аб дэмакратыi i свабодзе! «Маё стаўленне да перамогi, вызвалення, ваенных мемарыялаў (якiя павiнны быць сiмвалам памяцi, але не трыумфалiзму), магчыма, адрознiваецца ад Вашага, — пiша ён дэпутату, робячы ўпор на тое, што ў Эстонii «многiя людзi ўспрымаюць вызваленне iх краiны Чырвонай Армiяй гэтак жа, як i пачатак акупацыi». Атрымлiваецца, гэтыя «многiя людзi» лiчаць, што iх не трэба было вызваляць, што лепш бы перамог Гiтлер? I тады б замест помнiка савецкаму салдату стаялi статуi чалавека, якi ўскiнуў руку ў фашысцкiм прывiтаннi. Як ужо ставяць манументы эсасаўцам. I нiхто ў Еўрасаюзе гэтаму не супрацiўляецца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падставай для напiсання гэтага матэрыялу сталi два пiсьмы. Аўтарам аднаго з iх з’яўляецца дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi
|
|