21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Асноўны iнстынкт

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алё, народ на провадзе!

Замест прадмовы. Было гэта гадоў 20 назад, тады, калi толькi згледзеўшы чаргу, людзi ў яе станавiлiся, часам — нават не пытаючы, што даюць. Якая рознiца, што, калi патрэбна лiтаральна ўсё (не сабе, дык дзецям, ці — бацькам...). I грошы ёсць.

А яшчэ — у чэргi запiсвалiся... Iх займалi з вечара. У iх — хадзiлi адзначацца. Там жа — знаёмiлiся, сустракалi святы, i — здаралася — нават памiралi...

Ды, цяпер не пра тое. Неяк, перад Калядамi, яйкi з продажу знiклi — наогул. А потым — з’явiлiся. Чарга наляцела — цi не з вярсту... Мужыку аднаму падфарцiла: тры дзесяткi схапiў (больш не давалi...). I нясе. Асцярожна так, бо дэфiцыт. I яйкi. I поўны пакет. I галалёдзiца...

Баба за iм... Яна, кажуць, з печы ляцiць сем дум перадумае, а тут — iдзе. I памалу. Ад зайздрасцi аж сэрца кроiцца: «Во пашчасцiла... I, мусiць жа, нейкай лахудры? Такi мужык — здабытчык! Не тое, што мой... Гэты, бач, i час знайшоў, i дастаяўся, i купiў! Сям’я з пiрагамi на свята будзе, з салатамi... Хоць бы данёс толькi...».

Мужык, мiж тым, за вугал звярнуў, з поля зроку знiк. А калi з’явiўся, у бабы — сэрца ў пяткi: схiл там i нiчым не пасыпаны. Вось ён ступiў i... з капытоў. Аж зямля задрыжэла.

Баба да яго:

— Ай-я-яй, мужчина! Вы упали-таки?! А как же ваши яйца?

Той пачырванеў, буркнуў:

— Нармальна.

I ўстае. Лёгенька. Кабета толькi тут згледзела, што ў яго рукi пустыя — няма пакета. I не было. Не той мужчына. Той, з яйкамi, наперадзе. Як iшоў так i iдзе...

Слоўка падвяло.

Ды цi толькi яе? Знаёмая ў Польшчу ў госцi паехала. Ранiцай устала, гаспадар запрашае кудысь (па-свойму). Яна адно слова «разумее» — канапа.

Пакрыўдзiцца хацела... Пакуль не дайшло, што ён яе на каву клiча — з бутэрбродамi.

А яшчэ ў адной знаёмай — гаспадарка кулацкая. Неяк я тэлефанавала ёй: распытала, як кароўкi перазiмавалi, як свiнкi, куры, як трусы?

Сваяк (рускоговорящий) пры гэтым з пакоя пайшоў...

I яшчэ. Пра тую ж «кулачку». На вельмi сур’ёзнай нарадзе, яна сярод iншых рашыла балючае пытанне ўзняць. Сказала:

— Як гэта так, каб чалавек скалечыўся, i нiдзе не мог мылiц знайсцi!

Увесь прэзiдыум пры гэтым насамi закруцiў: «Это же надо: какой мелочный народ пошёл... Нашли о чём говорить: видите ли, мыльниц нету».

То нагадаем (тым, хто забыўся), што трусы гэта кролики, а мылiцы — костыли. З iх сёння i пачнём.


Асноўны iнстынкт

Я даўно заўважыў, што мае мылiцы найбольш цiкавяць дзяцей i сабак. З першымi, як быццам, усё зразумела, а вось з другiмi...

Iду аднойчы ў бок прыпынку — цiхенька, роўненька — нiкога не чапаю, а ён — вялiзазны, калматы, рыжы — насустрач. Сцежку мне загарадзiў i брэша. Ды так...

— Э, чый сабака? — пытаю ў людзей. — Забярыце!

— А нiчый, — нехта кажа. — Дварняк, на будоўлi жыве, ля рабочых жывiцца.

— Бедны ты, харошы, — спрабую ўгаворваць я.

Рыжы вухам не вядзе, яшчэ болей брэша, — я кроку ступiць не магу...

Мужчына нейкi мiма праходзiў. Як «гаўкне» на яго:

— Вон пашоў! Ах ты паскуда!

Сабака хвост падцiснуў i ходу.

А я, пакуль да прыпынку дайшоў, другога рыжыка ўспомнiў.

У маладосцi калiсь (якiя там мылiцы!) мы такога ж дварнячка ля палiтэхнiчнага ўбачылi. Галодны быў, паглядзеў на нас такiмi вачамi, што сябрук адразу ж палез у сумку, дастаў адтуль колца кiлбасы, што сабе на вячэру купiў, кавалачак кiнуў, потым другi... Сабака iх, як мух лавiў. I ўжо так удзячна глядзеў, так радасна махаў нам хвастом, што сябра... здаўся. Сказаў:

— Добры сабака, забяру дамоў.

Паклiкалi. Рыжык пайшоў — спакойна, паважлiва, як любы добры сабака ля ног не любога, а менавiта добрага гаспадара.

I мы ўжо з iм амаль дабралiся: да дома, дзе сябрук жыве, пару кварталаў якiх засталося. I тут наш рыжык... як дасца ўбок. Мы аж сталi ад нечаканасцi, паглядзелi ўслед: за колькi дамоў ад нас маячыў невялiчкi прывабны цень. Таксама з хвастом.

— Супраць асноўнага iнстынкту не папрэш, — сумна зазначыў мой сябар, хаваючы рэшткі каўбасы.

А я з той пары чамусьцi стаў паважаць рыжых катоў, рыжых сабак. I рыжых кабет.

Iлля ШАХРАЙ,

г. Мiнск

Прасцей трэба быць

Сваё саракагоддзе мая сяброўка адзначала ў вёсцы, у свекрывi. Запрасiла i мяне. А каб я не блудзiла, каб не блыталася па нейкiх аўтобусах-электрычках, сказала:

— Мой начальнiк i яшчэ двое мужчын на машыне будуць ехаць. Месца там ёсць. То яны i цябе падбяруць.

Хто б быў супраць?!

У прызначаны дзень з ранку я стаяла на кухнi, гатавала... Ну чаму б не салату, калi ў мяне гэта выходзiць лепш, чым нейкi там торт?

Карацей, у прызначаны час, з ёй, гатовай, вялiкай, прыгожа запакаванай, я выйшла на вулiцу, села ў машыну. Цiкавыя там былi людзi, толькi нейкiя дужа надзьмутыя, важныя.

А зрэшты, мне з iмi што — дзяцей хрысцiць? Не... Не гаворыце вы, i я памаўчу. Едзем.

За горад выехалi, у лес i... сталi, колам — у машыне зламалася нешта. Мужчыны адкрылi капот, сталi калупацца пад iм, нешта правiць. Паўгадзiны, гадзiна. З аднаго боку — нервы гараць, спазняемся. А з другога — май на дварэ! Лiстота чыстая-чыстая, трава зялёная-зялёная, птушкi пяюць — аж лес разлягаецца! А ўжо паветра, кветкi...

Скiнула басаножкi, прайшлася, назбiрала кветак. Пасядзела пад дрэвам.

Тыя мужыкi, бачу таксама. I непадалёк — вадзiцель застаўся машыну правiць.

Так што гадзiны праз паўтары мы паехалi.

Зразумела, спазнiлiся — «толькi нас i чакалi», а таму — адразу ж за стол. Iмянiннiца пад першую чарку маю каронную салату падае, па крузе пускае.

У спадарожнiкаў, бачу, ад здзiўлення аж мову адняло:

— Дык гэта... не торт?! — пытаюць, ачомаўшыся.

— Не...

— А ў нас жа, — кажуць, — каньяк з сабой быў! Нам жа ў лесе, у цiшы, на траве, так выпiць хацелася... Закускi не мелi.

...А ўсё з-за чаго? З-за пыхi вялiкай. Прасцей трэба быць. Гэта — выгадна.

I. СКУРАТОВIЧ,

г. Мiнск

«Не жалею, не зову, не плачу...»

У жнiўнi 1980 года пасля вучобы ў педагагiчным вучылiшчы я прыехала на работу ў вёску, уладкавалася на кватэру, у маленькiм пакойчыку размясцiла свой няхiтры скарб. Складаўся ён у асноўным з метадычных дапаможнiкаў, кнiг, з партрэта любiмага паэта Сяргея Ясенiна. Я яго на столiк паставiла.

Гаспадыня цётка Ядзя зайшла. Пытаецца:

— А хто ж гэта?

— Ды так... Адзiн знаёмы.

— Нiшто сабе, — ацанiла цётка. — Бялявы, бач, кучаравы. Дзеўка, што да цябе ў гэтым пакоi жыла, таксама за кучаравага выйшла.

Я ледзь смех стрымала. Сказала, што мне, маўляў, гэта не пагражае.

— А ты ведаеш, — сумна зазначыла цётка, — што табе пагражае, што не?..

На выхадныя я паехала дамоў, да бацькоў. Калi ж потым вярнулася, гаспадыня, паставiўшы на стол кубак малака, буркнула:

— Лепш на мясцовых хлопцаў глядзела б. Болей толку было б.

Аказалася, да гаспадынi сын прыязджаў. Ён i патлумачыў, хто на тым здымку.

Але ж цётку я, можна сказаць, паслухала: пазнаёмiлася з сынам яе суседкi, праз паўгода згулялi вяселле... Трое дзяцей у нас.

А кучаравы той... Не-не ды ўспомнiцца.

Алена П.

Глыбоцкi раён

За дурной галавой...

Неяк з вёскi Iскра да Бялынiчаў я пад’язджаў на гарбатым «Запарожцы». Не блiзкi шлях, а лета на дварэ, спякота. Ды такая, што, як зараз кажуць, а ж мазгi плавяцца. I ў сон хiлiць. Але ж, думаю, калi я задрамлю, то i вадзiцеля, крый Бог, за мною пацягне. Таму мы абодва мужна трымалiся, ехалi, няспешную гамонку вялi. А нi пра што — пра надвор’е, пасевы, у якiх я нiчога не цямiў , вiды на ўраджай, народныя прыкметы...

Да Бялынiчаў ужо вярсты са тры заставалася, — пра машыны гамонка зайшла, пра амфiбii, якiя могуць хоць па дарозе ехаць, хоць па вадзе паплыць.

— А твой «Запарожац», — кажу вадзiцелю, — за iх не горш. Нашу Друць, нябось, адным махам перамахнуў бы.

— Што Друць, — горда ўсмiхнуўся аўтаўладальнiк. — Гэта машына тут любую з рэк пераплыве.

— Ну, — сарвалася ў мяне, — г. ж не тоне.

«Запарожац» затармазiў. I досыць рэзка. Вадзiцель адчынiў дзверцы, што побач са мной, сказаў:

— Не падабаецца мая машына?! То шыбуй... Пехам.

Прыйшлося выйсцi. Пакуль трапаў да Бялынiчаў, думаў, што хай дрэнна, але ехаць, усё ж лепш, чым добра iсцi.

А ўсё — з-за дурнога языка.

Так што потым, калi шанцавала на чым пад’ехаць, нiчога дрэннага нi пра машыну, нi пра вадзiцеля я нiколi не гаварыў. I вам не раю.

Н.I. ДЗIГАЛЁЎ,

г. Бабруйск

Рубрыку вядзе Валянцiна ДОЎНАР.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я даўно заўважыў, што мае мылiцы найбольш цiкавяць дзяцей i сабак. З першымi, як быццам, усё зразумела, а вось з другiмi...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика