21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сям’я, дзецi, дапамога

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

На пытанні «прамой лініі» адказвае намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна Васiльеўна ШЭМЕТАВЕЦ.

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 23, 24, 25 і 26 мая).

— Цi прымаецца пад увагу пры разлiку даходаў для атрымання бясплатнага харчавання на маленькiх дзяцей кошт iльготных лекаў?

Ганна Iванаўна ЯНОВIЧ i Ганна СЯДАЧ, Мастоўскi раён

— Згодна з новымi правiламi, пры вызначэннi ўзроўню даходаў для прадастаўлення бясплатнага харчавання на дзяцей першых 2 гадоў жыцця кошт iльготных лекаў не ўлiчваецца.

— Чула, што ў выпадку, калi адзiн з бацькоў з’яўляецца iнвалiдам, дапамога па догляду на дзiця ва ўзросце больш за 3 гады можа прадастаўляцца без улiку даходаў. Гэта праўда?

Ларыса Мiкалаеўна ВАРАБЕЙ, Светлагорскi раён

— Прапановы наконт умоў прызначэння дапамог на дзяцей ва ўзросце больш за 3 гады сем’ям, дзе ёсць бацькi-iнвалiды, зараз толькi разглядаюцца, i якiм тут будзе канчатковае рашэнне — яшчэ невядома.

— Цi можна адмовiцца ад пуцёўкi на аздараўленне дзiця-iнвалiда, а ўзяць замест яе кампенсацыю? I цi магу я аформiць догляд, калi дзiця-iнвалiд пойдзе ў звычайную школу?

Марына ШЫРВЕЛЬ, Валожынскi раён

— Выплата кампенсацыi замест нявыкарыстанай пуцёўкi на дзiця-iнвалiда зараз ужо не прадугледжваецца. Што ж да догляду дзiцяці-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў, то ён афармляецца ва ўпраўленнi па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне па месцы жыхарства, i гэта дапамога выплачваецца незалежна ад таго, пойдзе ваша дзiця ў звычайную школу цi не.

— У нашай сям’i двое дзяцей, але хутка з’явiцца трэцяе. Цi праўда, што ў такiм выпадку магчыма будзе «спiсаць» не 30, а 50 працэнтаў льготнага крэдыту на будаўнiцтва жылля?

Марына МАРТЫНЮК г. Гродна

— Сапраўды, Марына, такая прапанова падрыхтавана. Аднак пакуль яна яшчэ разглядаецца.

— У нашай сям’i 6 чалавек, у тым лiку трое прыёмных дзяцей. Сама я ўжо выйшла на пенсiю, муж — iнвалiд II групы. А нагода для званка такая. Мы ўсе разам жывём у саўгаснай прыватызаванай двухпакаёўцы, дзе немагчыма паставiць нават «лiшнi» ложак. У той жа час у гэтым жа доме ёсць пустая трохпакаёўка. Цi можам мы, як шматдзетная сям’я, разлiчваць на атрыманне гэтай кватэры?

Таiсiя Аляксандраўна БУДЗЬКО, Капыльскi раён

— Справа ў тым, што ўсе пытаннi наконт жылля вырашаюцца толькi на мясцовым узроўнi. Таму, Таiсiя Аляксандраўна, у дадзеным выпадку трэба звярнуцца да кiраўнiка гаспадаркi, старшынi сельскага Савета, старшынi райвыканкама. Бо ў рэшце рэшт у вас — прыёмная сям’я. I сёння такiм сем’ям павiнна надавацца асаблiвая ўвага.

— Цi магчыма мне, як шматдзетнай мацi, якая жыве ў вёсцы i працуе тут у дзiцячым садку, разлiчваць на вырашэнне «жыллёвага пытання» праз сельгаспрадпрыемства?

Яўгенiя Валянцiнаўна IОДА, Валожынскi раён

— Калi шчыра, вырашыць «жыллёвае пытанне» праз сельгаспрадпрыемства наўрад цi рэальна — гаспадаркi ўкладваюць у будаўнiцтва грошы i таму перш-наперш iмкнуцца забяспечыць жылплошчай менавiта сваiх работнiкаў. Таму трэба шукаць iншыя варыянты, скажам, звяртацца ў аддзел адукацыi, райвыканкам або ў аблвыканкам. Аднак у любым выпадку займацца гэтым трэба. Бо ў жыццi магчыма ўсё: сёння жылля няма, а заўтра можа распачацца будаўнiцтва.

— Паколькi я жыву ў рабочым iнтэрнаце, да мяне не прапiсваюць дзiця. Пры гэтым муж мае толькi часовую прапiску. У сувязi з гэтым наша сям’я не можа аформiць дапамогу на догляд. Што рабiць у такой сiтуацыi?

Сняжана ГАРОДКА, г. Мiнск

— У такой сiтуацыi можна ўзяць ва ўрача-педыятра даведку, што дзiця назiраецца ў той цi iншай палiклiнiцы — такiм чынам, атрымаецца пацвярджэнне, што дзiця пражывае разам з вамi. А далей трэба прадаставiць гэту даведку i неабходны пакет дакументаў па месцы сваёй работы цi месцы работы мужа, дзе, уласна кажучы, i прызначаць дапамогу на догляд.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытанні «прамой лініі» адказвае намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай аб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика