Не сем дзён, а сем месяцаў
Дзiяна КУРЫЛА, БЕЛТА
Канцэртная пляцоўка Летняга амфiтэатра ў Вiцебску павiнна быць задзейнiчана сем месяцаў у годзе. Такую задачу перад Мiнiстэрствам культуры паставiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусi Аляксандр Косiнец, якi прымаў удзел у пасяджэннi рабочага штаба па рэканструкцыi галоўнай канцэртнай пляцоўкi фестывалю.
У гэтым годзе канцэрты «Славянскага базару ў Вiцебску», як чакаецца, наведаюць больш як 40 тыс. гледачоў. На арганiзацыю i правядзенне фестывалю будзе накiравана Br3,6 млрд. У тым лiку распараджэннем кiраўнiка дзяржавы выдзелена Br1,7 млрд з бюджэту Саюзнай дзяржавы, з боку Беларусi паступiць Br1,2 млрд, ад Расii — Br700 млн. Мiнiстэрства культуры Беларусi накiруе Br70 млн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канцэртная пляцоўка Летняга амфiтэатра ў Вiцебску павiнна быць задзейнiчана сем месяцаў у годзе
|
|