21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi бацькi любяць дзяцей, то абароняць

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З нагоды

Памятаю, калiсьцi даўно ў нас была забава — бегаць навыперадкi па высокай агароджы дзiцячага садка, дзе ўсёй шырынi — сантыметраў з пяць. I нiчога, страшна не было. За сэрца хапалiся нашы бацькi, калi гэта бачылi.

Мы тады ўвогуле мала чаго баялiся — хiба што Бабая i цемры ў пакоi. А так — вярталiся зацемна, каштавалi на зуб усякую дрэнь, цягалi на руках беспародных бобiкаў i мурак, купалiся, дзе нельга, размаўлялi з незнаёмымi i г.д.

Натуральна, гэта карцiнка з уладкаванага — вiдаць, шчаслiвага дзяцiнства. Дый час цяпер зусiм iншы. Мы выраслi, i выразна ўсведамляем, колькi пагроз i небяспек на шляху крохкiх «кветак жыцця». Мы рэгулярна збiраемся з гэткiмi ж дарослымi сур’ёзнымi людзьмi, каб абмеркаваць i вырашыць, як усiм разам абаранiць нашых дзяцей — ад галечы, голаду, войнаў, хвароб, ад крымiналу i тэлежахаў, ад жорсткага абыходжання i няякаснага харчавання, ад усяго, што стварыў дарослы свет. Урэшце, ад... нас?

Але разважаць на гэту тэму можна бясконца, i ўсё гэта будзе выказванне адной пазiцыi — тых, хто выйшаў з пяшчотнага ўзросту. Мы ж вырашылi даць слова «падабаронным» — ад чаго, на iх думку, трэба трымаць абарону? Сваiмi меркаваннямi дзеляцца нашы дзецi — дзецi супрацоўнiкаў «Звязды».

Наша «рэкламшчыца» Алена ДАЎЖАНОК — вельмi пазiтыўны чалавек i сапраўдны дыпламат, мяккi, але настойлiвы. А вось яе сын, 9-гадовы Данiк ДАЎЖАНОК, у апытаннi быў канкрэтным i стрыманым, як сапраўдны будучы абаронца:

— Абараняць дзяцей трэба ад боек, ад злых сабак, ад агню, ад курэння i ад наркотыкаў, ад вострых прадметаў, ад дрэнных людзей i асаблiва ад зладзеяў.

Журналiст Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА — адна з тых, хто «дзiцячую» тэму вядзе не толькi на старонках газеты, але i ўвогуле па жыццi. (Дарэчы, менавiта дзякуючы Вользе распачалася акцыя «Звязды» па ўладкаванню дзяцей-сiрот у гасцявыя сем’i). Не пажадалi застацца ўбаку i ўсе яе дзецi — Цiмох, Мiкiта i Даша.

Дар’я КIШКIНА, 10 гадоў:

— Бацькi павiнны абараняць сваiх дзяцей ад бандытаў, забойцаў i маньякаў. Ад дзiцячых страхаў. Ад хвароб i мiкробаў. Ад смутку, журбы, нуды i крыўды.

Мiкiта КIШКIН, 12 гадоў:

— Дзяцей трэба абараняць ад несправядлiвых адносiнаў. Ад настаўнiкаў, якiя неаб’ектыўна ставяць адзнакi, крычаць, абражаюць. Ад бацькоў, якiя сваiх дзяцей не любяць: б’юць, не клапоцяцца, не цiкавяцца iх жыццём. Ад iншых дзяцей i дарослых, якiя робяць зло. Дзяцей трэба абараняць ад жорсткасцi, грубасцi i бруду, адкуль бы яны нi зыходзiлi — ад людзей, фiльмаў або кнiг.

— А ад хвароб, стыхiй, войнаў, катастроф?

— Калi бацькi любяць дзяцей, то яны абароняць ад хвароб — папярэдзяць або вылечаць. Абароняць i ад стыхiй, i ад катастроф.

Цiмох КIШКIН, 17 гадоў:

— Я лiчу, па-першае, што дзецям часам патрэбна абарона ад некаторых школьных настаўнiкаў. Настаўнiк мае вялiкую ўладу над вучнем, i ён можа нанесцi значную шкоду дзiцяцi — яго атэстату, здароўю, псiхiцы. Па-другое, па-мойму, вельмi важна таксама абараняць дзяцей ад iх самiх, ад шкодных звычак, адмоўных якасцяў характару, якiя могуць праявiцца ў кожнага дзiцяцi. Трэба своечасова выкараняць гэтыя якасцi, бо яны ўяўляюць вялiкую небяспеку для далейшага нармальнага жыцця дзiцяцi.

Мiкола ДЗЯБЁЛА — вiдаць, самы падкаваны «крымiналiст» у рэдакцыi, бо пiша на праваахоўную тэматыку i наконт тых цi iншых законаў i правiлаў часта кансультуе астатнiх калег. Вось i ў яго дачкi Марты таксама абвостранае пачуццё справядлiвасцi:

— Дарослыя, як вядома, вельмi любяць палохаць свавольных дзяцей рознымi пачварамi. Аднак на мяне пагрозы кшталту: «Калi не супакоiшся, прыйдзе Баба Яга цi Кашчэй Бессмяротны i забярэ цябе», — у маленстве не мелi нiякага ўздзеяння. Я iх зусiм не баялася, наадварот, гэтыя казачныя героi здавалiся мне нават нечым сiмпатычным. Сапраўдны жах я адчула, паглядзеўшы па тэлевiзары казку «Снежная Каралева». Ад халоднага позiрку гэтай прыгажунi ў мяне беглi па скуры мурашы. Зараз мне ўжо 11 гадоў, i, натуральна, у iснаванне Снежнай Каралевы я не веру. Але пачуццё жаху вяртаецца з маленства, калi на вулiцы, у школе, у краме цi iншых месцах сутыкаюся з халоднай абыякавасцю i грубасцю старшакласнiкаў альбо дарослых дзядзькаў i цётак. Не так даўно я стала сведкай такога здарэння. Старэйшыя хлопчыкi збiлi вучня малодшых класаў, адабралi ў яго «кiшэнныя грошы». Адбывалася ўсё на вачах у дарослых. Я iх прасiла заступiцца за небараку. I хоць бы хто з прахожых спынiўся! Нiхто! Усе прайшлi мiмаходзь з абыякавай ухмылкай, а некаторыя нават пасмяялiся з «дзiцячых разборак»... Менавiта ад такiх абыякавых дарослых найперш i трэба абараняць дзяцей. Тады, на маю думку, i маленькiя хулiганы не будуць паводзiць сябе нахабна.

Вядучы тэхнiчны рэдактар Веранiка ХIЛЬКЕВIЧ заўжды выглядае, як маладзенькая дзяўчынка — танюткая, сцiплая, вельмi адказная. Тым не менш, ёй ужо ёсць чыё дзяцiнства абараняць — сына. А ён сам падкажа, ад чаго.

Антон СПЯСIВЫХ, 7 гадоў:

— Дзяцей трэба абараняць ад: вайны, Смерцi, зладзеяў, пажару, хваробы, ворагаў, дрэнных людзей. («А чаму «Смерць» ты напiсаў з вялiкай лiтары? — пацiкавiлася мама Антона. — Мне так падалося. Бо яна страшная», — сур’ёзна адказаў хлопчык. — Аўт.).

Як кажуць, вуснамi дзiцяцi... Робiм высновы, спадары дарослыя?

Падрыхтавала Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

Р. S. Вялiкi дзякуй усiм бацькам i дзецям за ўдзел у апытаннi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памятаю, калiсьцi даўно ў нас была забава — бегаць навыперадкi па высокай агароджы дзiцячага садка, дзе ўсёй шырынi — сантыметраў з пяць. I нiчога, ст
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика