Гран-пры i бочка мёду
У Клiмавiчах прайшоў фестываль дзiцячай творчасцi «Залатая пчолка». Сёлета яго праводзiлi 12-ы раз, а сем гадоў таму фестываль стаў мiжнародным. Цяпер у Клiмавiчах гасцявалi амаль 900 дзяцей з 9 краiн — акрамя постсавецкiх, яшчэ з Кiтая i Турцыi. Гран-пры «Залатой пчолкi-2007» у танцах атрымала група з кiтайскага горада Шантоў. Яе ўдзельнiкi — 9—11-гадовыя танцоры — заваявалi сiмпатыi журы i публiкi танцам з драконамi. Мiнская кампанiя «Свет здароўя i мёду», якая выступiла спонсарам клiмавiцкага фестывалю, уручыла кiтайскаму калектыву 100-кiлаграмовую бочку мёду. Перамаглi ў розных фестывальных намiнацыях юныя таленты з Беларусi: салiст вакальнай студыi з Мазыра Мiхаiл Лiла, трубач з Глуска Арцём Канстанцiнаў, рэзчык па дрэву з Лепеля Вiцебскай вобласцi Дзiма Будзiч, мастачка з Клiмавiчаў Даша Голiкава, цыркавы калектыў «Юнацтва» з Наваполацка i студыя моды «Авангард» з Магiлёва.
Алена КАЗЛОВА. ДЗЕ ВУЧЫЦЦА? Сёлета студэнтамi стануць 75,3 тысячы чалавек, з iх 42,5 тысячы будуць вучыцца на дзённым аддзяленнi. Бюджэтных месцаў для абiтурыентаў-2007 выдзелена больш за 30 тысяч. У вышэйшыя навучальныя ўстановы, падначаленыя Мiнiстэрству адукацыi, на бюджэтнае аддзяленне плануецца прыняць 22 тысячы чалавек, у ВНУ, падначаленыя Мiнiстэрству аховы здароўя, — 2 тысячы, Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання — 3,2 тысячы чалавек. Студэнтамi падшэфных ВНУ Мiнiстэрства культуры стануць 985 чалавек, Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях — 265, Мiнiстэрства гандлю — 609 i Мiнiстэрства абароны — 780 чалавек. Яўгенiя ПАШКЕВIЧ, «Мiнск-Навiны». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Клiмавiчах прайшоў фестываль дзiцячай творчасцi «Залатая пчолка». Сёлета яго праводзiлi 12-ы раз, а сем гадоў таму фестываль стаў мiжнародным
|
|