Асоль знайшла свайго Грэя
Iрына ПРЫМАК
Хутка адной з самых зайздросных беларускiх нявест (прыгажуня, спартсменка i, пэўна, самая аптымiстычная дзяўчына, ды яшчэ з мiлагучным iмем) стане менш. Летам возьме шлюб Асоль Слiвец, першая ў гiсторыi беларускага фрыстайла ўладальнiца «срэбра» чэмпiянату свету. Яе жанiх Сяргей Мiнiн, трэнер па канькабежнаму спорту. А вось брат Асоль, фрыстайлiст Цiмафей Слiвец, пакуль яшчэ халасты.
— З Сяргеем мы пазнаёмiлiся зусiм не на спаборнiцтвах i не на зборах, а ў паўсядзённым жыццi, — узгадвае Соля. — Мы вырашылi, што сваё прозвiшча я мяняць не буду, бо я ўжо зарэкамендавала сябе ў спорце i мяне ведаюць па iм. Пасля вяселля адправiцца ў шлюбную вандроўку, на жаль, не атрымаецца, бо я паеду на збор каманды ў Швейцарыю, трэба трэнiравацца. Затое ў жнiўнi мы адправiмся ў Парыж. Нявеста будзе ў класiчнай белай сукенцы, вяселле — маладзёжным з невялiкай колькасцю гасцей. На маё пытанне, цi не задумваецца Асоль аб нараджэннi дзiцяцi, дзяўчына з усмешкай заўважыла, што спачатку трэба чакаць папаўнення ў Дзмiтрыя Дашчынскага. У сярэбранага прызёра зiмовай Алiмпiяды ў Турыне неўзабаве народзiцца сын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хутка адной з самых зайздросных беларускiх нявест (прыгажуня, спартсменка i, пэўна, самая аптымiстычная дзяўчына, ды яшчэ з мiлагучным iмем) стане мен
|
|