Калi ты БРЭЙКЕР — то застанешся iм да канца жыцця!Пакаленне ХХI Discovery — у перакладзе з англiйскай мовы азначае «адкрыццё». Менавiта такую назву мае калектыў, якi танцуе BRAKE DANCE. Яшчэ надта малады творчы тандэм. Афiцыйна ён сцвердзiўся толькi год з паловай таму. Сфармiраваўся калектыў з 9 чалавек, якi ўжо не змяняецца. Пачатак ён бярэ яшчэ ў 2001 годзе, калi аднойчы Навасельскi Руслан (яго nickname (мянушка) — Спiкуль) даў аб’яву аб тым, што ствараецца калектыў, якi будзе танцаваць BRAKE DANCE. Руслан кажа, што прыходзiла шмат хлапцоў, якiя i ўмелi, i не ўмелi працаваць менавiта ў гэтым стылi. Але калектыў усё ж такi сфармiраваўся. Колькасцю, праўда, невялiкай, толькi 3 чалавекi. Працавалi спачатку ў Палацы пазашкольнай працы «Золак». А аднойчы на дыскатэцы здарылася BATLE — гэта значыць сутычка памiж дзвюма камандамi BRAKE DANCE. Такiм чынам з’явiлiся новыя знаёмыя, а надалей члены калектыву. Але сёння са старой кампашкi застаўся толькi Руслан. Пасля «Золака» працавалi ў зале аднаго з iнтэрнатаў БДТУ, якi таксама даў шмат знаёмых, а пазней членаў Discovery.— А чаму менавiта такая назва? — пытаюся ў Руслана. — Iшоў, — кажа ён, — неяк увечары па вулiцы i бачу ў аднаго хлопца на рукзаку напiсана «DISCOVERY». Мне спадабалася. I прыгожа, i цiкава. Падумаў: мы ж яшчэ маладыя, скажам так, толькi адкрываемся. Будзем звацца так. Зараз за плячыма ў хлопцаў шмат конкурсаў, якiя не абышлiся без перамог. Такiя, як «Зеркало улиц 2002» (1-е месца г. Мiнск); «Битва года 2004» (4-е месца); «Абсолютные вилки 2005» (3-е месца); «Кватро сейшен 2005» (1-е месца) i шмат iншых. Танцуюць нiзкi i высокi BRAKE DANCE. Серыi: ELECTRIC BUM, POWER MUSS,STILE,POWER TRIX. Як кажуць хлопцы, публiка заўсёды ў захапленнi. Апладысменты не змаўкаюць. Яны гучаць на ўсiх танцполах такiх клубаў, як Фартуна, Рэактар, Алькатрас ЛеО, WEST WORLD CLUB, Юла, Сафары, Акварыум. Нават, калi проста хочацца парухацца, хлопцы могуць станцаваць на чыгуначным вакзале цi на пляцоўцы ў парку iмя М. Горкага. — Людзi заўсёды падтрымлiваюць, падыходзяць i пачынаюць апладзiраваць. Пры гэтым толькi i чуеш з натоўпу «Ваў! Крута!». Нават, грошы дораць. Не ахвяруюць, а менавiта дораць. Кажуць, што на развiццё таленту, — расказвае Спiкуль. Кожны хлопчык у камандзе мае свой NICKNAME. Каго толькi няма: Зайчык (Навасельскi Руслсан), Булка (Буланы Юра), Кiсель (Кiсялёў Жэня), Горла (Грук Максiм), Smile (Голышаў Арцём), Кольт (Барадзiн Паша), Выкапень (Бубен Максiм), Генацыд (Васiлеўскi Гена). Вось такiя яны разнастайныя. Асаблiва запомнiлася хлопцам супрацоўнiцтва са спявачкай Алесяй, якая за працу, надта нялёгкую i неблагую, плацiла па 6 долараў i змяняла праграму так, як ёй хочацца проста ў час выступлення. Усе хлопчыкi ў калектыве не кураць i не п’юць. Акрамя выступленняў i конкурсаў, яшчэ i працуюць, вучацца. Хто ў БДУ, хто ўБНТУ, хто ў БДРТУ. Ёсць сярод iх прадаўцы i кантралёры, iнжынеры i маляры. Але натуру творчую спынiць нельга. — Калi ты БРЭЙКЕР — то застанешся iм да канца жыцця! — кажа Спiкуль (Навасельскi Руслан). Вось толькi шкада, што працуюць яны задарма. Бо ў клубах шмат не заробiш, а спонсара, цi прамоўтара, у iх пакуль няма. Усё на асабiстай iнiцыятыве. Усе жадаючыя могуць пазнаёмiцца глыбей з калектывам «DISCOVERY» на iх афiцыйным сайце www.DISCOVERY _BEBOYS.narod.ru Хлопцы здольныя, а што самае галоўнае — таленавiтыя, маладыя i iнiцыятыўныя. Было б жаданне ствараць прыгожае i цiкавае, а ўсё астатняе знойдзецца. Поспехаў вам, «Адкрыццё», «DISCOVERY» маладога стылю. Наталля БЕЛЬЧАНКА, студэнтка БДТУ iмя М. Танка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Discovery — у перакладзе з англiйскай мовы азначае «адкрыццё». Менавiта такую назву мае калектыў, якi танцуе BRAKE DANCE. Яшчэ надта малады творчы тан
|
|