Зладзеi «даiлi» аўтамабiлi
Мiкола ДЗЯБЁЛА
У Мiнску на праспекце газеты «Звязда» мiлiцыянеры затрымалi дваiх «паляўнiчых» на чужое палiва.
Паводле слоў намеснiка камандзiра 3-й роты палка патрульна-паставой службы ГУУС Мiнгарвыканкама Сяргея ГАЛIЗIНА, iнфармацыя аб асобах, якiя, «ўзброiўшыся» канiстрамi i гумавымi шлангамi, «церлiся» вакол прыпаркаваных на вулiцы машын, паступiла мiлiцэйскаму нараду ноччу. Вартавыя правапарадку тэрмiнова выехалi на пошукi магчымых зламыснiкаў. У двары аднаго з дамоў мiлiцыянеры заўважылi аўтамабiль «Жыгулi» i дваiх падазроных грамадзян. Хутка высветлiлася, што гэтыя малойцы «даiлi» прыпаркаваныя на вулiцы аўтамабiлi. Мiлiцыянеры знайшлi ў багажнiку «Жыгулёў» i «зброю» злачынства — гумавыя шлангi i канiстры. Канiстры i бак «легкавушкi», куды зладзеi злiвалi здабычу, мiж iншым, былi запоўненыя пад гарлавiны. Усяго двое зладзеяў «выпампавалi» амаль 120 лiтраў бензiну. Супраць ахвочых да чужога палiва ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску на праспекце газеты «Звязда» мiлiцыянеры затрымалi дваiх «паляўнiчых» на чужое палiва
|
|