21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Канчатковы разлiк — праз некалькi дзён

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41

З вёскi Буйкi Мядзельскага раёна на «гарачую лiнiю» газеты звярнулася жанчына з нараканнямi ў адрас кiраўнiцтва УП «Цепласеткi».

— Мой сужыцель працаваў тут пастухом. Потым звольнiўся па ўласнаму жаданню, паколькi мы збiраемся пераехаць на новае месца жыхарства. I вось ужо тыдзень не можа атрымаць канчатковы разлiк, у бухгалтэрыi прадпрыемства кажуць, што няма наяўных грошай. Мала таго, што нам трэба выязджаць у iншае месца, дык у нас яшчэ пяцёра дзяцей. Як i належыць, сужыцель перад звальненнем адпрацаваў месячны тэрмiн.

Дырэктар прадпрыемства Iосiф Дашчынскi, да якога мы звярнулiся па каментарыi, праблему адразу прызнаў. З iншага боку, дадаў ён, з работнiкамi толькi-толькi канчаткова разлiчылiся па зарплаце за некалькi месяцаў, у прыватнасцi, за люты i красавiк. «Заробак у пастуха прыстойны, так што людзi без грошай не сядзяць. Так, гэта сям’я збiраецца пераехаць у iншае месца, ваша заяўнiца прасiла выдзелiць iм для пераезду машыну. Ёй было абяцана, што транспарт яны атрымаюць у любы дзень, калi iм будзе трэба. Хоць у прынцыпе мы гэтага i не павiнны рабiць. Што датычыцца канчатковага разлiку з колiшнiм нашым работнiкам... Думаю, днi праз тры-чатыры мы выплацiм яму цалкам усё, што належыць».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вёскi Буйкi Мядзельскага раёна на «гарачую лiнiю» газеты звярнулася жанчына з нараканнямi ў адрас кiраўнiцтва УП «Цепласеткi»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика