21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Базар» зноў iнтрыгуе

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

Сцэна Летняга амфiтэатра ў Вiцебску — сэрца Мiжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску» цяпер большая, чым у Крамлёўскай зале ў Маскве

Безумоўна, галоўнай падзеяй чарговага «базару» стане «прэзентацыя» новага выгляду яго сэрца — Летняга амфiтэатра. Каля 35 мiльярдаў рублёў затрачана, каб узвесцi над iм дах, што, дзякуючы сучасным тэхналогiям, будзе пад уздзеяннем асвятлення, быццам «лятаць» над залай, каб набыць дадатковае гукавое i светлавое абсталяванне.

— Цiкава, дарэчы, што такiя знакамiтыя i паважаныя конкурсы, як, напрыклад, «Еўрабачанне» праводзяцца ў асноўным у даабсталяваных стадыёнах i г.д. А наш амфiтэатр — спецыфiчны аб’ект, — гаворыць кiраўнiк дырэкцыi мiжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску» Радзiвон Бас. — Ён разлiчаны толькi для арганiзацыi канцэртаў. I цяпер, калi амфiтэатру спаўняецца 20 гадоў, пасля яго рэканструкцыi мы можам адзначыць, што ён — самая сучасная i абсталяваная спецыялiзаваная канцэртная зала не толькi ў СНД, але ж i за межамi. Цяпер колькасць гледачоў у Летнiм амфiтэатры павялiчылася з 5000 да 6218. Большай стала i сцэна: яна пашырэла на 50 квадратных метраў, i зараз яна большая, чым у зале Крамлёўскага Палаца з’ездаў у Маскве.

Што датычыцца кошту бiлетаў, самыя дарагiя на шоў адкрыцця «базару» будуць каштаваць 200 тысяч, а самы танны на гэтую ж падзею — 30 тысяч беларускiх рублёў. А наогул самыя танныя бiлеты на мерапрыемствы фестывалю абыдуцца ўсяго ў 5 тысяч беларускiх рублёў. Ад рэалiзацыi бiлетаў арганiзатары плануюць атрымаць 1 мiльён долараў у эквiваленце.

Сёлета амфiтэатр будзе выкарыстоўвацца «на поўную» i «па-за базарам»: «Мы плануем, што тут розныя канцэртныя падзеi будуць праводзiцца не толькi ў днi «базару», але i потым....» — падкрэслiў спадар Бас. Паводле яго слоў, амфiтэатр стане цэнтрам паказу прэм’ерных фiльмаў. Будуць арганiзоўвацца i iншыя мерапрыемствы: у жнiўнi даў згоду выступiць кiтайскi цырк, тады ж правядуць тут свой фестываль «афганцы», пачатак вучэбнага года адзначаць вучнi i г.д.

Упершыню сярод краiн-удзельнiц «базару» сёлета будуць прадстаўлены Венгрыя i Балiвiя. У мэтах бяспекi гледачоў адмовiлiся ад практыкi правядзення начных канцэртаў: iх засталося толькi тры. Гэта «ноў-хау» яшчэ тлумачыцца тым, што раней зоркi расiйскай эстрады перыядычна спазнялiся на цягнiкi, што накiроўваюцца праз Оршу ў бок Масквы. Ды i гледачы сярэдняга ўзросту i не вельмi ахвотна хадзiлi ў ноч на канцэрт. А яшчэ трэба было ж ноччу забяспечыць вiцябчан грамадскiм транспартам i iнш.

Што датычыцца «народных навiн». Пiва, як i ў мiнулым годзе будзе ў забароне ў межах 500 метраў ад «фестывальных пунктаў», у пабудаванай ля амфiтэатра вежы (адноўлены так званы «Духаўскi круглiк», пабудаваны ў ХIV стагоддзi. — А. П.) адкрыецца музей гiсторыi гэтага збудавання, замкаў горада Вiцебска, якому сёлета спаўняецца 1033 гады, а таксама экспазiцыя, прысвечаная фестывалю (раней яна знаходзiлася ў Вiцебскiм лiтаратурным музеi), яшчэ тут можна будзе з вышынi паглядзець на старажытны горад...





 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сцэна Летняга амфiтэатра ў Вiцебску — сэрца Мiжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску» цяпер большая, чым у Крамлёўскай зале ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика