Газета, якая вучыць беларускай мовеДа юбілею «Звязды» засталося 55 дзён Народнага артыста Беларусi Мiхаiла Фiнберга можна назваць сябрам нашай газеты. Мы з задавальненнем пiшам пра новыя музычныя праекты, цiкавыя задумы i поспехi славутага беларускага калектыву — Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусi. З самiм маэстра нас аднойчы звязаў памятны момант: менавiта ў той дзень, калi яму было прысвоена ганаровае званне народнага артыста Беларусi, у «Звяздзе» было надрукавана вялiкае iнтэрв’ю з iм. I потым, за гады супрацоўнiцтва, стаў вiдавочны збег поглядаў на многiя рэчы. Мiхаiл Фiнберг выказвае павагу да беларускай мовы — у тым лiку i праз фестывалi, дзе гучыць беларускае слова i беларуская музыка. Газета i самi звяздоўцы вельмi любяць беларускiя песнi...Народны артыст Беларусi Мiхаiл ФIНБЕРГ: — Я маю вялiкi гонар павiншаваць з надыходзячым юбiлеем выдатную газету Беларусi. Гэта тая газета, па якой я вучуся беларускай мове. Я заўсёды з задавальненнем яе чытаю i прыкмячаю трапныя словы, цiкавыя выразы, якiя потым запамiнаю i ўжываю ў размовах на беларускай мове. У ёй я знаходжу цiкавыя нарысы, выдатныя артыкулы, якiя датычацца беларускага мастацтва. Як музыкант хачу сказаць дзякуй за тое, што вы робiце «Анталогiю беларускай песнi». Часам змяшчаеце цудоўныя песнi, якiя ўжо мала хто ведае, яны незаслужана забытыя, але павiнны жыць сярод людзей. Дзякуй за тое, што «Звязда» застаецца беларускай газетай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Народнага артыста Беларусi Мiхаiла Фiнберга можна назваць сябрам нашай газеты. Мы з задавальненнем пiшам пра новыя музычныя праекты, цiкавыя задумы i
|
|