Мацаваць беларускасць
— Ужо толькi за адно тое, што газета выдаецца на беларускай мове, яе патрэбна чытаць, чытаць i чытаць. На працягу такога доўгага перыяду яна нясе ў грамадства лепшыя рысы беларускай ментальнасцi, прывiвае любоў да матчынай мовы. А таму i сёння — чытаемая, i сёння — запатрабаваная. Ужо за адно гэта нiзкi паклон усiм тым, хто рабiў яе гэтыя 90 гадоў.
Я i зараз, калi зрэдку выпадае вольная хвiлiна, з задавальненнем чытаю на роднай мове Якуба Коласа, Янку Брыля i iншых класiкаў роднай лiтаратуры. Янка Брыль наогул — мой любiмы пiсьменнiк i вельмi паважаны мной чалавек. Усё, што выдавалася раней i зараз выдаецца з яго творчай спадчыны, я абавязкова купляў i купляю. Ведаеце, як iншы раз бывае ў жыццi? Летась паехаў у адпачынак, на завяршэнне збiраўся наведаць яго. А калi вярнуўся, то даведаўся, што Iван Антонавiч памёр. А так хацелася сустрэцца... Я жадаю калектыву «Звязды» ўсяго самага найлепшага — творчых поспехаў, аптымiзму i дабрабыту. Каб ваша газета карысталася ўсё большай папулярнасцю сярод чытачоў краiны. Каб беларускасць, мова беларуская i далей мацавалася на нашай зямлi. Валянцін ВЕРАЦІЛА, генеральны дырэктар ААТ «Краснасельскбудматэрыялы».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Ужо толькi за адно тое, што газета выдаецца на беларускай мове, яе патрэбна чытаць, чытаць i чытаць. На працягу такога доўгага перыяду яна нясе ў гр |
|