21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Бронза» Кубка свету па футзалу

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спорт-тайм

На першым розыгрышы Кубка свету па футзалу ў Якуцку беларусы не засталiся без узнагарод. У матчы за трэцяе месца супраць зборнай Аргенцiны каманда Сяргея Сафонава выйграла «бронзу» з лiкам 1:0. На папярэднiм этапе нашы землякi перамаглi каманды Конга, Iзраiля i Англii, а ў фiнальным раўндзе беларусы прайгралi расiянам i парагвайцам, але здолелi выйграць у аргенцiнцаў, нягледзячы на шэраг траўмаў. Кубак свету дастаўся расiянам, якiя аказалiся мацнейшыя за дзеючых чэмпiёнаў свету парагвайцаў.

Прагрэс «Брэсцкiх зуброў»

Трэцяе месца ў квалiфiкацыйным еўрапейскiм кубку ўладальнiкаў кубкаў па бейсболу ў Швецыi занялi «Брэсцкiя зубры». У турнiры беларусы перамаглi расiян, швейцарцаў i аўстрыйцаў, а прайгралi палякам i шведам. Спаборнiцтвы выйгралi расiяне. Лепшым пiтчарам турнiру стаў капiтан беларусаў Аляксей Загорскi. Цiкава, што спаборнiцтвы ў Стакгольме сталi другiмi па лiку для нашай каманды: у 2002 годзе яна стала толькi 7-й у Венгрыi, а гэта перадапошняе месца. Сёлетняя 3-я пазiцыя сведчыць ад прагрэсе ў беларускiм бейсболе.

Лепшы хакеiст Беларусi едзе ў суперлiгу

Паводле iнфармацыi афiцыйнага сайта ХК МУС, лепшы iгрок Беларусi-2007 Алег Антоненка, 35-гадовы форвард мiнскага «Дынама» i капiтан нацыянальнай зборнай Беларусi па хакею, папоўнiць склад «мiлiцыянераў». Кантракт з беларусам падпiсаны на год. Антоненка ўжо выступаў за МУС у сезоне 2004/2005, калi стаў лепшым снайперам. На наступны год ён быў вымушаны развiтацца з камандай з-за канфлiкту з кiраўнiцтвам.

Сухая серыя «Смаргонi» спынена

Дзесяты тур вышэйшай лiгi нацыянальнага чэмпiянату па футболу стартаваў матчам памiж салiгорскiм «Шахцёрам» i «Смаргонню». Бронзавы прызёр мiнулага першынства справiўся з дэбютантам «вышкi» ў гасцях, чым перапынiў бяспройгрышную серыю «Смаргонi» на яе полi. Каманда Юрыя Вяргейчыка выйграла ўсухую — 2:0 — i перамясцiлася на пятае месца ў турнiрнай таблiцы (15 ачкоў). «Смаргонь» жа, нягледзячы на статус навiчка, трымаецца ў сярэдзiне — 7-я пазiцыя (13 ачкоў). Аднак карэктывы ў iх становiшча могуць унесцi вынiкi iншых сустрэч, якiя адбылiся ўчора.

Былы варатар стаў трэнерам

Новым галоўным трэнерам маскоўскага футбольнага клуба «Спартак» назначаны былы галкiпер «чырвона-белых» Станiслаў Чарчэсаў, якi ў апошнi час працаваў спартыўным дырэктарам каманды, а раней у аўстрыйскiм клубе «Цiроль». Чарчэсаў прыйшоў на змену Уладзiмiру Фядотаву.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На першым розыгрышы Кубка свету па футзалу ў Якуцку беларусы не засталiся без узнагарод. У матчы за трэцяе месца супраць зборнай Аргенцiны каманда Сяр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика