Стаўпы i сцены
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Сёння Праваслаўная царква святкуе памяць святых Першавярхоўных апосталаў Пятра i Паўла. Гэта адно з вялiкiх непераходзячых святаў. Закончыўся Пятроў пост.
У сённяшняй царкоўнай службе апосталы Пётр i Павел услаўляюцца як «сябры Хрыстовы», «рэкi прамудрасцi», «сусвету насыцiцелi», «дабрадзейныя прапаведнiкi», «падмурак Царкве, стаўпы i сцены, i трубы Хрыстовага вучэння i пакут». У гэтых словах — тлумачэнне народнай любовi i павагi да першавярхоўных апосталаў, якiя не былi звязаныя адзiн з адным у жыццi, але былi пакараныя смерцю ў адзiн дзень, як самаадданыя праведнiкi Хрыста па загаду iмператара Нерона каля 67 года. На хрысцiянскiх абразах апосталы таксама часта стаяць разам. I народная назва свята аб’яднала два iменi ў адно: Пятро-Павел. Пра любоў да апосталаў сведчыць i вялiкая колькасць народных легенд i казак, у якiх святыя паказаны як простыя сяляне: «Як Мiкола i Пётр коней на Украiне закуплялi», «Святы Пётра i скупая баба» ). З гэтым днём звязаны шэраг прыкмет. Калi спрыяе надвор’е, пачынаюць сенакос. Думаюць ужо i пра наблiжэнне жнiва. Пасля Пятра лета хiлiцца на восень.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння Праваслаўная царква святкуе памяць святых Першавярхоўных апосталаў Пятра i Паўла. Гэта адно з вялiкiх непераходзячых святаў. Закончыўся Пятроў п
|
|