«Там — твая Радзiма, твая мова»
Таццяна ЦАРОВА, бiблiятэкар Лучынскай сельскай бiблiятэкi.
Маё сяброўства са старэйшай беларускай газетай пачалося менш за год таму i з таго, што адна са сталых звяздоўскiх падпiсчыц удружыла мне кнiгу Валянцiны Доўнар «Праз каханне». Кнiга прыцягвала сваiм асаблiвым аўтарскiм падыходам да жыцця, сваёй мовай, на якой хацелася чытаць нешта яшчэ. «Звязду» я спачатку выпiсала сабе дамоў, а потым папрасiла раённае начальства выпiсаць i на бiблiятэку, бо трэба ж, каб людзi, жыхары Беларусi, чыталi па-беларуску.
Беларускiм словам (вёска ў нас рускамоўная) я стала вучыць i дачку. Ёй тры гадкi цяпер i яна ўжо кажа: «сонейка», «ляслiнка» (гэта — «раслiнка»)... Чытаю, што пiшуць пра газету iншыя людзi i бачу, што «Звязда» сапраўды народная, бо ва ўсе часы яна была са сваiм народам, жыла для яго. Пра гэта добра напiсала мая калега, загадчыца Антопальскай сельскай бiблiятэкi Людмiла Лютаровiч. Згодна я з ёй i ў тым, што пасля публiкацый у газеце, на сваё ж, даўно знаёмае, пачынаеш глядзець па-iншаму. У свой час, калi наш Лучын адзначаў 870-годдзе, «Звязда» пiсала пра вёску, ад чаго хацелася ганарыцца ёй яшчэ болей... Многа думак з’явiлася i пасля дня падпiсчыка, якi газета ладзiла ў суседняй вёсцы. Галоўнае — мы, беларусы, вельмi мала ведаем аб сваёй Радзiме, аб сваёй мове. А паправiць становiшча проста — чытай «Звязду». Там — твая Радзiма, твая мова. Несучы яе ў свой народ — як гэта не парадаксальна гучыць — газета робiць вельмi цяжкую, вельмi высакародную справу. У ёй — хочацца дапамагаць. Таму ў бiблiятэцы, на маiм стале стаiць фiрменны звяздоўскi кубачак, ляжыць кнiга «Праз каханне» (ужо з аўтографам) i свежы нумар газеты. Усiм, хто працуе ў ёй, мне хочацца пажадаць пераканання ў тым, што справа, якую вы робiце, вельмi высакародная i не марная. Рагачоўскi раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маё сяброўства са старэйшай беларускай газетай пачалося менш за год таму i з таго, што адна са сталых звяздоўскiх падпiсчыц удружыла мне кнiгу Валянцi
|
|