Беларусь i Кiтай выбудавалi добры фундамент адносiнаў
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 16 лiпеня ў час сустрэчы з мiнiстрам фiнансаў Кiтайскай Народнай Рэспублiкi Цзiнем Жэньцынам, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара.
Узаемны давер Беларусi i Кiтая на палiтычным узроўнi з’яўляецца асновай двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамiчнай i iншых сферах, падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк беларускай дзяржавы выказаў словы ўдзячнасцi ў адрас Кiтая i асабiста мiнiстру фiнансаў гэтай краiны за дапамогу, якая аказваецца Беларусi. «Наша сённяшняя мадэль сацыяльна-эканамiчнага развiцця вельмi падобная на тую мадэль, якая рэалiзуецца ў Кiтаi, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы вельмi ўважлiва вывучалi кiтайскi вопыт i абавязкова ўлiчвалi яго, рэалiзуючы некаторыя праекты». Беларускi лiдар падкрэслiў, што Беларусь i Кiтай актыўна супрацоўнiчаюць у крэдытна-iнвестыцыйнай сферы. «Беларусь удзячная за тыя фiнансавыя рэсурсы, якiя выдзелены Кiтаем пад акупныя праекты. Мы гэта ацэньваем вельмi высока i заўсёды будзем удзячныя за гэта», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Гадавы беларуска-кiтайскi тавараабарот перасягнуў $1 млрд, што з’яўляецца вынiкам актывiзацыi двухбаковага ўзаемадзеяння. Беларускi лiдар адзначыў, што яшчэ нядаўна стаяла задача павялiчыць тавараабарот да $500 млн, аднак сумеснымi намаганнямi Беларусi i Кiтаю за нядоўгi перыяд удалося перасягнуць гэты паказчык удвая. Аляксандр Лукашэнка запэўнiў, што Беларусь будзе i ў далейшым «прытрымлiвацца той палiтыкi, дамоўленасць аб якой была дасягнута ў час абмену вiзiтамi». Паводле яго слоў, Беларусь будзе «свята верная гэтым дамоўленасцям». *** Урад Беларусi надае вялiкае значэнне наладжванню супрацоўнiцтва з кiтайскiм бокам на ўзроўні не толькi дзяржаўных прадпрыемстваў, але i прыватных структур, заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на сустрэчы з мiнiстрам фiнансаў Кiтайскай Народнай Рэспублiкi Цзiнем Жэньцынам. Кiтай i Беларусь у 2007—2010 гадах плануюць рэалiзаваць больш як 35 гандлёва-эканамiчных праектаў. Эфектыўным, на думку Сяргея Сiдорскага, з’яўляецца i супрацоўнiцтва беларускiх i кiтайскiх вучоных, якiя цяпер працуюць над рэалiзацыяй больш як 200 навуковых праектаў. Падтрымлiваюцца i актыўна пашыраюцца культурныя i дзелавыя сувязi памiж краiнамi. «Такiм чынам, мы прымаем усе меры, каб нашы адносiны адпавядалi духу прынятай Дэкларацыi», — сказаў кiраўнiк беларускага ўрада. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 16 лiпеня ў час сустрэчы з мiнiстрам фiнансаў Кiтайскай Народнай Рэспублiкi Цзiнем Жэньцынам, п
|
|