Чакаюць таннага газу...
Iван АЛЯКСАНДРАЎ.
Так пракаментавалi сiтуацыю з рэалiзацыяй торфабрыкетаў, што склалася, на вытворчым торфапрадпрыемстве «Усяж» (Смалявiцкi раён).
Тут назапасiлi гэтага палiва больш за 2 тысячы тон на суму 150 мiльёнаў рублёў. Пры гэтым ёмiстасць складоў прадпрыемства для захоўвання торфабрыкетаў складае тысячу тон. У вынiку «лiшняе» палiва вымушаны захоўваць i пад адкрытым небам, што не лепшым чынам адбiваецца на яго якасцi. «Нiкому не патрэбнае наша мясцовае палiва, хоць гэтак настойлiва заклiкаюць яго выкарыстоўваць», — гаворыць кiраўнiк торфапрадпрыемства Пётр Слесарчык. Як адзначыў намеснiк генеральнага дырэктара вытворчага аб’яднання «Белпалiвагаз» Вiтольд Варано, гэта сiтуацыя характэрная для ўсiх торфазаводаў краiны. Калi звычайна iх запасы летам не перавышалi 3—5 тысяч тон, то сёлета яны вагаюцца ў межах 12—15 тысяч тон. Зразумела, гэта напрамую ўплывае на рытмiчнасць работы прадпрыемстваў. Не выконваюць свае абавязацельствы арганiзацыi, якiя займаюцца забеспячэннем палiвам... Карацей кажучы, калi мець на ўвазе тыя ж заклiкi да шырокага выкарыстання мясцовых вiдаў палiва i саму сiтуацыю, можна поўнасцю пагадзiцца з торфаздабытчыкамi: асаблiвага запалу ў гэтай справе, сапраўды, не назiраецца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так пракаментавалi сiтуацыю з рэалiзацыяй торфабрыкетаў, што склалася, на вытворчым торфапрадпрыемстве «Усяж» (Смалявiцкi раён). |
|