21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Навучыце дзяцей адпачываць i... навучыцеся ад iх

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Размаўляла Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

Размова з псiхолагам Святланай АНIШЧАНКАВАЙ пра ўзаемаадносiны дзяцей i бацькоў падчас канiкулаў i водпуску пачалася з пытання... у мой адрас:

— Што ты думаеш, калi бачыш летам дзiця ў гарадскiм двары аднаго?

— Напэўна, бацькi на працы, а бабулi з дзядулем альбо няма, альбо яны жывуць не ў вёсцы? А што думае з гэтай нагоды псiхолаг?

— Псiхолаг разумее, што гэтае дзiця адзiнокае. Што бацькi яго не паклапацiлiся, каб скласцi нейкую праграму на дзень. Мы гаворым не пра маленькiх дзяцей, якiх адных яшчэ на вулiцу не пускаюць, а пра дастаткова дарослых — 10—13 гадоў. На працягу года яны даволi напружана працавалi, засвойвалi шмат iнфармацыi. Таму падчас канiкулаў такое дзiця аказваецца выбiтае з рэжыму. Само яно яшчэ адпачываць не ўмее i мы яго гэтаму не вучым.

Звычайна сацыяльнай арганiзацыяй нашых дзяцей займаецца грамадства: садок, школа, лагер. I калi справа даходзiць да нас, мы проста не ведаем, як заняць сваё дзiця. Мы сочым, каб яно было накормлена, апранута, i, у лепшым выпадку, выпiхваем яго на вулiцу «падыхаць свежым паветрам». Але падлетак, якi з сумнымi вачыма коўзаецца ў адзiноце на жалезных парэнчах у гарадскiм двары, — не адпачывае. Справа не ў тым, што яго не ўдалося вывезцi з горада. I ў горадзе ёсць шмат месцаў, куды яго можна накiраваць. Справа ў нас — мы не паклапацiлiся пра нешта вельмi важнае.

Чалавек павiнен умець працаваць, i павiнен умець адпачываць, iнакш яму цяжка вырашаць жыццёвыя задачы. Да таго ж, лета — цудоўная магчымасць наладжвання зносiнаў з дзiцем. Нельга забываць пра тое, што 10—13 гадоў — гэта ўзрост актыўнага эмацыянальнага развiцця i апошнi шанц нешта паправiць ва ўзаемаадносiнах, каб пазней дзiця не аказалася чужым.

— Але як навучыць дзiця адпачываць эфектыўна, i як з iм абыходзiцца, калi яно — дома, а ты — на працы?

— На шчасце, сёння звязацца з дзiцем — не праблема. Якiм бы шчыльным нi быў графiк, знайсцi пяць хвiлiн у гадзiну, каб набраць тэлефонны нумар i эмацыянальна падтрымаць дзiця ў нейкiх запланаваных справах, змогуць любыя бацькi. Для гэтага нам дастаткова напярэдаднi ўвечары разам з дзiцем абмеркаваць план наступнага дня. Прапанаваць яму нейкiя простыя i даступныя рэчы, якiх на самай справе нямала, варта толькi пашукаць. Уключыцца ў рэжым, пажаданнi, настрой дзiцяцi, i потым ласкавымi словамi падтрымаць. Гэтага дастаткова, каб яно адчувала сябе паўнавартаснай асобай, у якой маюць патрэбу, i якая не адзiнокая.

А мы замест эмацыянальнай падтрымкi адно i тое кожны раз: «Што ты паеў? Не глядзi доўга тэлевiзар! Выключы камп’ютар! Займiся чым-небудзь!» У той час як дзiця адчувае дэфiцыт у зносiнах, менавiта зараз, калi сябры раз’ехалiся i школы няма. Фраза «займiся чым-небудзь» павiнна заўсёды насцярожваць. Гэта сiгнал, што мы хаваемся за стомленасць i занятасць. Менавiта тады, калi прадставiлася рэдкая i шчаслiвая магчымасць зблiзiцца, завязаць дадатковыя нiтачкi кантактаў. На працягу года гэта зрабiць цяжэй — занадта напружаны рэжым i ў дзяцей, i ў дарослых. Да мяне па псiхалагiчную дапамогу бацькi 10—13-гадовых дзяцей не звяртаюцца — у iх няма праблем. Але прыходзяць бацькi 14—15-гадовых падлеткаў i просяць: дапамажыце да яго дакрычацца. Толькi вось тут аказваецца, што дапамагчы, на жаль, ужо позна. Бо ў той апошнi ўзрост, калi дзiця само прагнула зносiнаў з намi, мы яго адштурхнулi раздражнёным: «займiся чым-небудзь».

— Цi азначае гэта, што, калi мы дзiця адвезлi да бабулi, то можам супакоiцца?

— Нi ў якiм разе. Калi мы адвозiм дзiця да бабулi, нiхто не знiмае з нас бацькоўскай адказнасцi. Нашы бацькi звычайна яшчэ далей ад нашых дзяцей, чым мы. Гэта перавал праз пакаленне. Улiчы яшчэ i тое, што гэтыя пакаленнi выхоўвалiся ў зусiм розных сацыяльных асяродках, у розных краiнах. I якiмi б цудоўнымi, разумнымi i прагрэсiўнымi нi былi нашы бацькi, але гэта людзi, якiя бачаць нашых дзяцей i ведаюць iх яшчэ менш, чым мы. Яны таксама могуць падтрымаць iх, але, зноў жа, пры нашых актыўных намаганнях. Гэта значыць, што нельга перарываць эмацыянальнага кантакту з дзiцем, зацiкаўленасцi яго жыццём.

— У такiм выпадку, водпуск разам — самы аптымальны варыянт.

— Гэта можа стаць лепшымi днямi нашага жыцця. Мы можам цудоўна падтрымлiваць сваё дзiця, калi знаходзiмся на працы. Ну а водпуск — проста залаты для гэтага час. Зноў жа, калi мы адкiнулi думкi кшталту: я стамiлася, дайце мне адпачыць. Трошкi пазней, калi дзецi падрастуць i не будуць мець у нас патрэбу, такая магчымасць нам прадставiцца. Пакуль жа дзiця сумуе па нас, яно адчувае дэфiцыт зносiнаў з намi. Водпуск — гэта магчымасць лепш даведацца пра дзiця. Адпачынак з дзецьмi можа быць незабыўным дзякуючы таму, што ў iх больш развiтае ўяўленне, яшчэ захавана свежае бачанне навакольнага свету. Можна цалкам аддаць у iх рукi свой вольны час i гэта будзе лепш за дарагiя экскурсii ў самыя экзатычныя мясцiны. Жыццё — гэта эмоцыi, пачуццi. Калi мы жывём толькi для таго, каб паесцi, паспаць i зарабiць грошы, нам, нарэшце, зробiцца сумна i страшна.

— Значыць, насуперак распаўсюджанаму меркаванню, калi дзiця нудзiцца, трэба кiдаць усё...

— У пераносным сэнсе слова — так. Трэба пакiнуць астатнiя клопаты, сесцi i падумаць: што можна яму прапанаваць, як дапамагчы. На гэта не трэба шмат часу — хвiлiны тры-чатыры. У любога дарослага вялiзны жыццёвы вопыт. Было б жаданне. Словы: «Я цябе люблю. Я разумею цябе. Табе зараз сумна? Я зараз што-небудзь прыдумаю, каб табе стала трошкi весялей, i ў нас абавязкова што-небудзь атрымаецца» — ужо самi па сабе здольныя змянiць сiтуацыю. Дзiцяцi для далейшага жыцця надзвычай важна ведаць, што яго разумеюць. Тады, дарэчы, не ўзнiкне праблемы i з такой распаўсюджанай сёння залежнасцю, як камп’ютар. Звяртанне да яго — гэта вынiк недахопу эмацыянальнага кантакту. Калi дзiця гадзiнамi i днямi сядзiць за камп’ютарам, значыць мы асноўную сваю работу — быць бацькамi — робiм дрэнна.

Любыя пазiтыўныя змены ў нашым жыццi прыходзяць праз намаганне — фiзiчнае i эмацыянальнае. Калi ты нешта робiш, тады нешта атрымлiваецца. Поспех у нашай бацькоўскай працы залежыць ад суадносiнаў памiж нашым «так» i «не» дзiцяцi. Калi на пяць «так» прыходзiцца два «не», дзiця будзе ведаць, што яно значыць для бацькоў не менш, чым грошы i кар’ера. Менавiта ва ўзаемаадносiнах з намi яно вучыцца жыць па-сапраўднаму, яно ўбiрае ў сябе самае галоўнае. Бо галоўнае — не веды па матэматыцы, i не добрыя паводзiны на ўроку. Галоўнае — умець любiць, умець стварыць сям’ю i захаваць яе. Без гэтага нiчога не атрымаецца. Зараз з гэтым пагаджаюцца ўсе бiзнэспсiхолагi: у нармальнага, паўнавартаснага, паспяховага чалавека дома ўсё добра. I з дзецьмi ўсё добра.

Адпачынак з дзецьмi — гэта падтрымка для абодвух бакоў. Дзецi здольныя зразумець нас. Калi мы iх падтрымлiваем, то можам разлiчваць i на iх падтрымку. У жыццi ўсё павiнна быць перамешана: мы маем права на стому i на тое, каб паляжаць бервяном на пляжы альбо канапе. Дзве гадзiны. Альбо дзень. Ну два. Не больш.

Таму адпачынак з дзецьмi — гэта абавязкова, гэта цудоўна, гэта неабходна i гэта, калi размова пра дзяцей 10—13 гадоў, — шанц зразумець, цi ўсё ты правiльна, як мацi альбо бацька, робiш. I калi выявiцца нейкая памылка, збой курсу, то гэта — апошняя магчымасць паспець нешта яшчэ выправiць. Бо ў 14—15 гадоў асоба ўжо на стадыi НЕЗАЛЕЖНАГА фармiравання, i неяк уплываць на яе будзе бессэнсоўна.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Размова з псiхолагам Святланай АНIШЧАНКАВАЙ пра ўзаемаадносiны дзяцей i бацькоў падчас канiкулаў i водпуску пачалася з пытання... у мой адрас:
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика