«Калi гаспадарка збярэ добры ўраджай, то будзе работа, будзе заробак...»
Сяргей КУЗНЯЦОЎ.
Цi лiчыце вы, што ад добрага ўраджаю, ад паспяховага правядзення жнiва залежыць дабрабыт як краiны, так i вашай сям’i, асабiста вас? Цi сочыце вы за ходам жнiва сёлета, цi сачылi ў папярэднiя гады?
Ларыса КУЗНЯЦОВА, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу: — Думаю, жнiво не пакiдае абыякавым нiкога. Бо гэта харчовая бяспека нашай дзяржавы. I, безумоўна, я звязваю свой дабрабыт з тым, як праходзiць жнiво. Вiктар АЛЬ, старшыня Вiшнеўскага сельскага Савета (Валожынскi раён): — Хлеб — усяму галава. Калi гаспадарка збярэ добры ўраджай, то будзе работа, будзе заробак. I будзе расцi дабрабыт народа. Акрамя таго, я занепакоены дэмаграфiчнай сiтуацыяй. I калi будзе расцi дабрабыт, то больш людзей будзе заставацца ў вёсцы. Такiм чынам, будзе хлеб — будзе i жыццё, будзе i песня. I, безумоўна, я сачу за ходам жнiва. Кожны дзень дапамагаю з работай насельнiцтву ў нашай гаспадарцы. Так, сёння на зернятоку працуе 20 школьнiкаў, працуюць у гаспадарцы па графiку сацыяльныя работнiкi, ад сельвыканкама адзiн чалавек працуе памочнiкам камбайнера.... Анатоль ДРАЗДОЎ, начальнiк упраўлення iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi: — Звязваю i сачу... Калi ў сельскай гаспадарцы мы добра ўсё сабралi, шмат усяго нарыхтавалi, то менш пойдзе грошай на набыццё харчавання за мяжой. Адпаведна спатрэбiцца менш валюты. Наш гандлёвы баланс будзе лепшым, будзе менш iмпарту. I калi больш застанецца валюты ў краiне, вырастуць золата-валютныя рэзервы — мацней будзе рубель. Мацней будзе рубель — будзе больш устойлiвай эканомiка. А калi будзе больш устойлiвай эканомiка, то будуць расцi нашы даходы. Такi доўгi ланцуг атрымлiваецца i бачна, што дабрабыт практычна любога нашага грамядзянiна залежыць ад таго, як спрацуе наша сельская гаспадарка. Натуральна, я сачу за жнiвом. Па-першае, мне гэта проста цiкава. Цiкава, як i што мы сёлета збяром. Па-другое, я маю цiкавасць бытавую. Я разумею, што ў выпадку, калi сёлета збяруць шмат добрай бульбы, то яна будзе таннай на рынках i ў магазiнах. Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу: — Я сачу абавязкова за жнiвом. Бо ў мяне аграрны рэгiён — Драгiчынскi i Iванаўскi раёны Брэсцкай вобласцi. Iх лёс залежыць у першую чаргу ад ураджаю. I збожжавых, i бульбы, i буракоў. Бо толькi за кошт продажу гэтай прадукцыi людзi могуць атрымлiваць грошы i жыць. I я заўсёды не толькi з цiкавасцю, але нават з трывогай назiраю за клiматычнымi ўмовамi, каб яны не паўплывалi на тое, што ўраджай будзе нiзкiм. Хоць зараз выпрацоўваюцца ўжо такiя тэхналогii, што ў незалежнасцi ад капрызаў прыроды ўраджаi збiраюцца даволi высокiя. Аднак у выпадку экстрэмальных умоў надвор’я людзям, канешне, цяжка... Нарадзiўся i вырас я ў вёсцы. Ды i зараз у Драгiчыне я маю кавалак зямлi, дзе саджу i бульбу, i агуркi, i памiдоры. А потым з трывогай i цiкавасцю я назiраю за тым, як усё гэта расце.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi лiчыце вы, што ад добрага ўраджаю, ад паспяховага правядзення жнiва залежыць дабрабыт як краiны, так i вашай сям’i, асабiста вас? Цi сочыце вы за х
|
|