Куды iдуць «капiтальныя» грошы?
Iнга МIНДАЛЁВА.
«...Дзе акумулююцца адлiчэннi на капiтальны рамонт, якiя мы робiм кожны месяц, i на што канкрэтна яны расходуюцца?»
Вольга Макараўна, Маладзечанскi раён. «У нашым шматкватэрным доме ў блiжэйшыя гады капiтальны рамонт не плануецца, цi маем мы права не рабiць на яго адлiчэннi?» Г.В. СЯМЁНАЎ, г. Мiнск. Як растлумачыў «Звяздзе» начальнiк аддзела iдэалагiчнай работы Мiнскага абласнога ўнiтарнага прадпрыемства «Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркi» Вячаслаў Асоўскi, у адпаведнасцi з пунктам 1.5 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 жнiўня 1999 года № 1332 «Аб упарадкаваннi разлiкаў насельнiцтва за карыстанне жылымi памяшканнямi i камунальнымi паслугамi» наймальнiкi, уласнiкi жылых памяшканняў, члены арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў, якiя пражываюць у шматкватэрных жылых дамах, ажыццяўляюць абавязковыя штомесячныя адлiчэннi на капiтальны рамонт жылых дамоў у памеры 100 працэнтаў ад сумы платы за тэхнiчнае абслугоўванне жылых памяшканняў, разлiчанай паводле ўстаноўленых ставак. Гэтыя адлiчэннi акумулююцца на субрахунках жыллёва-эксплуатацыйных арганiзацый, гарадскiх (раённых) аб’яднанняў жыллёва-камунальнай гаспадаркi, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў i адкрываюцца для назапашвання сродкаў, што паступаюць ад насельнiцтва на капiтальны рамонт жыллёвага фонду. Разлiк адлiчэнняў на капiтальны рамонт здзяйсняецца адначасова з налiчэннем аплаты за жыллёва-камунальныя паслугi. Плата грамадзянамi адлiчэнняў на капiтальны рамонт ажыццяўляецца штомесяц у тэрмiн, устаноўлены для ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугi: за кожны мiнулы месяц не пазней 25-га чысла наступнага месяца. Адлiчэннi на капiтальны рамонт накiроўваюцца на фiнансаванне ўсiх стадый капiтальнага рамонту жылых дамоў, у тым лiку на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыi, на экспертызу, вядзенне аўтарскага, тэхнiчнага i будаўнiчага наглядаў, на рамонтна-будаўнiчыя работы i iншыя затраты ў адпаведнасцi з дзеючымi нарматыўнымi прававымi актамi. Адлiчэннi на капiтальны рамонт накiроўваюцца на фiнансаванне расходаў па капiтальнаму рамонту i цеплавой рэабiлiтацыi жылых дамоў пры ўмове iх уключэння ў тытульныя спiсы, зацверджаныя рай(гар)выканкамамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«...Дзе акумулююцца адлiчэннi на капiтальны рамонт, якiя мы робiм кожны месяц, i на што канкрэтна яны расходуюцца?» |
|