21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Пенсiйны» тарыф — не рэзерв?

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ.

Наступствамi дэмаграфiчнага крызiсу, якi назiраецца ў Беларусi больш за паўтара дзесятка гадоў, сталi не толькi змяншэнне нараджальнасцi i павелiчэнне смяротнасцi, але i адначасова — рост колькасцi насельнiцтва ў пажылым узросце. Так, калi зараз пенсii атрымлiвае кожны чацвёрты грамадзянiн нашай краiны, то, паводле прагнозаў, да 2020 года гэты паказчык складзе 28 працэнтаў, а да 2050 года на пенсii будзе знаходзiцца трэць беларусаў. Прычым не сакрэт, што апошняя акалiчнасць напрамую звязана з неабходнасцю «пошуку» сродкаў на забеспячэнне ў старасцi. Мiж тым, як выглядае сiтуацыя з фiнансаваннем пенсiй ужо зараз, цi варта весцi размову аб павелiчэннi «пенсiйнага» тарыфу i наколькi вострай застаецца праблема неплацяжоў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны? Аб усiм гэтым i iншым карэспандэнт «Звязды» гутарыць з намеснiкам кiраўнiка Фонду Наталляй Мiкалаеўнай ШАЎЛОЎСКАЙ.

— Нялiшне ўзгадаць, што менавiта ў пачатку гэтага дзесяцiгоддзя грамадзяне нашай краiны ўпершыню сутыкнулiся з праблемай затрымак з атрыманнем пенсiй. Неўзабаве становiшча з выплатамi ўдалося нармалiзаваць. I тым не менш наколькi стабiльнай можна назваць сiтуацыю зараз?

— У адрозненне ад пачатку дзесяцiгоддзя, калi фiнансаванне пенсiй iшло лiтаральна «з калёс», сiтуацыя сапраўды стабiлiзавалася. Прынята лiчыць, што для правядзення выплат без збояў запас сродкаў павiнен складаць як мiнiмум месяц. Прычым цяперашнi «запас трываласцi» нават перавышае гэты паказчык, адпаведна, Фонд здольны своечасова прафiнансаваць усе пенсii i дапамогi ў поўным аб’ёме.

— Цi не самая «спрэчная» тэма апошняга часу — увядзенне абавязковых страхавых адлiчэнняў для iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Што гэта дало Фонду?

— Распаўсюджванне абавязковага дзяржаўнага сацыяльнага страхавання на асобныя катэгорыi, i ў тым лiку на iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, iстотнага ўплыву на агульны аб’ём паступленняў у Фонд не аказала. Аднак, уласна кажучы, такой задачы i не было. Асноўнай з’яўлялася iншая мэта — прадаставiць сацыяльныя гарантыi як мага большай колькасцi нашых грамадзян. А права на такiя гарантыi можа даць толькi выплата ўзносаў.

Дарэчы, нельга не зазначыць, што напружанне з боку самiх прадпрымальнiкаў, якое назiралася тут першым часам, пайшло на спад. Прычым гэтаму паспрыялi два моманты. Так, з 2 студзеня 2006 года сама выплата страхавых узносаў шчыльна звязана з заняткам прадпрымальнiцкай дзейнасцю i атрыманнем даходу. А, па-другое, iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, у якiх утварылася запазычанасць па стану на 1 сакавiка 2005 года, атрымалi права на растэрмiноўку адлiчэнняў да 1 лiпеня 2008 года, а таксама ў выпадку пагашэння растэрмiноўкi — права на спiсанне пенi i эканамiчных санкцый. Словам, парадак выплаты стаў больш зразумелым i, як вынiк, большасць пытанняў знiкла.

— Роўна год таму рамеснiкам i грамадзянам, што працуюць за мяжой, была прадастаўлена магчымасць рабiць страхавыя адлiчэннi добраахвотна. Колькi чалавек ёй скарысталiся?

— На жаль, вельмi няшмат. У якасцi плацельшчыкаў узносаў па ўласнай iнiцыятыве зарэгiстравалiся толькi 6 рамеснiкаў i 23 грамадзянiны Беларусi, што працуюць за мяжой. Прычым зноў-такi варта паўтарыцца: гэта людзi, якiя атрымаюць права на пенсii i дапамогi. Адпаведна, ва ўсiх астатнiх, хто вырашыў не плацiць, такога права ўжо не будзе.

— Адна з найбольш папулярных тэм на сёння — пераход на аплату датэрмiновых пенсiй за кошт дадатковых узносаў «шкодных» прадпрыемстваў. Дзе будуць збiрацца гэтыя ўзносы? I хто iмi зможа скарыстацца?

— У Законе «Аб прафесiйным пенсiйным страхаваннi», што быў прыняты нядаўна Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу ў першым чытаннi, прапануецца ўвесцi ў краiне цалкам новы вiд пенсiйнага страхавання — прафесiйнае. Пры гэтым вызначана, што фiнансаванне прафесiйных (датэрмiновых) пенсiй павiнна здзяйсняцца за кошт узносаў тых работадаўцаў, у якiх занятыя асобы ў шкодных i цяжкiх умовах. Як прадугледжваецца ў праекце, зборам гэтых узносаў i iх улiкам на iндывiдуальных асабiстых рахунках работнiкаў будзе займацца Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва.

Заўважу, што гэтыя сродкi павiнны мець строга мэтавае прызначэнне, яны стануць недатыкальнымi i iх нельга будзе выкарыстаць на нейкiя iншыя напрамкi — скажам, на фiнансаванне «агульных» пенсiй. Да таго ж «прафесiйныя» ўзносы будуць iнвеставацца — з тым, каб захаваць iх, атрымаць пэўны даход i размеркаваць гэты даход памiж застрахаванымi работнiкамi. Карыстацца ж гэтымi ўзносамi ў выглядзе пенсiй змогуць тыя работнiкi, якiя будуць выходзiць на датэрмiновую пенсiю па правiлах новага заканадаўства.

Дарэчы, сапраўды, прапанова не выплачваць пенсiю ад моманту ўзнiкнення датэрмiновага права на яе i да дасягнення агульнаўсталяванага пенсiйнага ўзросту асобам, якiя застаюцца працаваць на «шкодных» прадпрыемствах, выклiкае шмат размоў. Разам з тым трэба падкрэслiць, што дадатковыя ўзносы ў любым выпадку не прападуць. Яны пачнуць выплачвацца адразу пасля дасягнення агульнаўсталяванага пенсiйнага ўзросту — у якасцi прыбаўкi да пенсii асноўнай.

— Дзякуючы ўсплёску нараджальнасцi першай паловы 1980-х гадоў, зараз Беларусь мае цi не самую вялiкую долю грамадзян у працаздольным узросце. Аднак не сакрэт: ужо сёлета прырост працоўных рэсурсаў спынiцца. А потым пачнецца iх змяншэнне. У сувязi з гэтым, наколькi падаецца верагодным варыянт павелiчэння тарыфу на пенсiйнае страхаванне?

— На мой погляд, такi варыянт немэтазгодны. Як вядома, сёння памер страхавых пенсiйных адлiчэнняў суб’ектаў гаспадарання складае ў асноўным 29 працэнтаў ад фонду зарплаты. I плюс да таго 1 працэнт са свайго заробку пералiчвае кожны работнiк. Прычым гэты паказчык на постсавецкай прасторы з’яўляецца адным з найбольш высокiх. Таму павялiчваць яго надалей — значыць, знiжаць канкурэнтаздольнасць айчыннай прадукцыi як на знешнiм, так i на ўнутраным рынку.

Да таго ж ёсць яшчэ адзiн, не менш важкi аргумент супраць. Сусветны вопыт сведчыць, што рост тарыфу пакуль нiдзе не прыводзiў да павелiчэння паступленняў у пенсiйныя фонды — па той простай прычыне, што ў вынiку значная колькасць плацельшчыкаў пачынае шукаць варыянты ўхiлення ад выплаты страхавых узносаў.

— У такiм разе, як павялiчыць памер паступленняў?

— Галоўная задача на сёння — забяспечыць поўнае пералiчэнне страхавых узносаў зыходзячы з цяперашняга тарыфу. I варта заўважыць, што з гэтай задачай Фонд спраўляецца. У прыватнасцi, мы канстатуем знiжэнне запазычанасцi па бягучых плацяжах. Так, за мiнулы год даўгi зменшылiся на 22,7 млрд, а сёлета — яшчэ на 3,6 млрд рублёў.

— Тым часам, наколькi значная сума пратэрмiнаванай запазычанасцi зараз? I хто з’яўляецца асноўнымi даўжнiкамi?

— На 1 лiпеня агульная запазычанасць складала 82,8 млрд рублёў, што адпавядала прыкладна 12 працэнтам ад сумы, неабходнай на фiнансаванне пенсiй у месяц. Што да асноўных даўжнiкоў, то ў сумных «лiдарах» тут знаходзяцца сельгаспрадпрыемствы. У цэлым па краiне на iх долю прыпадае звыш 88, а па Вiцебскай, Магiлёўскай i Гродзенскай абласцях — 90,6, 94,5 i 95,8 працэнта ад усiх пратэрмiнаваных плацяжоў адпаведна.

— Няма сумненняў, што першае тлумачэнне падобнай сiтуацыi — фiнансавы стан асобных арганiзацый. Разам з тым як «паўплываць» на неплацельшчыкаў?

— Меры «ўплыву» дакладна вызначаны ў заканадаўстве. У прыватнасцi, гэта i налiчэнне пенi i iншых санкцый, i бясспрэчнае спiсанне запазычанасцi з рахункаў даўжнiкоў i iх дэбiтораў, i прад’яўленне судовых iскаў з мэтай накладання спагнанняў на маёмасць, i, нарэшце, прыцягненне да адказнасцi канкрэтных службовых асобаў. Да слова, нялiшне заўважыць, што паводле новага Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, на службовых асобаў за парушэнне вызначанага тэрмiну пастаноўкi на ўлiк у якасцi плацельшчыка абавязковых страхавых узносаў павiнен накладацца штраф ад 4 да 8, за ўтойванне, занiжэнне аб’екту для налiчэння абавязковых узносаў — ад 3 да 8 базавых велiчынь. I адначасова, да прыкладу, штраф непасрэдна з плацельшчыка за нявыплату цi няпоўную выплату ўзносаў вызначаны ў 20 працэнтаў ад недаатрыманай Фондам сумы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наступствамi дэмаграфiчнага крызiсу, якi назiраецца ў Беларусi больш за паўтара дзесятка гадоў, сталi не толькi змяншэнне нараджальнасцi i павелiчэнне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика