21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

СВЕЖЫ ХЛЕБ

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый ФЕДЧАНКА, студэнт журфака БДУ.

Чаму глыбiнка традыцыйна лiчыць найсмачнейшым сталiчны хлеб, а не свой, мясцовы?

Без хлеба на стале, як вядома, пуста. I ў кожнага свой густ, сваё меркаванне наконт смаку сапраўднага хлеба. Але цi ёсць нейкi гатунак, якi б аб’ядноўваў густы большасцi людзей? Здаецца, ёсць — калi правiнцыя вiдавочна аддае перавагу сталiчнаму хлебу, а не свайму, мясцоваму.

Толькi паласавацца мiнскiм пачастункам жыхарам Уздзенскага раёна не заўсёды або не ўсiм атрымлiваецца. Ёсць шэраг прычын. Асноўная, з якой выцякаюць iншыя, — задача збыту мясцовага хлеба, якi сёння не можа сапернiчаць са сталiчным.

Прыватнае ўнiтарнае прадпрыемства «Уздзенскi кааппрам» займаецца лiтаральна ўсiм, што датычыцца прадуктаў харчавання. У адным вялiкiм будынку вырабляецца i хлеб, i печыва, i каўбаса. Можна налiчыць 60 назваў хлебабулачных вырабаў: 25 гатункаў хлеба i 35 — булак. Гатуецца больш чым 130 вiдаў кандытарскiх вырабаў. Гэта, згодна з дакументамi, 35 назваў тартоў, 40 — пiрожаных, а таксама кексы, пернiкi, слаёныя палоскi i iнш. Не менш за кандытарскiя вырабы папулярныя сярод спажыўцоў i хлебныя («Львоўскi», «Паланга»).

Гаворыць намеснiк дырэктара па вытворчасцi Валянцiна Чарнавус:

— Разам з традыцыйнай — фармавой — тэхналогiяй вытворчасцi ў нас задзейнiчана шматстадыйная: выраб подавых заварных вiдаў хлеба (так гатуецца «Амадэус», «Тулаўскi» i iнш.) i на вадкай заквасцы «Байер» («Паланга», «Мядовы», «Львоўскi»). Выпускаецца прадукцыя з вотруб’ем (булка «Бадзёрасць»), з ёд-казеiнам, з вiнаграднымi выцiскамi (хлеб «Фiццi»). Мука выкарыстоўваецца ў асноўным Барысаўскага i Слуцкага мелькамбiнатаў.

— Фармавы хлеб не карыстаецца такiм попытам, як подавы, — тлумачыць Валянцiна Сямёнаўна. — Таму гэты хлеб («Львоўскi» i «Дарожны») вырабляецца ў меншай колькасцi. Але смакавыя якасцi «Дарожнага» амаль не змянiлiся з той пары, калi гэты прадукт лiчыўся найлепшым.

Прадаецца прадукцыя кааппрама i за межамi раёна. За 2007 год на вываз было вырабліна 18,9% хлебабулачных вырабаў, або 122,5 тоны; кандытарскiх вырабаў — 68,2 працэнта. Прадукцыя распаўсюджваецца ў асноўным па раёнах Мiншчыны i ў самой сталiцы.

Гатункi хлябоў залежаць менавiта ад дабавак. I адначасова гэта ўплывае на кошт.

— Вырабляем хлебабулачную прадукцыю з соладам, кменам, патакай, разынкамi, — адзначае намеснiк дырэктара па вытворчасцi. — Нацiск робiцца на вытворчасць прафiлактычных i дыетычных вырабаў.

Большасць хлебабулачнай прадукцыi выпускаецца ў полiэтыленавай ўпакоўцы. За апошнiя 5 месяцаў упакавана 51,2 працэнта хлеба i 59,2 працэнта булак.

— Але, безумоўна, за сталiчнай якасцю хлеба нам не ўгнацца, — прызнаецца Валянцiна Сямёнаўна. — У нас выпускаецца хлеб парцыённа, у сталiцы — паточна: адна печ выпякае канкрэтны гатунак хлеба, i печ не выключаецца, а нам даводзiцца, выкарыстоўваючы адно i тое ж абсталяванне, штораз мяняць рэцэптуру, каб атрымаць некалькi вiдаў хлеба. З-за гэтага паступова губляецца першапачатковая якасць прадукту. Але раскошу ў некалькi дадатковых печаў «Уздзенскi кааппрам» не можа сабе дазволiць: пашыраць вытворчасць мясцовага хлеба не мае сэнсу, бо патрэбнасць раёна значна меншая, чым сталiцы. Калi мiнскi завод выпускае 100 тон хлебабулачнай прадукцыi ў суткi, то мы столькi ж — у месяц. Працуем па заяўках ад сельскiх магазiнаў.

...Ля крамы на Пралетарскiм завулку Узды з’явiўся натоўп людзей з пакетамi i сумкамi. Сёння прывезлi свежы хлеб з Мiнска. Гэта не значыць, што больш не iснуе месцаў у горадзе, дзе яго прадаюць. «Мясная Лаўка» iндывiдуальнага прадпрымальнiка Вiктара Крываля частуе ўсiх сваiх «гасцей» хлебам выключна сталiчнай вытворчасцi. Чаму не купляюць мясцовае, уздзенскае? Гэта пытанне не варта задаваць, бо прагучыць яно як рытарычнае.

Колькасць гатункаў хлебабулачных вырабаў, што прадаюцца тут, — каля 20. Хлеб «Дыябетычны», «Водар», «Нарачанскi», булачкi «Васiлiнкi», сайкi, асновы для пiцы карыстаюцца вялiкiм попытам. За мiнскiм хлебам сюды едуць з усiх блiжэйшых вёсак «з бульбянымi мяхамi пад рукой», як жартуюць пакупнiкi: купляюць сапраўдным оптам, на ўсiх вяскоўцаў.

— Калi ў нас, напрыклад, застаецца заўчарашнi «Водар», — зазначае Вiктар Аляксеевiч, — а ў суседнюю краму прывозяць свежую «Палангу», то людзi ўсё роўна з большай ахвотай зварочваюць у «Мясную Лаўку». Iх сюды вядзе высокая якасць сталiчнага хлеба i яго працяглая свежасць.

...Па вёсках раз’язджае аранжавы мiкрааўтобус. Сяляне ведаюць, у якiм месцы i калi яго можна сустрэць, каб накупляць уволю мiнскага, «экзатычнага» хлеба.

Як вядома, у шматлiкiх еўрапейскiх краiнах маленькiя мясцовыя хлебапякарнi карыстаюцца найбольшай папулярнасцю: зранку людзi накiроўваюцца па свежы хлеб менавiта на суседнюю вулiцу, а не чакаюць, пакуль прыедзе фургон са сталiцы.

Канкурэнцыя — адна са складовых рынкавых адносiнаў. Трэба дбаць пра павышэнне якасцi прадукцыi — i тады ўсе будуць ахвотна купляць мясцовы хлеб, а не бегаць за аранжавым мiкрааўтобусам, каб набыць сталiчны.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чаму глыбiнка традыцыйна лiчыць найсмачнейшым сталiчны хлеб, а не свой, мясцовы?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика