Наблiжаецца новы год. Навучальны
Iрына ПРЫМАК.
Без чаго нельга абысцiся вучню? Многiя пагодзяцца са мною, што цэнтральнае месца ў навучальным працэсе займаюць падручнiкi. Наогул сёння лiтаратура вучэбнага накiрунку для розных ступеняў адукацыi — ад дашкольнай да вышэйшай — складае 40 працэнтаў ад агульнай колькасцi выданняў. Выданнi для агульнаадукацыйнай школы — гэта каля 9 працэнтаў па найменнях i каля 27 працэнтаў па тыражу.
Менш вага партфеля — большая цана за камплект Па стану на 24 лiпеня 2007 года ўжо выйшла 60,3 працэнта ад агульнага плана выданняў — 76 (з iх новыя 52). Да 2007/2008 навучальнага года запланаваны выхад у свет 111 найменняў падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў, у тым лiку 43 для спецыяльных устаноў адукацыi. Аб гэтым напярэдаднi новага навучальнага года нагадала Раiса Бабарыка, намеснiк начальнiка ўпраўлення выдавецкай дзейнасцi i кнiжнага гандлю Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь. Падручнiк для 1—5-га класаў не павiнен перавышаць 300 грамаў, для навучэнцаў 5—9-х класаў — 500 грамаў, а для старэйшай ступенi навучання — больш як 600. Каб юным школьнiкам несцi партфель было не так цяжка, падручнiкi падзелены на дзве часткi. Аднак менавiта з-за гэтага аблягчэння грузу ведаў бацькам давядзецца больш заплацiць за камплект падручнiкаў, бо павялiчылася iх колькасць. Канчатковая цана яшчэ фармiруецца. Што новенькага на палiцах? Якiя навiнкi прыгатаваны да новага навучальнага года? «Народная асвета» паклапацiлася i пра маленькiх беларусаў. Для iх рыхтуецца серыя «Расказы дзеда Прыродаведа». «Прэзентацыя першай кнiгi «Бярозавы алфавiт» адбудзецца на Дзень беларускага пiсьменства ў Шклове», — парадавала дырэктар выдавецтва Ларыса Мiнько. Выдавецтва «Мастацкая лiтаратура» ў рамках серыi «Бiблiятэка школьнiка» падрыхтавала сюрпрыз. «Гэта аўдыёдыск з творамi школьнай праграмы для аблягчэння вывучэння на памяць, — паведамiў дырэктар выдавецтва Уладзiслаў Мачульскi. — Цiкава, што творы чытаюць iх аўтары — Янка Купала, Якуб Колас, Уладзiмiр Караткевiч». Дырэктар выдавецкага цэнтра БДУ Андрэй Карпiловiч сярод навiнак да новага навучальнага года асаблiва выдзелiў дапаможнiк па бiялогii: «Фонды школ па гэтаму прадмету не аднаўлялiся ўжо 25 гадоў, а мы падрыхтавалi 22 плакаты фармату А1». «Выдавецтва «Вышэйшая школа», якое спецыялiзуецца на выданнi падручнiкаў i вучэбна-метадычных комплексаў па замежных мовах (англiйскай, французскай, нямецкай, iспанскай, з 2006 года i кiтайскай), паводле слоў дырэктара выдавецтва Аляксандра Нячая, падрыхтавала падручнiк для вучняў другога класа па кiтайскай мове. Дарэчы, сярод новых падручнiкаў кагосьцi можа здзiвiць «Беларусь — краiна тваёй будучынi». Гэта кнiга дапаможа выпускнiкам вызначыцца з будучай прафесiяй. Лепшы падручнiк — па геаграфii Калi спытаць школьнiка, якi падручнiк для яго лепшы, сярэднестатыстычны вучань, хутчэй за ўсё, адкажа: «Той, што сам за мяне зробiць усе заданнi». А вось eНацыянальным конкурсе «Мастацтва кнiгi-2007» у намiнацыi «Лепшы падручнiк» — iншыя крытэрыi, таму лепшым быў прызнаны падручнiк выдавецтва «Народная асвета» — «Геаграфiя Беларусi» (10-ы клас) з электронным носьбiтам, дзе змяшчаецца дадатковая iнфармацыя. Наогул звыш 150 кнiг «Народнай асветы» атрымалi дыпломы за лепшае мастацкае афармленне. «Народная асвета» — адзiнае выдавецтва, якое выпускае навучальную i мастацкую лiтаратуру для дзяцей з псiхафiзiчнымi асаблiвасцямi развiцця. З 2002 года для дзяцей, якiя не бачаць, выдаюцца падручнiкi па ўсiх прадметах, а таксама кнiгi серыi «Школьная бiблiятэка» шрыфтам Брайля. Сёлета выйшла ў свет 22 найменнi для спецыяльных устаноў, з iх 3 шрыфтам Брайля. — Сярод 300 выданняў у крамах выяўлена заканамернасць — большасць з iх не адпавядае патрабаванням вучэбных праграм, — заўважыў Мiкалай Еленскi, намеснiк дырэктара Нацыянальнага Iнстытута адукацыi па навукова-метадычнай працы. — Каб вучэбная кнiга стала падручнiкам, яна павiнна прайсцi экспертызу, манiторынг, атрымаць адабрэнне карыстальнiкаў i толькi пасля яна атрымае статус падручнiка. Кожны, каму неабыякавая якасць вучэбнай лiтаратуры, можа пакiнуць свае заўвагi наконт характару выкладання матэрыялу, складанасцi тэорыi i iншых аспектаў, якiя перашкаджаюць паглыбляць веды i быць адукаваным чалавекам, на сайце Нацыянальнага iнстытута адукацыi — www.niе.bу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Без чаго нельга абысцiся вучню? Многiя пагодзяцца са мною, што цэнтральнае месца ў навучальным працэсе займаюць падручнiкi. Наогул сёння лiтаратура ву |
|