Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях адказнасцi за парушэннi заканадаўства аб эканамiчнай неплацежаздольнасцi (банкруцтве)
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 7 чэрвеня 2007 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 29 чэрвеня 2007 года Артыкул 1. Унесцi ў Крымiнальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 76, 2/50; 2003 г., № 83, 2/974) наступныя змяненнi: 1. У артыкуле 238: назву i абзац першы часткi 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 238. Iлжывая эканамiчная неплацежаздольнасць (банкруцтва) 1. Падача iндывiдуальным прадпрымальнiкам або службовай асобай юрыдычнай асобы ў гаспадарчы суд заявы даўжнiка аб сваёй эканамiчнай неплацежаздольнасцi (банкруцтве), iншых дакументаў, якiя змяшчаюць заведама недакладныя звесткi аб неплацежаздольнасцi даўжнiка, якая мае або набывае ўстойлiвы характар, у мэтах прызнання гэтага даўжнiка эканамiчна неплацежаздольным (банкрутам) (iлжывая эканамiчная неплацежаздольнасць (банкруцтва —»; у абзацы першым часткi 2 словы «2. Iлжывае банкруцтва, якое пацягнула» замянiць словамi «2. Iлжывая эканамiчная неплацежаздольнасць (банкруцтва), якая пацягнула». 2. Назву i абзац першы артыкула 239 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 239. Утойванне эканамiчнай неплацежаздольнасцi (банкруцтва) Утойванне неплацежаздольнасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка або юрыдычнай асобы, якая мае або набывае ўстойлiвы характар, учыненае гэтым iндывiдуальным прадпрымальнiкам або службовай асобай, заснавальнiкам (удзельнiкам) альбо ўласнiкам маёмасцi гэтай юрыдычнай асобы шляхам прадастаўлення звестак, якiя не адпавядаюць рэчаiснасцi, падроблiвання дакументаў, скажэння бухгалтарскай справаздачнасцi або iншым спосабам, якое пацягнула нанясенне ўрону крэдытору (крэдыторам) у буйным памеры, —». 3. Артыкул 240 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 240. Наўмысная эканамiчная неплацежаздольнасць (банкруцтва) 1. Наўмысныя стварэнне або павелiчэнне неплацежаздольнасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка або юрыдычнай асобы, якiя ўчынены гэтым iндывiдуальным прадпрымальнiкам або службовай асобай, заснавальнiкам (удзельнiкам) або ўласнiкам маёмасцi гэтай юрыдычнай асобы ў асабiстых iнтарэсах або ў iнтарэсах iншых асобаў i пацягнулi нанясенне ўрону ў буйным памеры, — караюцца штрафам, або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або арыштам на тэрмiн да шасцi месяцаў, або абмежаваннем волi на тэрмiн да трох гадоў, або пазбаўленнем волi на той жа тэрмiн. 2. Тыя ж дзеяннi, якiя ўчынены паўторна, або групай асобаў па папярэдняй змове, або якiя пацягнулi нанясенне ўрону ў асаблiва буйным памеры, — караюцца абмежаваннем волi на тэрмiн да пяцi гадоў або пазбаўленнем волi на той жа тэрмiн.». 4. Назву i абзац першы артыкула 241 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 241. Перашкода пакрыццю страт крэдытору (крэдыторам) Утойванне, адчужэнне, пашкоджанне або знiшчэнне маёмасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка або юрыдычнай асобы, неплацежаздольнасць якiх мае або набывае ўстойлiвы характар, з мэтай сарваць або зменшыць пакрыццё страт крэдытору (крэдыторам), якiя ўчынены гэтым iндывiдуальным прадпрымальнiкам або службовай асобай, заснавальнiкам (удзельнiкам) або ўласнiкам маёмасцi гэтай юрыдычнай асобы, якiя пацягнулi нанясенне ўрону крэдытору (крэдыторам) у буйным памеры, —». Артыкул 2. Унесцi ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946) наступныя змяненнi: 1. У абзацы другiм артыкула 11.30 i абзацы другiм артыкула 11.31 словы «ад пяцi да дваццацi» замянiць словамi «ад дзесяцi да пяцiдзесяцi». 2. Артыкул 12.13 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 12.13. Неправамерныя дзеяннi пры прыняццi мераў па папярэджанню эканамiчнай неплацежаздольнасцi (банкруцтва) або пры ажыццяўленнi працэдур эканамiчнай неплацежаздольнасцi (банкруцтва) 1. Неабгрунтаванае непрыняцце своечасовых мераў па папярэджанню эканамiчнай неплацежаздольнасцi (банкруцтва), якiя ўстаноўлены ў адносiнах да iндывiдуальнага прадпрымальнiка або юрыдычнай асобы, або прадстаўленне не адпаведнага рэчаiснасцi абгрунтавання адмовы ў прыняццi такiх мераў, а таксама наўмыснае прыняцце мераў, якiя прывялi да эканамiчнай неплацежаздольнасцi (банкруцтва), — цягнуць налажэнне штрафу ў памеры ад дзесяцi да пяцiдзесяцi базавых велiчынь, а на юрыдычную асобу — ад пяцiдзесяцi да пяцiсот базавых велiчынь. 2. Утойванне, адчужэнне, пашкоджанне або знiшчэнне маёмасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка або юрыдычнай асобы, неплацежаздольнасць якiх мае або набывае ўстойлiвы характар, з мэтай сарваць або зменшыць пакрыццё страт крэдытору (крэдыторам), якiя ўчынены гэтым iндывiдуальным прадпрымальнiкам або службовай асобай, заснавальнiкам (удзельнiкам) або ўласнiкам маёмасцi гэтай юрыдычнай асобы, калi гэтыя дзеяннi не цягнуць крымiнальнай адказнасцi, — цягнуць налажэнне штрафу ў памеры ад дзесяцi да пяцiдзесяцi базавых велiчынь, а на юрыдычную асобу — ад пяцiдзесяцi да пяцiсот базавых велiчынь. 3. Учыненыя пры ажыццяўленнi працэдур эканамiчнай неплацежа- здольнасцi (банкруцтва) утойванне, пашкоджанне або знiшчэнне маёмасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка або юрыдычнай асобы, неплацежаздольнасць якiх мае або набывае ўстойлiвы характар, або ўтойванне звестак аб наяўнасцi маёмасных абавязацельстваў перад крэдыторамi або звестак аб наяўнасцi маёмасных абавязацельстваў перад гэтым iндывiдуальным прадпрымальнiкам або гэтай юрыдычнай асобай, а таксама парушэнне ўстаноўленых заканадаўствам парадку або ўмоў адчужэння гэтай маёмасцi або ажыццяўлення iншых здзелак з ёй — цягнуць налажэнне штрафу ў памеры ад дзесяцi да пяцiдзесяцi базавых велiчынь, а на юрыдычную асобу — ад пяцiдзесяцi да пяцiсот базавых велiчынь. 4. Невыкананне прадугледжанага заканадаўствам аб эканамiчнай неплацежаздольнасцi (банкруцтве) абавязку падачы ў гаспадарчы суд заявы даўжнiка аб сваёй эканамiчнай неплацежаздольнасцi (банкруцтве) — цягне налажэнне штрафу ў памеры ад дзесяцi да пяцiдзесяцi базавых велiчынь, а на юрыдычную асобу — ад пяцiдзесяцi да пяцiсот базавых велiчынь. 5. Падача ў гаспадарчы суд заявы крэдытора аб прызнаннi даўжнiка эканамiчна неплацежаздольным (банкрутам), якая змяшчае заведама недакладныя, дакументальна не пацверджаныя звесткi аб неплацежаздольнасцi даўжнiка, якая мае або набывае ўстойлiвы характар, — цягне налажэнне штрафу ў памеры пяцiдзесяцi базавых велiчынь, а на юрыдычную асобу — пяцiсот базавых велiчынь. 6. Прадстаўленне кандыдатур часовых (антыкрызiсных) кiраўнiкоў, якiя маюць недастатковую квалiфiкацыю, што перашкаджае выкананню функцыi часовага (антыкрызiснага) кiраўнiка, а таксама кандыдатур часовых (антыкрызiсных) кiраўнiкоў, якiя сваёй дзейнасцю нанеслi ўрон даўжнiку, або крэдытору, або iнтарэсам дзяржавы, — цягне налажэнне штрафу ў памеры ад дзесяцi да пяцiдзесяцi базавых велiчынь, а на юрыдычную асобу — ад пяцiдзесяцi да пяцiсот базавых велiчынь. 7. Уздзеянне ў якой-небудзь форме на часовага (антыкрызiснага) кiраўнiка з мэтай перашкодзiць выкананню iм абавязкаў часовага (антыкрызiснага) кiраўнiка, калi гэта дзеянне не цягне крымiнальнай адказнасцi, — цягне налажэнне штрафу ў памеры ад дзесяцi да пяцiдзесяцi базавых велiчынь, а на юрыдычную асобу — ад пяцiдзесяцi да пяцiсот базавых велiчынь. 8. Невыкананне або неналежнае выкананне часовым (антыкрызiсным) кiраўнiком сваiх абавязкаў — цягнуць налажэнне штрафу ў памеры ад дзесяцi да пяцiдзесяцi базавых велiчынь, а на юрыдычную асобу — ад пяцiдзесяцi да пяцiсот базавых велiчынь. 9. Невыкананне прадугледжаных заканадаўчымi актамi аб эканамiчнай неплацежаздольнасцi (банкруцтве) абавязкаў пры ажыццяўленнi працэдур эканамiчнай неплацежаздольнасцi (банкруцтва), пры адсутнасцi прымет адмiнiстрацыйных правапарушэнняў, якiя прадугледжаны часткамi 1—8 гэтага артыкула, — цягне налажэнне штрафу ў памеры ад дзесяцi да трыццацi базавых велiчынь, а на юрыдычную асобу — ад сарака да ста базавых велiчынь.». Артыкул 3. Унесцi ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 20 снежня 2006 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2007 г., № 14, 2/1291; № 120, 2/1325; № 132, 2/1330) наступныя змяненнi: 1. У частцы 1 артыкула 3.7 лiчбы «12.12—12.15» замянiць словамi «12.12, часткамi 1—4, 6, 7 i 9 артыкула 12.13, артыкуламi 12.14, 12.15». 2. У артыкуле 3.30: у частцы 1: у пункце 16 лiчбы «12.1—12.30» замянiць словамi «12.1—12.12, частках 1—4, 6, 7 i 9 артыкула 12.13, артыкулах 12.14—12.30»; у пункце 63 лiчбы «12.13» замянiць словамi «частках 1—4 i 7—9 артыкула 12.13»; у пункце 4 часткi 2 словы «па артыкулах» замянiць словамi «па частках 5—8 артыкула 12.13, артыкулах». Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА 20 лiпеня 2007 года, г. Мiнск. № 274—З
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях адказнасцi за парушэннi заканадаўства аб эканамiчнай неплацежаздольнасцi (б
|
|