21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

БАЦЬКОЎ ВУЧЫЛI, ЯК НЕ ПРАПIЦЬ СВАIХ ДЗЯЦЕЙ

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА. Магiлёўскi раён.

У Магiлёўскiм раённым судзе шукаюць нетрадыцыйныя метады працы з сацыяльна неўладка-ванымi сем’ямi ў сувязi з выкананнем Дэкрэта № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях».

Днямi ў Вяйнянскiм сельскiм Савеце адбылася незвычайная сустрэча: судовыя выканаўцы, мiлiцыянеры, сацыяльныя работнiкi, нарколаг i прадстаўнiк пракуратуры тлумачылi групе спецыяльна запрошаных вяскоўцаў пра сiстэму дзяржаўнай абароны дзяцей у праблемных сем’ях, пра небяспеку п’янства i рызыкоўнага ладу жыцця.

На прафiлактычную гутарку прыйшлi 6 чалавек: нягледзячы на сур’ёзнасць сiтуацыi i выразны пахмельны сiндром, запрошаныя на ганку палiлi i смяялiся. Рабiлi выгляд, што i не ведаюць, навошта iх паклiкалi на выхаванне. А калi пачалася размова па справе, сталi паводзiць сябе даволi агрэсiўна.

Судовыя выканаўцы Магiлёўскага раённага суда растлумачылi, што дзяржава будзе абараняць правы i iнтарэсы дзяцей, i каб не давялося пайсцi на крайнiя меры, яны хочуць заклiкаць нядбайных бацькоў да нармальнага ладу жыцця, абудзiць у iх элементарныя чалавечыя пачуццi.

Старэйшы сын 30-гадовай Вольгi (iмя зменена) даўно жыве са сваякамi, разам з мацi — 10-гадовы хлопчык i 5-гадовая дачка. Мужа няма. У хаце — вечны «рамонт» i п’яны сужыцель. Некалькi месяцаў таму ўзяла сябе ў рукi, перастала пiць, а цяпер у каторы раз — зрыў. Ёй трэба задумацца пра свой лёс i сваiх дзяцей.

З усёй кампанii запрошаных цвярозасцю i разважлiвымi прамовамi вылучалася маладая жанчына. Галiне (iмя таксама зменена) — 27 гадоў. Сёння ёй няма дзе жыць — бацькоўская хата згарэла, Галiна блукае па чужых кутках. Была ў Расii на сумнеўных заробках, цяпер вярнулася i шукае працу. Двое дзяцей — 8-гадовы хлопчык i 3-гадовая дзяўчынка — выхоўваюцца ў дзiцячым доме.

— Я сама вiнаватая i нiкога не абвiнавачваю, што так у маiм жыццi атрымалася, — сказала Галiна. — Проста я хачу папрасiць дапамогi. Хачу забраць сваiх дзяцей, нарэшце займець сваё жыллё i працу. Проста нармальна жыць.

Жанчыне паабяцалi дапамогу ў працаўладкаваннi на мясцовы цяплiчны камбiнат, i калi зарэкамендуе сябе станоўча — пакой ў маласямейным iнтэрнаце ёй неўзабаве дадуць. А далей усё атрымаецца — толькi б было жаданне. А пачаць, паводле парад жанчын, трэба з наведвання сваiх дзяцей у дзiцячым доме, дзе мацi не было ўжо вельмi даўно.

— Усе хочуць дапамагчы, нiхто не зацiкаўлены ў крайнiх мерах, — сказала памочнiк пракурора Магiлёўскага раёна Алена Сафонава. — Цяжка глядзець у вочы дзецям, якiх звозяць ад бацькоў. Што б там нi было, яны хочуць быць з мацi. Але трэба, каб i мацi прытрымлiвалася нармальнага ладу жыцця. Трэба толькi захацець! Праўда, за восем гадоў працы Алены толькi аднойчы жанчына звярнулася ў пракуратуру па дапамогу ў аднаўленнi ў бацькоўскiх правах. Ёй аддалi дачку, аднак высветлiлася, што другое дзiця за прайшоўшы час усынавiлi i, як нi плакала мацi, яго ўжо немагчыма вярнуць.

У Вяйнянскiм сельсавеце робяць усё, што могуць, каб перавыхаваць п’янiц. Тут налiчваецца прыкладна два дзесяткi сацыяльна небяспечных сем’яў, дзе ёсць дзецi. Праблемных бацькоў выхоўваюць у школе i спрабуюць абудзiць сумленне на агульных сходах. Iх дасылаюць на кадзiроўку — некаторых па некалькi разоў. Да iх звяртаецца з эмацыя-нальнымi прамовамi мясцовы праваслаўны святар айцец Мiкалай — гавораць, п’янiцы плачуць i раскайваюцца, аднак сваё «цвёрдае» рашэнне пачаць новае жыццё адкладваюць на заўтра, а сёння вырашаюць адзначыць яго «апошняй» пляшкай таннага вiна.

Старшыня сельскага Савета Мiкалай Чаранкоў толькi за апошнi час адправiў у ЛПП чатырох чалавек, iншых спрабуе ўладкаваць на працу — хоць i падазрае, што праз тыдзень-другi можа i не адшукаць тых работнiкаў. Таму з уласнага вопыту працы з п’янiцамi Чаранкоў зрабiў выснову: трэба ўжываць да нядбайных бацькоў жорсткiя меры.

— Трэба iх адпраўляць у раёны, якiя пацярпелi ад Чарнобыльскай аварыi i дзе ёсць патрэба ў працоўнай сiле, — выказаў старшыня сваю прапанову. — Там рабiць для iх лагеры, каб расцiлi збожжа i рапс. А то тут п’янiцы ляжаць цэлы дзень ля возера, потым ноччу па падвалах поўзаюць. I нiякай рады няма. Гэта проста бяда!

Загадчыца аддзялення псiхалагiчнай дапамогi i рэабiлiтацыi раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Алена Запойкiна ўпэўненая, што дапамогi вартыя толькi тыя людзi, якiя самi жадаюць выпраўлення i караскаюцца.

I прывяла красамоўны прыклад: цяпер яна паедзе ў суседнi сельсавет, дзе жыве жанчына, якая нядаўна нарадзiла чацвёртае дзiця. Ёй дзяржава выдаткавала дапамогу ў памеры 900 тысяч рублёў. Усё, здавалася б, добра. Аднак Алена едзе да яе, каб пракантраляваць расход гэтых немалых грошай: каб яны пайшлi не на гарэлку, а на патрэбы дзiцяцi. Таму што ў гэтай мацi ўжо адабралi траiх дзяцей, i яна на судзе спакойна заявiла: «Забiрайце! Я сабе яшчэ нараджу». Так i здарылася.

— Гэта добра, што наша дзяржава дапамагае шматдзетным мацi, — лiчыць Запойкiна. — Аднак трэба даваць яе, на маю думку, далёка не ўсiм. Таму што жыць i пiць за кошт дзяржаўнай дапамогi на дзяцей, як гэта здараецца, недапушчальна!

Так, на некаторых нядбайных бацькоў не дзейнiчаюць нiякiя меры, нават самыя крайнiя. Адну жанчыну пазбавiлi бацькоўскiх правоў у дачыненнi да васьмi дзяцей, яна п’е i жыве за кошт грошай на 9-е дзiця, якога яшчэ толькi рыхтуюцца адбiраць. Мiж тым, яна зноў цяжарная.

— У хатах, дзе жывуць праблемныя сем’i, даводзiцца бачыць жахлiвыя карцiны, — расказаў судовы выканаўца Павел Палянскi. — Бялiзны няма, альбо яна выглядае, як рубероiд. Аднойчы я бачыў, як маленькiя блiзняткi спалi ў шафе, закiданыя анучамi. Гэта каб не змерзлi, бо ў доме не было ацяплення.

Мiж тым судовы выканаўца ўпэўнены, што п’янiц, якiя топяць у алкаголi свае праблемы, усё ж можна пераканаць. Цяжка, але можна. Трэба толькi «дзяўбцi» няспынна.

— Мы такiя выязныя сесii праводзiм з пачатку года ў розных сельскiх Саветах Магiлёўскага раёна, — паведамiў Павел. — I ў вынiку нашых гутарак дзесятак чалавек вырашылi закадзiравацца. Некаторым дапамаглi працаўладкавацца. Плён ёсць: сёлета пададзена меней iскаў аб пазбаўленнi бацькоўскiх правоў. У нашым раёне стала менш сацыяльна небяспечных сем’яў.

Увогуле, удзельнiкi сустрэчы ў Вяйнянскiм сельсавеце засталiся задаволеныя, што хоць адна жанчына з кампанii выпiвохаў папрасiла дапамогi, каб вярнуцца да нармальнага жыцця. Спадзяюцца, што і іншыя, нягледзячы на дэманстратыўную абыякавасць, таксама нешта засвоілі з пада-дзенага ўроку.

У сельскiм Савеце вырашылi на наступныя падобныя мерапрыемствы запрашаць больш шырокае кола людзей: каб тыя, хто яшчэ толькi становiцца на слiзкi шлях п’янства, паглядзелi i спужалiся аблiчча закаранелых алкаголiкаў i таго, што яны зрабiлi з сабой i сваiмi дзецьмi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёўскiм раённым судзе шукаюць нетрадыцыйныя метады працы з сацыяльна неўладка-ванымi сем’ямi ў сувязi з выкананнем Дэкрэта № 18 «Аб дадатковых
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика