21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калектыву рэдакцыi

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ад iмя Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу i ад сябе асабiста шчыра i сардэчна вiншую вас з надыходзячым вялiкiм святам — 90-годдзем з дня заснавання газеты «Звязда». Амаль стагоддзе рукi, вочы i душы беларусаў кранаюцца газеты, якая па праву лiчыцца самай аўтарытэтнай i самай лепшай сярод беларускамоўных сродкаў масавай iнфармацыi. Газеты бываюць рознымi: шматтыражнымi i не вельмi, каляровымi i чорна-белымi, ды галоўнае тое, што наша «Звязда» нiколi не была i, веру, не будзе шэрай i нуднай па зместу, у яе заўсёды будзе шматлiкi i ўдзячны свой чытач.

«Звязда» ў лепшы бок адрознiваецца ад iншых выданняў тым, што не засяроджваецца на нейкiм вузкiм напрамку, а ў кожным нумары праўдзiва, без скептыцызму i прыхарошвання, шляхам асвятлення падзей у палiтычнай, эканамiчнай i сацыяльнай сферах дзейнасцi беларусаў паказвае развiццё Рэспублiкi Беларусь ва ўсiх яго шматгранных выяўленнях. Як гэта нi складана, але для кожнага нумара выданню ўдаецца знайсцi прывабны для чытача матэрыял i своечасова, без спазнення яго надрукаваць.

Спалучаючы высокi навуковы ўзровень, практычную накiраванасць i даступнасць слова, «Звязда» стала своеасаблiвай трыбунай для абмену перадавымi iдэямi памiж вучонымi, мiнiстрамi, палiтыкамi ўсiх узроўняў, прадстаўнiкамi грамадскасцi i звычайнымi працоўнымi людзьмi. Менавiта таму газета вельмi запатрабавана сярод шырокага кола чытачоў. Яе чытаюць усюды — i ва ўстановах, i ў кватэрах, у скверах i электрычках. Яе не проста чытаюць ад першай паласы да апошняй, а да меркаванняў, выказаных на яе старонках, прыслухоўваюцца.

Мае газета пастаянную «прапiску» i ў кожнай нашай парламенцкай камiсii. I гэта заканамерна. Як чалавек, выбраны на дэпутацкую працу народам, скажу так: «Звязда» — сапраўднае нацыянальнае выданне, газета нашай краiны. Не паважаць яе, не чытаць яе дэпутату — значыць быць адарваным ад беларускага народа. Цяжка пераацанiць значэнне «Звязды» ў захаваннi роднай беларускай мовы, якая з’яўляецца важнейшай прыкметай дзяржаўнасцi, i ў выхаваннi сапраўднай беларускасцi ў кожным з пакаленняў жыхароў краiны. Вашу газету паважалi ва ўсе часы. У мяне захавалася паштовая марка саракагадовай даўнасцi, прысвечаная юбiлею Камунiстычнай партыi Беларусi, з выявай не якой-небудзь iншай газеты, а менавiта «Звязды». Дасылаю вам гэта гiстарычнае сведчанне.

Ганаруся i ўдзячны газеце за тое, што i сам з’яўляюся не толькi яе чытачом, але i аўтарам шэрагу артыкулаў, надрукаваных у «Звяздзе», якi карыстаецца магчымасцю даносiць да выбаршчыкаў iнфармацыю аб заканатворчай дзейнасцi камiсii, а таксама ўласныя думкi аб жыццi нашай краiны праз публiкацыi ў гэтым шаноўным выданнi.

Роднiць мяне з газетай i тое, што з’яўляюся двайным цёзкаю намеснiка галоўнага рэдактара «Звязды», якога завуць гэтак жа, як i мяне, Уладзiмiрам Здановiчам. Наогул, добра ведаю калектыў рэдакцыi i лiчу яго своеасаблiвым востравам iнтэлiгентнасцi, добразычлiвасцi i адданасцi сваёй справе. Упэўнены, што ваша творчая думка не спынiцца, не замкнецца на дасягнутым i, як i раней, усё, што друкуецца на старонках роднай беларусам газеты, не пакiне раўнадушным нi аднаго чытача.

Дзякуй вам усiм за прафесiяналiзм, празорлiвасць i мудрасць.

Мiру i шчасця кожнаму вашаму дому, сямейнага цяпла, утульнасцi i дабрабыту.

З вамi i для вас,

Старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад iмя Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика