21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

IМ НЕ ПАТРЭБНА ШКАДАВАННЕ, або Асноўны бар’ер — у нашай свядомасцi

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея ДРЫЛА.

На шляху чалавека з абмежаванымi магчымасцямi — незлiчоная колькасць перашкод рознага кшталту. Сацыяльныя, архiтэктурна-будаўнiчыя, iнфармацыйныя... Але ўсе яны пачынаюцца з бар’ера ў нашай свядомасцi. Толькi ў тым выпадку, калi кожны з нас успрыме iнвалiда, як сабе роўнага, можна будзе гаварыць пра безбар’ернае асяроддзе ў нашым грамадстве.

У Беларусi — 580 тысяч iнвалiдаў. Але мы не памылiмся, калi павялiчым гэтую лiчбу ў тры, а то i ў чатыры разы, бо амаль усе праблемы людзей з абмежаванымi магчымасцямi кладуцца на плечы iх блiзкiх. Акрамя гэтага, ёсць такiя людзi, якiя, атрымаўшы iнвалiднасць, не афiшуюць сваю хваробу, — канстатуе старшыня арганiзацыйнага аддзела Беларускага таварыства iнвалiдаў па зроку Тамара Крутаўцова, — бо ведаюць, што начальнiк папросiць iх пакiнуць працоўнае месца.

У сiстэме грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства iнвалiдаў па зроку» працуе 14 прадпрыемстваў. Iх паўнапраўнымi гаспадарамi з’яўляюцца 20 тысяч iнвалiдаў. Для гэтых людзей праца з’яўляецца не толькi хлебам, але i душэўнай неабходнасцю. Спецыялiзаваныя прадпрыемствы для iх — амаль адзiны шанц рэалiзаваць сябе ў гэтым жыццi, бо нiдзе не чакаюць невiдушчых з шырокiмi абдымкамi. Аб гэтым сведчыць тое, што толькi каля 700 iнвалiдаў па зроку працуюць па-за сiстэмай «БелТIЗ».

Сапраўды, стварыць месца працы для iнвалiда складана. Але асноўная праблема заключаецца не ў матэрыяльных выдатках, а ў нашай свядомасцi. Цяжка зламаць стэрэатып наконт таго, што сляпы — бескарысны для грамадства, што яго абавязкова патрэбна iзаляваць. Каб пазбавiцца ад распаўсюджанай думкi, патрэбны час. I не малы.

Насамрэч сярод iнвалiдаў па зроку вялiкая колькасць таленавiтых людзей (пасля таго як чалавек страчвае зрок, Бог дае яму вялiкiя кампесаторныя магчымасцi). Многiя з iх маюць вышэйшую адукацыю. Напрыклад, на мiнскiм прадпрыемстве «Светлапрыбор» за станком сядзiць больш як 150 iнвалiдаў з дыпломам ВНУ. Сярод iх — псiхолагi, педагогi, рэабiлiтолагi.

— У Еўропе iнвалiды па зроку маюць магчымасць асвоiць любую прафесiю, стаць выдатнымi спецыялiстамi ў любой сферы i канкурыраваць са здаровымi людзьмi, — расказвае Тамара Крутаўцова. — У нашай жа краiне МРЭК чамусьцi абмяжоўвае спiс прафесiй для iнвалiдаў па зроку. Большасць з iх, згодна з заключэннем медыкаў, вымушана працаваць за станком. Мы спадзяёмся, што ў нашай краiне спiс рэкамендацый месцаў працы iнвалiдаў па зроку з вышэйшай адукацыяй пры садзейнiчаннi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь пашырыцца.

Вось, да прыкладу, Юрый Васiлеўскi, татальна сляпы чалавек, якi працуе на заводзе зборшчыкам на працягу 20 гадоў, плануе асвоiць камп’ютар.

— У нас на заводзе ёсць камп’ютарны клас. За камп’ютарам будучыня. I гэта не сакрэт. (Будучыня планеты, магчыма, i за камп’ютарам, а вось будучыня пяцiгадовага сына Юрыя залежыць менавiта ад бацкi. — Аўт. ). Але многiя мае знаёмыя, якiя самастойна авалодалi камп’ютарнымi тэхналогiямi, усё роўна не могуць знайсцi работы, бо не маюць дакумента, якi б сведчыў, што iнвалiд па зроку можа працаваць за камп’ютарам.

Яшчэ адна сацыяльная перашкода для невiдушчых i слабавiдушчых людзей — адсутнасць магчымасцi браць iльготныя крэдыты на сродкi рэабiлiтацыi (кiёк, гукавы гадзiннiк, магнiтафон, якi даўно трэба было замянiць камп’ютарам). А камп’ютар — рэч не танная, не кожнаму iнвалiду па зроку ён па кiшэнi. Тым не менш, ён з’яўляецца на сёння важным сродкам рэабiлiтацыi, з дапамогай спецыяльных праграм, якiя iнвалiды называюць «гаварылкамi», невiдушчы чалавек можа i чытаць, i пiсаць, i карыстацца Iнтэрнэтам.

У сувязi з тым, што колькасць iнвалiдаў па зроку вялiкая, а сфера дзейнасцi вузкая, прадукцыя, якую яны вырабляюць (разеткi, выключальнiкi, падаўжальнiкi) не заўсёды запатрабаваная, асаблiва на ўнутраным рынку.

— У нашу краiну iмпартуюць больш якасныя разеткi з Расii, больш танныя — з Кiтая. Канкурыраваць вельмi складана. Таму i рэнтабельнасць нашых прадпрыемстваў невысокая, — гаворыць дырэктар ПУП «Светлапрыбор» ГА «БелТIЗ» Канстанцiн Канойка. — Нiдзе ў свеце няма адвёртачнай вытворчасцi. Усе прадпрыемствы перайшлi на машынную. Калi ж i на наш завод паставiць электрычнае абсталяванне, то кожны рабочы-iнвалiд можа стаць патэнцыяльным беспрацоўным.

Чарговым бар’ерам на шляху iнвалiдаў па зроку з’яляецца жыллё.

— Каля 300 iнвалiдаў па зроку ва ўзросце да 30 гадоў не працуюць. Жывуць з бацькамi ў вёсках, — адзначае Канстанцiн Канстанцiнавiч. — Калi б яны нават i захацелi працаўладкавацца ў нас, то гэта было б немагчыма. Бо мы не можам прадставiць iм месца ў iнтэрнаце. Яго проста няма. Самае ж балючае на сёння пытанне — кватэрнае. Не зможа iнвалiд па зроку на сваю зарплату пабудаваць кватэру ў Мiнску. Таму такой катэгорыi людзей мэтазгодна выдзяляць сацыяльнае жыллё. Але i тут мы сутыкнулiся з абсурднай сiтуацыяй. Да мяне на прыём прыйшоў татальна сляпы чалавек, якi скончыў юрыдычны факультэт, але не змог уладкавацца на работу. Ён сказаў, што яму не выдзяляюць сацыяльнае жыллё, бо яго даход на чатыры тысячы беларускiх рублёў большы за пражытковы мiнiмум. Я напiсаў хадатайства ў вышэйшыя iнстанцыi. Не ведаю, чым гэта скончыцца...

Акрамя сацыяльных перашкод, маюцца i архiтэктурна-будаўнiчыя бар’еры. Гэта, у першую чаргу, адсутнасць у горадзе гукавых пераходаў (ёсць толькi ў месцы найбольшай канцэнтрацыi iнвалiдаў па зроку) нягледзячы на тое, што на многiх святлафорах знаходзяцца адпаведныя знакi.

— Два гады таму мне давялося дабiвацца, каб зрабiлi гукавы святлафор на вулiцы Бельскага, на пераходзе да гаспадарчай крамы, — расказвае невiдушчы Юрый Васiлеўскi. — Я размаўляў па тэлефоне хвiлiн 40 з намеснiкам старшынi ДАI горада Мiнска. Ён нiяк не мог зразумець, у чым праблема. Гаварыў, што святлафор будзе перашкаджаць астатнiм. А потым, калi пранiкся, пакiнуў мне свой рабочы нумар тэлефона i прасiў звяртацца з любымi пытаннямi. У вынiку святлафор усталявалi.

Дапамаглi б арыентавацца ў прасторы iнвалiдам па зроку i афарбаваныя ў яркi колер палоскi ў метро ў пачатку i канцы эскалатара, на прыступках пры ўваходзе i на выхадзе з падземнага перахода.

Таксама нядрэнна было б, каб у крамах знаходзiўся кансультант для сляпых людзей, якi б дапамагаў выбiраць прадукты.

Паводле слоў намеснiка старшынi Камiсii па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў i iнвалiдаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Iрыны Аляксанавай, праблема стварэння безбар’ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымi магчымасцямi з кожным годам набывае ўсё большую актуальнасць. Пачатак жа дзяржаўнай палiтыцы тут паклала прыняцце ў 1991 годзе Закона аб сацыяльнай абароне iнвалiдаў.

— З наступнага года асобныя катэгорыi грамадзян пазбавяцца некаторых iльготаў. Для iнвалiдаў жа I i II груп практычна ўсе льготы захавалiся, акрамя пяцiдзесяцiпрацэнтнай скiдкi з кошту праезду на ўнутраных лiнiях транспарту з 1 кастрычнiка да 15 мая i 1 раз у астатнi час, а таксама права на бясплатнае ўсталяванне тэлефона з пяцiдзесяцiпрацэнтнай скiдкай па аплаце за карыстанне кватэрным тэлефонам.

На жыццёвым шляху здаровага чалавека незлiчоная колькасць калдобiнаў i ямак, а што ж тады гаварыць пра сляпых людзей... Бар’ер, бар’ер i яшчэ раз бар’ер. Многае ў сiлах дзяржавы. Але самае галоўнае залежыць ад кожнага з нас. Невiдушчы чалавек такi ж чалавек, як i мы. I яму не патрэбна шкадаванне, яму проста неабходна разуменне i падтрымка.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На шляху чалавека з абмежаванымi магчымасцямi — незлiчоная колькасць перашкод рознага кшталту. Сацыяльныя, архiтэктурна-будаўнiчыя, iнфармацыйныя... А
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика