СЛУП «ЗАТРЫМАЎ» П’ЯНАГА
Аляксандр СЯНЮЦЬ, Астравецкi раён.
Вадзiцель, якi ля свайго дома пашкодзiў слуп электраперадачы, уцёк з месца здарэння. Гэта не дапамагло яму пазбегнуць адказнасцi.
На лiнii электраперадач у вёсцы Вiктасiна электрыкi заўважылi збоi. Калi яны прыехалi выправiць непаладкi, то ўбачылi, што слуп электраперадач пашкоджаны ў вынiку ўдару аўтамабiля. Супрацоўнiкi ДАI ўстанавілі, што вiноўнiк аварыi, мясцовы жыхар, вадзiцель СВК «Гервяты», не справiўшыся з кiраваннем, урэзаўся ў слуп. Прычынай стала кiраванне транспартам у нецвярозым стане. Пасля здарэння ён схаваў ЗIЛ за хату. Гэта не перашкодзiла мiлiцыянерам знайсцi гаспадара машыны. Вадзiцель заплацiць штраф у памеры 200 тысяч беларускiх рублёў i будзе на год пазбаўлены правоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вадзiцель, якi ля свайго дома пашкодзiў слуп электраперадачы, уцёк з месца здарэння. Гэта не дапамагло яму пазбегнуць адказнасцi.
|
|