САМЫ ВАЛАСАТЫ ЧАЛАВЕК У СВЕЦЕ ЗМАГАЕЦЦА ЗА ПРАВА НЕСЦI АЛIМПIЙСКI ФАКЕЛ
БЕЛТА—Сiньхуа.
Рэкардсмен Кнiгi рэкордаў Гiнэса, кiтайскi спявак Юй Чжэнхуань, якi пакутуе ад залiшняга росту валасоў, хоча стаць удзельнiкам эстафеты алiмпiйскага агню да Гульняў-2008 у Пекiне.
Спявак пакутуе ад гiпертрыкозу — валасы пакрываюць 96 працэнтаў паверхнi яго скуры. Урачы называюць гэты стан атавiзмам. Некаторы час таму ён з-за частковай страты слыху вымушаны быў зрабiць аперацыю па выдаленню валасоў з вушэй. «Я ўсё роўна буду спяваць, — сказаў тады Чжэнхуань. — Рок-н-рол дадае мне жыццёвага аптымiзму i робiць блiжэй да людзей». Юй Чжэнхуань хоча несцi алiмпiйскi агонь, каб даказаць, што Гульнi аб’ядноўваюць усiх людзей у свеце, у тым лiку тых, хто пакутуе ад падобных анамальных адхiленняў у будове арганiзма.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэкардсмен Кнiгi рэкордаў Гiнэса, кiтайскi спявак Юй Чжэнхуань, якi пакутуе ад залiшняга росту валасоў, хоча стаць удзельнiкам эстафеты алiмпiйскага а
|
|