Попыт расце за кошт... платнiкаў?
Сяргей ГРЫБ.
Зараз паслугi на даму атрымлiваюць 77,5 тыс. пенсiянераў i iнвалiдаў, што прыкладна на 1,8 тыс. чалавек больш, чым яшчэ ў пачатку года — аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiлi ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны.
Як заўважыла галоўны спецыялiст упраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Янiна Ладышава, рост паказчыкаў абслугоўвання на даму можна патлумачыць павелiчэннем колькасцi населеных пунктаў, дзе працуюць сацыяльныя работнiкi. У прыватнасцi, сёння абслугоўваннем на даму ахоплена 53 працэнты вёсак краiны, прычым, як чакаецца, гэта лiчба стане большай ужо да канца года. Дарэчы, апошнiм часам у краiне змяншаецца доля пенсiянераў i iнвалiдаў, якiя атрымлiваюць паслугi на даму бясплатна, i павышаецца ўдзельная вага грамадзян, якiя карыстаюцца паслугамi сацыяльных работнiкаў на ўмовах поўнай або частковай аплаты. Такi малюнак, мяркуе Янiна Ладышава, перш-наперш тлумачыцца даступнасцю тарыфаў. Так, традыцыйна найбольш папулярнае абслугоўванне на даму з 50-працэнтнай скiдкай зараз у залежнасцi ад рэгiёну абыходзiцца ад 7,5 да 14,5 тыс. рублёў у месяц.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зараз паслугi на даму атрымлiваюць 77,5 тыс. пенсiянераў i iнвалiдаў, што прыкладна на 1,8 тыс. чалавек больш, чым яшчэ ў пачатку года — аб гэтым карэ
|
|