21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вольга КОРБУТ: «ХОЦЬ Я МАЮ АМЕРЫКАНСКАЕ ГРАМАДЗЯНСТВА, ДУША Ў МЯНЕ ЎСЁ РОЎНА ЗАСТАЛАСЯ БЕЛАРУСКАЯ»

26.08.2009 08:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК.

Чатырохразовая чэмпiёнка свету па спартыўнай гiмнастыцы Вольга Корбут зараз жыве ў ЗША, але не забывае i аб сваёй краiне i родным Гродне. Нягледзячы на вялiкую занятасць i сапраўдныя атакi журналiстаў, Вольга Валянцiнаўна згадзiлася адказаць на пытаннi карэспандэнта «Звязды». На iнтэрв’ю Вольга Корбут прыйшла з сынам Рычардам.

— Калi апошнi раз вы наведвалi Беларусь i што вас ўразiла зараз?




Вольга: Я была тут апошнi раз пяць цi шэсць гадоў таму, але не афiшавала гэта. У мяне практычна ўсе родныя ў Беларусi, таму я прыехала сустрэцца з сынам, яго бацькам i сваiмi старэйшымi сёстрамi. З цiкавасцю даведалася таксама аб стане беларускай гiмнастыкi. Што здзiвiла ў Беларусi? Напрыклад, я наведала спартыўны дыспансэр, якi калiсьцi быў маленькiм, i пабачыла сапраўдны спартыўны аднаўленчы цэнтр з лепшым абсталяваннем. У Беларусi мяне прыемна здзiвiлi чысцiня i мноства розных новых будынкаў, у тым лiку спартыўных. Мне вельмi спадабалася тут. Яшчэ б добрае надвор’е: я люблю цеплыню i сонца, а надвор’е сапсавалася.

— Як даўно Рычард пераехаў у Беларусь i цi плануеце вы таксама вярнуцца дадому?

В.: Я нiколi не загадваю наперад.

Рычард: Я жыву ўжо два гады ў Мiнску. Вярнуўся ў Беларусь па сваёй iнiцыятыве, бо радзiма мне падабаецца.

— Чаму вы назвалi сына Рычардам? Мабыць, у гонар акцёра Рычарда Гiра?

В.: Не.

Р.: Мой прадзед па бацькавай лiнii быў князь польска-лiтоўскага княства Рычард I, а я Рычард II. Нават не думаў, што буду жыць у Амерыцы, дзе гэта iмя вельмi папулярнае.

— У вас, дарэчы, прозвiшча мацi цi бацькi Леанiда Барткевiча з ансамбля «Песняры»?

Р.: Бацькi.

В.: Аднак вочы ў яго мае.

— Якiя якасцi вам перадалiся ад мацi?

Р.: Мацi ў мяне строгая, калi нешта скажа, то ўсё. У яе вельмi магутная сiла волi, якую я ад яе ўзяў. Дзякуючы мацi, я нiколi ў жыццi не ўжываў алкаголь i наркотыкi. Нават нiколi не спрабаваў.

— Сваiх дзяцей будзеце выхоўваць па такой жа сiстэме, як i мацi?

В.: Напэўна, iх я буду выхоўваць. Мяне, дарэчы, часта пытаюць, якую б я хацела бачыць побач з сынам жонку.

Р.: Я бачу побач толькi беларуску цi расiянку, але нi ў якай меры амерыканку, бо мы занадта розныя.

В.: Я салiдарная з сынам: таксама не змагу быць разам з амерыканцам. Магчыма, калi б пераехала ў Амерыку ў дзесяць гадоў, а не калi ўзрост за трыццаць. Я б яшчэ магла жыць з iтальянцам цi французам. Пажывём — пабачым.

— Цяжка быць сынам такiх знакамiтых бацькоў?

Р.: Канешне, iх ведаюць, але мне гэта не цяжка, я вельмi ўдзячны бацькам, што шмат чаго пабачыў, лятаючы з iмi.

В.: Ён знаёмы i з Арнольдам Шварцэнегерам.

Р.: Першае iнтэрв’ю ў мацi брала яго жонка, калi мы толькi пераехалi.

В.: Яна вельмi цiкавiлася тэмай Чарнобыля. Дарэчы, Чарнобыльская праблема была адной з прычын, чаму мы пераехалi ў ЗША. Я займалася фондам дапамогi дзецям Чарнобыля i шмат ездзiла, прывозiла лекi. Так склалася, што мне прапанавалi працу ў Амерыцы.

— У Амерыцы вы ўсё яшчэ трэнiруеце амерыканскiх гiмнастак?

В.: Я нiколi не працую, а займаюся сваёй любiмай справай. Я распрацавала сваю праграму фiтнэса. Трэнiрую ў танцавальнай студыi, дзе выкладаю аснову гiмнастыкi — гэта i танцы, i балет.

— Чаму вы не адкрыеце сваю школу гiмнастыкi?

В.: Я не магу мець яе, бо не здолею ёй кiраваць. Бiзнэс не для мяне, а вось сын можа стаць цудоўным бiзнэсменам у будучым.

— Што патрэбна, каб вы сталi працаваць з беларускiмi спартсменамi?

В.: Многае залежыць ад мяне. Канешне, я працавала б тут, бо ў Беларусi мне ўсё роднае, але пакуль тут недастатковыя ўмовы для трэнiровак. Павiнны быць цэлы гiмнастычны цэнтр з памяшканнямi для масажу, аднаўлення i г. д.

— У вас амерыканскае грамадзянства, а цi адчуваеце сябе ў Амерыцы сваёй?

В.: Пражыўшы ў ЗША 16 гадоў, канешне, ужо не адчуваеш там сябе госцем. Аднак я ўсюды адчуваю сябе камфортна — у Англii, Аўстралii. I ўсё ж душа ў мяне засталася беларуская. Я тут, каб легальна зрабiць дакументы i ездзiць у Беларусь часцей: я ж беларуска, бо тут нарадзiлася i вырасла. Гэта мая радзiма.

— Вольга Валянцiнаўна, вы рады, што сын не пайшоў па вашых спартыўных кроках?

В.: Чаму ж? Ён у мяне спартыўны. Займаўся тэнiсам, баскетболам i ў маёй групе чатыры гады. Калi вы папросiце, ён iмгненна зробiць сальта. Рычард вельмi развiты фiзiчна.

Р.: Спорт вельмi дысцыплiнуе. Я лiчу, што кожны чалавек павiнен займацца спортам. Хацеў бы стаць алiмпiйскiм чэмпiёнам, як мацi, але для гiмнастыкi я занадта высокi.

В.: Не кожнаму дадзена прайсцi праз гэтую пякельную працу, бо калi становiшся на прыступку вялiкага спорту, гэта ўжо не надта вялiкае задавальненне. Спачатку я не магла жыць без гiмнастыкi. Потым яна была патрэбная, бо я абараняла гонар краiны.

— Сябровак у вас зараз больш у Амерыцы цi ў Беларусi?

В.: Не думаю, што магчыма сябраваць з iншымi душамi: у мяне многа знаёмых у Амерыцы, але добрая сяброўка толькi адна — з Мiнска.

— На якiя тэмы вы любiце весцi размовы з ёй?

В.: Як усе жанчыны мы размаўляем аб касметыцы, упрыгажэннях. У мяне, дарэчы, да гэтага вялiкая слабасць. Першае, куды я пайшла, калi прыехала, быў магазiн упрыгажэнняў, каб заказаць сабе нешта.

— На якой мове размаўляеце з сяброўкай?

В.: Гутарым па-руску. Магчыма, я i захавала яе для гэтага. Яшчэ гутару па-руску са сваёй кошкай (усмiхаецца), а таксама з Рычардам, роднымi.

— У ЗША вы жывяце ў асобным доме?

В.: Не. Зараз я жыву ў кватэры ў Арызоне, самым спякотным штаце ЗША. Калi ў Мiнску сапсавалася надвор’е, у мяне зашчымiла сэрца: хачу паехаць пагрэцца ў Арызону. У Атланце ў нас быў вельмi вялiкi дом, а пераехалi мы адтуль таму, што я вельмi стамлялася, бо нiколi нiкому нiчога не давяраю рабiць. Калi нешта раблю, то раблю ўсё. У мяне на гэта дастаткова часу.

— Вы прыйшлi на iнтэрв’ю ў кепцы. Любiце спартыўны стыль?

В.: Гэта кепка Анджэлiны Джолi. Мне падабаюцца дызайнерскiя рэчы, але мне не хочацца шмат часу губляць на шопiнг, бо спецыяльна трэба ляцець у Лос-Анджэлес, а прыйсцi ў блiжэйшы магазiн i нешта набыць сабе — нерэальна. Мабыць, толькi абутак.

Р.: Матулi цяжка знайсцi сабе патрэбнае адзенне з-за невялiкага росту. Яна ездзiць адпачываць на Гавайскiя астравы, а там большасць тавараў з Японii. Японцы таксама маленькiя, таму маме ўсё там падыходзiць.

— Зараз сярод знакамiтасцяў вельмi модна распрацоўваць сваю лiнiю адзення. Магчыма, гэта быў бы варыянт, каб ствараць мадэлi i на сябе, i на жанчын з такой жа камплекцыяй?

В.: Гэта не маё. Губляецца шмат часу, а ён для мяне вельмi дарагi.

— Амерыканцы больш святкуюць Каляды, чым Новы год. Якое з гэтых святаў для вас на першым месцы?

В.: Новы год. Не, пачынаем мы з Каляд, а заканчваем Новым годам.

— Святкуеце яго з роднымi?

В.: Я ў асноўным запрашаю сваiх родных на аксамiтны сезон, калi ў школе канiкулы i можна з’ездзiць адпачыць у Калiфорнiю.

— Значыць, вы любiце вандраваць?

В.: Не, таму я i запрашаю ўсiх да сябе ў госцi. Гэта паездка ў Беларусь мне даецца цяжка, бо дзесяць гадзiн рознiцы мяне стамляюць. Два тыднi iдзе на адаптацыю. Вада iншая, ежа iншая — ежа смачнейшая.

— Якiя стравы гатуеце дома?

В.: Плоў, дранiкi з мясам, але мой рацыён у асноўным складаюць салата, садавiна i гароднiна. Мне падабаецца нешта выдумляць i ствараць свае стравы.

— За каго вы «хварэеце» на Алiмпiйскiх гульнях — амерыканцаў цi беларусаў?

В.: Апошнi час я перастала «хварэць» за кагосьцi, бо не бачу там сваiх спартсменаў. Хацелася б, каб Беларусь як гiмнастычная дзяржава заяўляла б аб сабе. У нас жа вельмi таленавiтыя дзецi, але з’язджаюць трэнеры з-за невялiкай аплаты. Акрамя таго, з гiмнастыкi сыходзяць у iншыя вiды спорту, бо яна як аснова для падрыхтоўкi.

— Як вы ставiцеся да допiнгавай праблемы? Штогод у Беларусi i ў iншых краiнах дысквалiфiкуюць спартсменаў з-за ўжывання забароненых рэчываў...

В.: Я не ведаю, як у iншых вiдах спорту, але ў гiмнастыцы ўжываць допiнг нельга, бо псуецца iмунная сiстэма i каардынацыя. Я не думаю, што калiсьцi ў гiмнастаў знаходзiлi допiнг. Магчыма, толькi ў тых вiдах спорту, дзе трэба хутчэй бегаць. Канешне ж, я не вiтаю ўжыванне допiнгу, бо гэта дрэнна для здароўя.

— Застаецца роўна год да старту летнiх Алiмпiйскiх гульняў у Пекiне. Якiя б парады вы далi беларускiм спартсменам?

В.: Шмат працаваць. Год — гэта не так многа, але калi б быў добры трэнер, як я, то можна было б зрабiць шмат: даць спакой i ўпэўненасць, маю ўсмешку, дапамагчы палюбiць сябе, смела абараняць сваю краiну, калi выходзiш на памост. Гiмнасты ж — i акцёры, i палiтыкi.

— Дзе зараз вашы алiмпiйскiя медалi?

В.: Адзiн у мяне з сабой, якi я забрала з Гродна. Астатнiя ў Арызоне.

— Iснуе катэгорыя людзей, якiя на iнтэрв’ю нiколi не будуць расказваць аб асабiстым жыццi. На якiя пытаннi вы нiколi не станеце адказваць?

В.: Я даволi адкрыты чалавек. Нават калi вы не спытаецеся, я магу сказаць многае сама. Калi чытачы цiкавяцца, чаму не падзялiцца з iмi iнфармацыяй? Вось чаго я не люблю — гэта плётак, калi нехта недачуў i перадаў далей.

— Цi часта ў вас пытаюцца, па якой прычыне вы разышлiся з мужам?

В.: Пытаюцца. Прычына разводу — ён павiнен быць на сцэне. У Амерыцы муж, канешне, спяваў, але ён не амерыканец i таму вярнуўся дадому.

— Вы падтрымлiваеце сяброўскiя адносiны?

В.: Так. Яны з сынам мяне разам сустракалi, калi я прыляцела ў Беларусь, толькi што гутарылi па тэлефоне. Калi людзi разыходзяцца i не застаюцца сябрамi, гэта не рэзонна.

— Рычарду дастаўся ў спадчыну голас бацькi?

Р.: Я не творчы чалавек. Больш мяне захапляе бiзнэс. Аднак у цэлым я яшчэ не вызначыўся з жыццёвым шляхам.

— Колькi ж вам гадоў, калi вы яшчэ «на ростанях»?

Р.: 28.

В.: Канешне, гэта ўзрост, калi ўжо можна было б вызначыцца, але лепей весцi нейкую справу i заўжды знаходзiцца ў пошуку. Як я: была ў гiмнастыцы, а зараз у фiтнэсе, але гэта — таксама своеасаблiвая гiмнастыка. Жыццё само падказвае, што рабiць далей. Калi яго падштурхнеш, то можаш i спужаць. Трэба быць спакойным i iсцi наперад.

— Амерыканцы ў асноўным людзi паўнаватыя. Як вам удаецца заставацца мiнiяцюрнай, трымаць сябе ў форме?

В.: У мяне ёсць свой комплекс практыкаванняў. Не для таго, каб пахудзець, а каб пазнаваць i любiць сябе. Акрамя фiзiчных практыкаванняў, трэба правiльна харчавацца: есцi толькi такiя прадукты, якiя дапамагаюць жыць, якiя не змяшчаюць шкодных рэчываў. Я вельмi сачу за сваiм здароўем. Не так даўно прайшла поўны медагляд i магу зноў iсцi на бервяно, бо ў мяне ўсё ў парадку.

— У вас ёсць свой рэцэпт прыгажосцi?

В.: Я не карыстаюся мылам. Толькi раблю маскi. Я шмат працую над сабой. Мы, жанчыны, павiнны мець так званы «мой час» — прысвячаць сабе гадзiны 2—3 у дзень на маскi, масажы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чатырохразовая чэмпiёнка свету па спартыўнай гiмнастыцы Вольга Корбут зараз жыве ў ЗША, але не забывае i аб сваёй краiне i родным Гродне. Нягледзячы н
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика