21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ЁСЦЬ ТАКАЯ МАРКА — «РАДАМIР»

26.08.2009 08:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Матэрыял падрыхтаваў Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

Сёлета рэспублiканскаму ўнi- тарнаму прадпрыемству «Гомельскi лiкёра-гарэлачны завод» спаўняецца 110 гадоў, i гэты своеасаблiвы юбiлей, калi яго так можна назваць, калектыў сустракае дастойнымi поспехамi ў працы. Аб гэтым сведчаць многiя факты.

Пачнём з таго, што за I паўгоддзе прадпрыемства вырабiла 580 тысяч дэкалiтраў гарэлкi i лiкёра-гарэлачных вырабаў, што на 24,5 працэнта больш за ўзровень адпаведнага перыяду мiнулага года. Аб’ём рэалiзацыi ўказанай прадукцыi (а прадаецца яна ў розных рэгiёнах рэспублiкi) павялiчыўся на 12 працэнтаў.

Вядома, што кожны працоўны калектыў ганарыцца тым, калi яго тавары адпраўляюцца за межы сваёй краiны i адтуль iдуць заяўкi на iх. У гэтым плане неабходна сказаць, што на рынку алкагольнай прадукцыi iдзе жорсткая канкурэнцыя, а на сусветнай арэне выпуску яе дамiнуюць такiя краiны, як Расiя, Германiя, Украiна, Францыя, Iталiя. Спаборнiчаць з iмi параўнальна невялiкай Беларусi, у тым лiку i Гомельскаму ЛГЗ, вельмi i вельмi няпроста. Тым не менш, калектыў, як гаворыцца, знаходзiць сваё «месца пад сонцам», паспяхова канкурыруючы з вядомымi фiрмамi гэтых краiн i пастаўляючы сваю прадукцыю за мяжу.

Так, сёлета працягваўся экспарт алкагольных тавараў у Латвiю. За I паўгоддзе туды ўжо адгружана 5 тысяч дэкалiтраў алкагольнай прадукцыi. Сувязi з гэтай краiнай у гамяльчан даўнiя i трывалыя.

На маё пытанне аб тым, а цi можна тое ж самае сказаць у адносiнах да Расii, бо, як вядома, гэты рэгiён вельмi абаронены ў сэнсе паставак алкагольнай прадукцыi (руская гарэлка карыстаецца попытам ва ўсiм свеце), спецыялiсты прадпрыемства адказалi наступнае. Летась у лiстападзе ў Маскве з удзелам Гомельскага лiкёра-гарэлачнага завода было заснавана таварыства з абмежаванай адказнасцю «БеларусьАлка» з мэтай пашырэння паставак беларускай алкагольнай прадукцыi на расiйскi рынак, i гэта адкрыла новыя магчымасцi i для гамяльчан. Дастаткова сказаць, што ў другой палове чэрвеня яны экспартавалi туды першую партыю гарэлкi «Палессе Прэмiум», «Хмяльная чарка», «Залатая Рысь» i гарэлкi асобай «Мядовая з перцам» аб’ёмам 1000 дэкалiтраў. Не за гарамi i адпраўка туды чарговай партыi алкагольнай прадукцыi, у тым лiку i спецыяльна распрацаваных па iх заказу лiкёраў шасцi найменняў серыi «Какаду». Гэта будзе зроблена ўжо ў жнiўнi.

Экспартныя пастаўкi Гомельскага завода за I паўгоддзе гарэлкi i лiкёра-гарэлачных вырабаў склалi 5,91 тысячы дэкалiтраў, што на 21,3 працэнта больш за адпаведны мiнулагоднi паказчык. За межы нашай краiны пастаўлялася таксама галаўная фракцыя этылавага спiрту i канцэнтрат кваснага сусла. У I паўгоддзi экспарт гэтых прадуктаў склаў адпаведна 6,9 i 4 тысячы дэкалiтраў. Добры паказчык, i на iм прадпрыемства не мае намеру спыняцца. Яго кiраўнiкi клапоцяцца аб наладжваннi сувязяў з iншымi замежнымi партнёрамi, гатовымi стаць рэалiзатарамi прадукцыi завода. Бо яна, гэта прадукцыя, ужо неаднаразова ярка пацвярджала сваю высокую якасць на мiжнародным узроўнi i перавагi перад канкурэнтамi, калi прадпрыемства ўдзельнiчала ў самых прэстыжных конкурсах, дэгустацыях i выставах.

Адна з апошнiх, якая называецца «DRINEXPO-2007»: мiжнародны форум напояў», праходзiла з 18 па 20 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу пры падтрымцы Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi Расiйскай Федэрацыi i камiтэта эканамiчнага развiцця, прамысловай палiтыкi i гандлю ўрада гэтага горада. Тут гамяльчане атрымалi цэлы россып узнагарод. У рамках выставы праходзiў мiжнародны дэгустацыйны конкурс алкагольных напояў, i прафесiяналы аддалi належнае прадукцыi гамяльчан. А менавiта: у сваiх намiнацыях бальзам «Палессе» ўдастоены галоўнага прыза — гран-пры, а бальзам «Садко» i гарэлкi «Палессе Прэмiум» i «Радзiмiчы» — залатых медалёў. Прадпрыемства атрымала яшчэ адзiн залаты медаль — за ўдзел у названай выставе, што сведчыць аб яго высокiм мiжнародным аўтарытэце сярод вытворцаў алкагольнай прадукцыi.

I наогул, дзе б нi праходзiлi падобныя мiжнародныя выставы — у Маскве, горадзе на Няве, Мiнску, Сочы, Рызе, Вiльнюсе, Бруселi — вырабы гамяльчан вызначаюцца выдатнымi смакавымi якасцямi i высокiм узроўнем iх мастацкага афармлення.

Далёка не кожнае прамысловае прадпрыемства рэспублiкi можа пахвалiцца такiмi дасягненнямi, якiя мае Гомельскi лiкёра-гарэлачны завод. Напрыклад, за дзесяць апошнiх гадоў яго калектыву ўручана звыш ста ўзнагарод рознай вартасцi. Сярод iх: тры — гран-пры, больш за сорак — залатыя, звыш трыццацi — сярэбраныя, больш за дзесяць — бронзавыя медалi. А ёсць жа яшчэ медалi i за дызайн i за выдатную якасць прадукцыi.

Вось славуты бальзам «Чорная каралева». Толькi на працягу 2006—2007 гадоў ён адзначаны Знакам якасцi Расiйскай Федэрацыi i тройчы ўдастоены золата — на Мiжнародным конкурсе «United vodka-2006» у Бельгii, ХIII Мiжнароднай выставе-кiрмашы «Вiно—Гарэлка—Тытунь» у Сочы i ХIII Мiжнароднай спецыялiзаванай выставе «Пецярбургскi кiрмаш вiнаў i гарэлкі-2006». А чым не высокая марка ў бальзама «Садко». Ён двойчы ўзнагароджаны залатымi медалямi на VIII Дэгустацыйным конкурсе «Прадэкспа-2006» у Маскве i на Мiжнародным дэгустацыйным конкурсе алкагольных напояў «DRINEXPO-2007» у Санкт-Пецярбургу i з’яўляецца пераможцам рэспублiканскага конкурсу прадуктаў харчавання «Прадукт года-2006». Акрамя гран-пры, вышэйпамянёны бальзам «Палессе» мае два залатыя медалi на дэгустацыйных конкурсах у Маскве i Мiнску i сярэбраны — у Бруселi. Такiя найменнi гомельскiх вытворцаў, як гарэлка «Сярэбраны век», «Сотка», «Хмяльная чарка», «Палессе Прэмiум», «Элiтная супер», «Крыштальная», настойка салодкая «Журавiнка на каньяку» ў 2006—2007 гадах папоўнiлi скарбонку прадпрыемства чатырма залатымi, васьмю сярэбранымi i трыма бронзавымi ўзнагародамi. I гэта — лепшае пацвярджэнне самай высокай якасцi прадукцыi гомельскага прадпрыемства, прызнання прафесiяналiзму яго калектыву, якi ўзначальвае вось ужо чатыры гады генеральны дырэктар Галiна Вiларэсаўна Кардасёва, якая прайшла на заводзе працоўны шлях ад майстра да самай галоўнай пасады.

Тут ужо больш за шэсць гадоў дзейнiчаюць мiжнародныя сiстэмы якасцi: ISО 9000/2001, НААСР, экалагiчнага кантролю ISО-1400, якiя ахоплiваюць увесь тэхналагiчны цыкл i гарантуюць бяспеку алкагольнага прадукту, да ўжывання якога, вядома ж, трэба ставiцца з розумам.

Зараз на прадпрыемстве пачынае свой ход гандлёвая марка «Радамiр». У аснову яе назвы, як патлумачылi спецыялiсты, пакладзены такi гiстарычны факт: на тэрыторыi Гомельшчыны ўздоўж берагоў Сожа i iншых рэк у глыбокай старажытнасцi жыло племя радзiмiчаў, а заснавальнiкам яго быў легендарны воiн Радзiм, або Радамiр, абаронца племенi. Вось iмя гэтага славутага чалавека i вырашылi (як бы гэта лепш мовiць) i аднавiць на заводзе. Пры распрацоўцы этыкетак маркi (а яны выраблены ў адзiным стылi) за аснову браўся меч. На яго рукаятцы нанесены арнамент, якi выкарыстоўваўся на ўпрыгажэннi жанчын племенi, а ў саму рукаятку як бы ўстаўлены гандлёвы знак воiн-вершнiк. Вось такая паралель з гiсторыяй.

Пад гандлёвай маркай «Радамiр» сёння ўжо выпускаецца шэсць вiдаў прэйскурантнай гарэлкi — «Аква-Плюс», «Цар пушчы», «Сорак кропель», «Сотка», «Хмяльная чарка» i «Салют Перамогi». Прымаюцца ўжо адпаведныя меры пад гэтай жа назвай «Радамiр» у новым стылi выпускаць i бальзамы, iншую гарэлку ў сувенiрным выкананнi i ў адзiным афармленнi. Дарэчы, прадпрыемства ўжо наладзiла выраб сувенiрнай прадукцыi маркi «Радамiр» у скураным афармленнi бутэлькi пад яе.

Роўна год таму наша газета прысвяцiла дзейнасцi калектыву завода цэлую старонку, i я пацiкавiўся ў яго спецыялiстаў, якiя змены адбылiся тут за гэты час. Акрамя названых вышэй, як паведамiла нам у прыватнасцi начальнiк вытворча-тэхналагiчнай лабараторыi Тамара Шупаева, многае зроблена па мадэрнiзацыi абсталявання, удасканальвання вытворчасцi i г.д. Сярод асноўных арганiзацыйна-тэхнiчных мерапрыемстваў i такое, як устаноўка набытай у Iталii новай аўтаматычнай лiнii па разлiву гарэлкi i лiкёра-гарэлачных вырабаў у тару ёмiстасцю ад 0,2 да аднаго лiтра з закаркоўваннем яе як каўпачком вiнтавым, так i пластмасавым дазатарам. Пачала дзейнiчаць i ўстаноўка так званага зваротнага осмасу, якая паляпшае якасць вады як аднаго з галоўных кампанентаў прыгатавання i выпуску лiкёра-гарэлачных вырабаў i гарэлкi.

Атрыманы спiрт «Палессе» больш высокай ступенi ачысткi, i на iм распрацаваны два вiды гарэлкi — «Хмяльная чарка» i «Палессе Прэмiум». Памянёны вышэй бальзам «Палессе» — таксама навiнка. Ён у адрозненне ад бальзамаў «Садко» i «Чорнай каралевы» больш экстракцыйны. Асвоены выпуск новай групы настоек салодкiх на каньяку i лiкёраў на iм.

Адным з асноўных напрамкаў зараз на прадпрыемстве з’яўляецца каньячная вытворчасць. Гэта азначае, што тут наладжаны выпуск каньяку грузiнскага пяць зорачак. Вядуцца пэўныя захады на пастаўку на завод каньякоў французскiх з мэтай асваення iх вырабу (хоць гэта i дарагая справа), а таксама каньякоў Малдовы, Расii i Украiны. З указанай мэтай плануецца таксама паездка спецыялiстаў у Арменiю.

Адным словам, на прадпрыемстве многае робiцца i многае задумана, каб умацаваць свае пазiцыi на ўнутраным i знешнiм рынках.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета рэспублiканскаму ўнi- тарнаму прадпрыемству «Гомельскi лiкёра-гарэлачны завод» спаўняецца 110 гадоў, i гэты своеасаблiвы юбiлей, калi яго та
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика