Па тэлебачанні заключны канцэрт “Фабрыкі зорак 7” у “Алімпійскім” пакажуць у нядзелю, але маці Дакоты паскардзілася "Еўрарадыё", што Рыта і Наста Прыходзька дэманстравалі толькі 2 нумары, а астатнія спевакі - па 5.
Маці Святлана: "Песню "Спички" спявала ўся зала і танцпол, і партэр. Пад нумар з “Город 312” усе танчылі. Яна Чурыкава аб’яўляе чарговага “фабрыканта”, а зала скандуе “Да-ко-та! Да-ко-та!” Людзям было мала".
Хто стане пераможцам праекта, стане вядома 9 снежня. Аднак маці Маргарыты мяркуе, што Дакота хутчэй за ўсё не пераможа, бо на мінулай “Фабрыцы” першым стаў Дзмітры Калдун. Маргарыта Герасімовіч, як і Калдун, паводле дамовы заключанай на пачатку “Фабрыкі зорак”, будзе працаваць з прадзюсэрам Меладзэ 7 гадоў.
Маці Святлана: "Яна вельмі любіць і паважае Канстанціна Меладзэ, таму я думаю, што супраца пойдзе ёй толькі на карысць".
Ходзяць чуткі, што ў лютым Меладзэ будзе здымаць кліп на песню спявачкі, а пасля зоймецца запісам яе сольнага альбому.
Пра тое, што Дакота хутчэй за ўсё застанецца ў камандзе прадзюсара, генеральны дырэктар “Меладзэ Бразэрс” Яўген Буянаў казаў яшчэ 2 месяцы таму. Ацанілі яе і педагогі. Выкладчык па вакале адкрыў у Маргарыце дыяпазон у 3.5 актавы і распавёў, што ў яе з’явілася распавядальнасць.
"Дакота - яна спявачка, паэт. Ёй не патрэбна граць нешта - трэба проста быць сабой. У яе вельмі яршысты і няпросты характар. Але чым больш яна раскрываецца, тым цікавей", - кажа кажа выкладчыца акцёрскага майстэрства Ніна Чусава.
Адзінае, чаму не навучылася Маргарыта, - гэта харэаграфія.
Мандрык: "У яе ёсць сваё бачанне таго, як яна мусіць паводзіць сябе на сцэне. Мы імкнемся гэта не ламаць. Але бачна, што харэаграфія яе не асабліва цікавіць".
Вядучая Яна Чурыкава таксама адзначыла, што Дакота была вельмі яскравым персанажам на праекце.
Яна Чурыкава: "Я б не сказала, што яна нефармат. Я лічу, што яна вельмі добра ўпісалася ў тое, што адбываецца ў нас на “Фабрыцы”.
Дасье Мінская школьніца Маргарыта Герасімовіч aka Дакота. За час праекту яна тройчы была намінаваная на вылет: аднойчы яе выратавала каманда, другі раз - правам вета скарысталася генеральны дырэктар “Фабрыкі” Ларыса Сінельшчыкава. Апошнім разам за яе прагаласавалі гледачы. Эксцэнтрычная бландынка ў напульсніках з самага пачатку вызначалася голасам і харызмай. За час знаходжання ў “зорным доме” яна спявала дуэтам разам з “Бі 2”, Лепсам, “Куба”, Сурганавай, “Дискотека Авария”, “Город 312” і прэзентавала 3 свае песні.
Па тэлебачанні заключны канцэрт “Фабрыкі зорак 7” у “Алімпійскім” пакажуць у нядзелю, але маці Дакоты паскардзілася "Еўрарадыё", што Рыта і Наста Прыходзька дэманстравалі толькі 2 нумары, а астатнія спевакі - па 5.Маці Святлана: "Песню "Спички" спявала ўся зала і танцпол, і партэр.
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.