20 чалавек загінулі за апошнія двое сутак у аварыях на дарогах Беларусі
20 чалавек загінулі за апошнія двое сутак у аварыях на дарогах Беларусі. У Валожынскім раёне сярод трох загінулых аказалася і дзіця 2007 года нараджэння. Пра гэта "Еўрарадыё" паведамілі ва Упраўленні рэспубліканскага ДАІ.
Вось якое меркаванне выказаў дзяжурны ДАІ пра прычыны такіх шматлікіх ахвяраў на дарогах краіны: “Бывае, што за суткі фіксуем толькі адно такое здарэнне. Аднойчы за змену ў нас ніводнага смяротнага зыходу не было Звычайна, найбольш небяспечныя - гэта пятніца, субота, нядзеля. Таму што ўсе кудысьці спяшаюцца, і няўважлівыя. Тыдзень не ездзяць, а пасля ў пятніцу выязжаюць. Няўпэўненыя ў абгоне і сустрэчных лабавых сутыкненняў шмат”. А вось у Мінску дарожна-транспартных здарэнняў са смяротнымі зыходамі за апошнія два дні не адбылося. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 чалавек загінулі за апошнія двое сутак у аварыях на дарогах Беларусі.
|
|