Швейцарац перадумаў пераязджаць у беларускі калгас
Грамадзянін Швейцарыі, які днямі папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі, перадумаў жыць у нашай краіне. Як паведамілі Радыё Рацыя ў Брэсцкай памежнай групе, 8 снежня ён пакінуў Цэнтр размяшчэння мігрантаў у Брэсце і вярнуўся на радзіму.
Нагадаем, што 28 снежня грамадзянін Швейцарыі на аўтамабілі “Жыгулі” перасёк беларуска-польскую дзяржаўную мяжу ў пункце пропуску “Варшаўскі мост” і папрасіў палітычнага прытулку ў нашай краіне. Ён паведаміў памежнікам, што Беларусь, Венесуэла і Куба - гэта лепшыя на свеце дзяржавы. У аўто, акрамя асабістых рэчаў, быў таксама збор сачыненняў Леніна. Швейцарскі бежанец гатовы быў працаваць у любым калгасе краіны на любой пасадзе. Аднак пасля 10-дзённага знаходжання ў Цэнтры размяшчэння мігрантаў у Брэсце, грамадзянін Швейцарыі перадумаў жыць і працаваць у беларускім калгасе і з’ехаў дадому. - Магчыма, яму больш даспадобы Альпы і горная мясцовасць, а ў Беларусі такога няма, - выказаў меркаванне наконт адной з прычынаў ад’езду грамадзяніна Швейцарыі супрацоўнік Брэсцкай памежнай групы. - Дакументы ў яго былі ў парадку, была беларуская віза. Так што ён без праблемаў пакінуў нашую краіну. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадзянін Швейцарыі, які днямі папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі, перадумаў жыць у нашай краіне.
|
|