21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Дапамаглi паверыць у цуд!»

26.08.2009 09:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такiя  словы  казалi  дзецi  i  бацькi  юных  выхаванцаў  Малейкаўскай  школы-сада  Брагiнскага  раёна  падчас  правядзення  акцыi  «Рэспублiкi»

Пасля катастрофы на АЭС вёска Малейкi, як i большая частка тэрыторыi Брагiншчыны, апынулася ў зоне радыёактыўнага забруджання. За пасляаварыйны час колькасць жыхароў тут iстотна скарацiлася: зараз у Малейках жыве каля 400 чалавек. Чарнобыль адгукаецца тут i дэмаграфiчнымi праблемамi — як у самiх Малейках, так i суседнiх сельскiх населеных пунктах Тэльмане, Сяльцы, Гарадзiшчы, Катловiцы, Зарэччы, Сцежарным, Петрыцкiм.

Факт: з названых вёсак малейкаўскую школу-сад “Каласок” наведвае толькi 31 выхаванец.

Дарэчы, у калектыве гэтай установы працяглы час выпiсваюць i чытаюць “Рэспублiку”. Таму пра акцыю “Напiшы пiсьмо Дзеду Марозу!”, аб’яўленую “Р” напярэдаднi навагоднiх свят, даведалiся тут не з чужых вуснаў. У лiсце, што неўзабаве прыйшоў на iмя рэдакцыйнага Дзеда Мароза, дзецi з палескай глыбiнкi  выказалi сваё запаветнае жаданне: асабiста сустрэцца з барадатым чараўнiком, пагутарыць з iм аб жыццi i цiкавых справах, падзялiцца планамi. “Мы верым, што нашы чаканнi не будуць дарэмнымi!” – выказалi надзею выхаванцы “Каласка” i даслалi  кранаючыя дзiцячыя малюнкi...

Пакiдаць звароты без увагi не ў правiлах “рэспублiканцаў”. Тым больш, калi iх аўтары — малыя, для каго жыццё пакуль яшчэ паўстае ў рамантычна-казачных фарбах, дзе дабро абавязкова перамагае зло i крывадушша.

Даўшы дзецям абяцанне сустрэцца, рэдакцыйны Дзед Мароз, вядома, не мог пакiнуць iх расчараванымi. Пакуль разам са Снягуркай i спадарыняй Зiмой (ролi любiмых персанажаў дзятвы цудоўна выканалi гурткоўцы i супрацоўнiкi Гомельскага абласнога палаца твор­часцi дзяцей i моладзi “Юнацтва” Павел Грышачкiн, Каралiна Сапацькова i Алена Ярмак) збiраўся ён у няблiзкую дарогу, свой намер далучыцца да каляднага экiпажа выказалi старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Беларускага фонду мiру Цiмафей Глушакоў i член праўлення гэтага грамадскага аб’яднання, удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны, палкоўнiк, кандыдат педагагiчных навук Сямён Шакараў. Як высветлiлася, аддзяленне фонду летась пакiнула ўжо ў садку аб сабе добрую памяць. Сумесна з дабрачыннiкамi з англiйскага горада Вiгана актывiсты фонду пералiчылi на рамонт дзiцячай установы 10 мiльёнаў рублёў, падаравалi садку для арганiзацыi заняткаў музычны цэнтр...

...На спатканне з гасцямi сабралiся не толькi малыя выхаванцы “Каласка”, завiталi сюды iх старэйшыя браты i сёстры, бацькi. Святочна-прыўзнятая атмасфера панавала паўсюдна: агнямi гiрляндаў свяцiлася калядная ёлка, самi ж дзецi дбайна падрых­тавалiся да сустрэчы — прыцягвалi ўвагу парадам самых неверагодных маскарадных касцюмаў. Каго тут толькi не было! Адважныя рыцары, сня­жынкi, лясныя звераняты, пацешны клоун!..

Пасля прамоў i цёплых вiтанняў гасцей, выхаваўчага дыялога з дзецьмi i iх бацькамi ветэрана вайны, кавалера ордэна Чырвонай Зоркi i медаля “За адвагу” Сямёна Шакарава настае iнтрыгуючая хвiлiна: прадстаўнiк пад апладысменты залы  ўрачыста ўручае загадчыцы школы-сада Тамары Пашкевiч каштоўны падарунак ад рэдакцыi газеты – DVD-плеер — i аб’яўляе, што пасланне выхаванцаў установы знайшло свайго адрасата. З хвiлiны на хвiлiну па вулiцах Малеек  пранясецца iмклiвы экiпаж Дзеда Мароза. А каб не абмiнуў ён няўзнак будынак “Каласка”, патрэбна гучна паклiкаць да сябе далёкiх гасцей. “Дзед Мароз! Снягурка! Зiма!” – дружна  выгуквалi малыя i дарослыя. I вось у зале паказалiся тыя, каго  чакалi. А потым вясёлыя гульнi i шумныя карагоды з гасцямi вакол зялёнай прыгажунi, конкурсы на лепшае выкананне песень i вершаў пра зiму i Новы год. Не абышлося i без падарункаў. Прывабныя домiкi з салодкiм змесцiвам – цукеркамi ды шакаладкамi – ад абласнога аддзялення БФМ Цiмафей Глушакоў з вядучымi свята ўручылi кожнаму з выхаванцаў “Каласка”, не забылiся i пра тых, хто прыйшоў разам з iмi.

— Дзякуй калектыву «Рэспублiкi» i аддзяленню Фонду мiру за  прыемныя хвiлiны i эмацыянальны душэўны ўздым, якi падораны  ўсiм нам, — падзякавала кiраўнiк установы адукацыi Тамара Пашкевiч. — Чакаем вас на будучыя святы. А лiст-запрашэнне Дзеду Марозу  абавязкова напiшам...

— Мы не адзiнокiя ў сваiх клопатах i праблемах, i вы дапамаглi нам сёння ў гэта паверыць! — далучылася да слоў кiраўнiка школы-сада пасля завяршэння святочнай дзеi адна з мацi, жыхарка Малеек Наталля Рак.

На здымку: уласны карэспандэнт «Р» Мiкалай ЖДАНОВIЧ уручае каштоўны падарунак загадчыцы школы-сада Тамары ПАШКЕВIЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такiя словы казалi дзецi i бацькi юных выхаванцаў Малейкаўскай школы-сада Брагiнскага раёна падчас правядзення акцыi «Рэспублiкi&
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика