21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Беларусі будуць перагледжаны да 90 адсоткаў крымінальных спраў?

25.08.2009 22:15 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як стала вядома Еўрарадыё, Вярхоўны суд і Генпракуратура збіраюцца змякчыць прысуды па крымінальных справах, якія не ўяўляюць грамадскай небяспекі. Пазбегнуць пакарання турмой змогуць тыя, каго раней пасадзілі бы на тэрмін да 6 год. Калі на гэта дасць згоду Адміністрацыя прэзідэнта.

Змены тычацца змякчэння пакарання па некаторых злачынствах. Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы Генпракуратуры Міхаіл Вавула, у спіс могуць патрапіць нават тыя, каму сёння законам прадугледжана максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін не больш за 6 гадоў

Міхаіл Вавула: “Да злачынстваў, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, залічваюцца наўмысныя злачынствы і злачынствы, здзейсненыя па неасцярожнасці, за якія прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі не больш за 2 гады альбо больш мяккае пакаранне. Наўмысныя злачынствы, за якія законам прадугледжана максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін не больш за 6 гадоў. І злачынствы, здзейсненыя па неасцярожнасці, за якія прадугледжана пакаранне не больш за 2 гады. Менавіта гэтых катэгорый злачынстваў тычацца распрацаваныя намі прапановы”.

Сёння ў Беларусі больш за 120 тысяч асуджаных. З іх, па прызнанні Генеральнага пракурора краіны Пятра Міклашэвіча, 90 адсоткаў такіх злачынстваў, якія не ўяўляюць грамадскай небяспекі. Па словах кіраўніка прэс-службы, Генпракуратура і Вярхоўны суд прапануюць замяніць крымінальнае пакаранне за такія злачынствы на штраф.

Міхаіл Вавула: “Прапановы тычацца ўвядзення ў санкцыі артыкулаў Крымінальнага кодэксу па найменш цяжкіх злачынствах і злачынствах, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, такога пакарання, як штраф”.

Праўда, ці ўсе асуджаныя па пералічаных артыкулах змогуць адкупіцца ад турмы штрафам, пакуль не вядома. Але хутчэй за ўсё, такое рашэнне будзе прымацца ў кожным асобным выпадку.

Пацікавілася Еўрарадыё і далейшым лёсам тых асуджаных, якія сёння адбываюць турэмнае пакаранне па артыкулах, ад якіх ужо заўтра заменяць штрафам. Па словах супрацоўніка Генпракуратуры, гэта залежыць ад рашэння Адміністрацыі прэзідэнта. Калі прапанаваныя змякчэнні там ухваляць, то адпаведныя змены ўнясуць у Крымінальны кодэкс і заканадаўства. А потым Вярхоўны суд і Генпракуратура пачнуць перагляд прысудаў, якія ўжо ўступілі ў сілу.

Міхаіл Вавула: “Калі ў Крымінальны кодэкс уносяцца змены ў бок змякчэння, то ў такіх законах звычайна прадугледжваецца норма перагляду ўсіх прысудаў судоў. А Вярхоўнаму суду і Генеральнай пракуратуры даецца даручэнне прыняць меры па рэалізацыі гэтага закону”.

Кожная справа і ўжо асуджаных, і тых, каго лава падсудных толькі чакае, будзе разглядацца персанальна. І персанальна па кожным выпадку будзе прымацца рашэнне, ці выпускаць чалавека на волю і ці замяняць турэмнае зняволенне на штраф. Менавіта гэтым персанальным падыходам, кажа кіраўнік прэс-службы, тлумачыцца тое, што сёння ніхто не можа дакладна сказаць, колькі людзей у выпадку змякчэння Крымінальнага кодэксу датэрмінова выйдзе на волю альбо ўвогуле пазбегне кратаў.

Як стала вядома Еўрарадыё, у прапанаваных зменах не прадугледжвацца асобнага змякчэння пакарання для асуджаных за эканамічныя злачынствы. Альбо тых, хто сеў за краты за нязначную дозу наркотыкаў. Лёс кожнага вызначыць суд.

Міхаіл Вавула: “Вызначаць, якія злачынствы да якіх катэгорый адносяцца, неабходна ў кожным асобным выпадку. Браць санкцыю артыкула і глядзець - якое злачынства да менш цяжкіх залічваецца, а якое да злачынстваў, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі”.

Не змог кіраўнік прэс-службы Генпракуратуры і назваць хаця б прыблізны тэрмін, праз які зменіцца наш Крымінальны кодэкс. Кажа, гэта цалкам залежыць ад Адміністрацыі прэзідэнта. Як хутка яны разгледзяць унесеныя прапановы і ці падтрымаюць іх.


Даведка Еўрарадыё

Па афіцыйных даных, на 1 лістапада ў Беларусі асуджана 120.000 чалавек. Больш за 30 тысяч адбываюць пакаранне ў папраўчых калоніях; 6700 - у папраўчых установах адкрытага тыпу; 1170 - у арыштных дамах; 3600 - у ЛПП. Больш за 7000 чалавек знаходзяцца ў следчых ізалятарах і больш за 10000 пакараныя без абмежавання волі.

17% асуджаныя за крадзеж; 13% - за забойства, 9% - за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі; 8% - за рабаванні і цяжкія цялесныя пашкоджанні. 35% асуджаных адбываць пакаранне тэрмінам ад 5 да 10 гадоў; 30% - ад 1 да 3 гадоў; 17% - ад 3 да 5; 10% - ад 10 да 15; 4% - звыш 15 і 1% - звыш 20 гадоў.

Зміцер Панямонаў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як стала вядома Еўрарадыё, Вярхоўны суд і Генпракуратура збіраюцца змякчыць прысуды па крымінальных справах, якія не ўяўляюць грамадскай небяспекі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика