21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

B>Беларусы заплацілі за ацяпленне як у 20-градусны мароз

26.08.2009 08:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Еўрарадыё зацікавілася, колькі газу дазволіла зэканоміць беларусам цёплае зімовае надвор’е. І ці адбілася гэта на жыроўках? Выявілася, што нягледзячы на абвешчаную агульную эканомію ў краіне беларусы за цяпло плацяць столькі ж, як і ў марозную зіму 2006 года.

Першым адкрыццём для нас стала тое, што дзяржава не эканоміць таму, што існуе план. Згодна з планам і працуюць у “Белтопгазе”. У прэс-службе канцэрна кажуць, што нават калі і была якая эканомія, то яна будзе зрасходавана падчас надыходзячых маразоў.

Белтопгаз: “Мы працуем па плане. Эканомія хоць і ёсць невялікая, але вось пачнуцца маразы — і яна будзе зрасходавана. Трошку эканомія ёсць, але гэта ў межах устаноўленага рэжыму. Гэтая цёплая зіма, канешне, унесла свае карэктывы. Мы планавалі большы расход. Але з выходных чакаюцца маразы, пахаладанні, таму мы зноў увойдзем у той рэжым, якія запланавалі”.

Ці значыць гэта, што і на жыроўках цёплая зіма ніяк не адаб’ецца? Еўрарадыё параўнала жыроўкі за зіму 2006-2008. Цікава, што колькасць зрасходаваных гігакалорый у гэтых жыроўках амаль не адрознівалася.

У студзені 2008 года уладальнік стандартнай трохпакаёвай кватэры спажываў 1,58 гКал цяпла, а у студзені 2006 года - 1,59 гКал. Усяго на адну сотую больш. Пры тым, што зіма 2006 года была вельмі халоднай. На працягу 4 дзён студзеня тэмпература трымалася ніжэй за 20 градусаў, а 20 чысла была рэкорднай - ажно мінус 28ºC.

Па дадзеных Гідраметцэнтру сярэдняя тэмпература студзеня 2006 года склала мінус 8 ºC. Сёлета ж - усяго мінус 2,6 ºC:

“Сёлета сярэдняя тэмпература студзеня была мінус 2,6 ºC. А вось у 2006-м - амаль мінус 8 ºC”.

Цікава, што два гады таму, каб маразы не ўдарылі моцна па кішэнях беларусаў, насельніцтву давалі субсідыі па цеплазабеспячэнні. Атрымоўваецца, што сёлета мы спажываем столькі ж цяпла, але субсідый ужо ніхто не дае. Бо няма маразоў…

Газета “Рэспубліка” запэўнівае, што “кліматычныя анамаліі на руку і шараговым спажыўцам энэргіі. Чым больш цёплае надвор’е, тым менш мы плацім за ацяпленне”.

Тэрэтычна гэта сапраўды так. Аб гэтым Еўрарадыё сказаў і інжынер аднаго з ЖЭСаў Мінску. Па яго словах, усе камунальнікі сталіцы атрымліваюць тэмпературныя графікі, згодна з якімі павінны падаваць цяпло - чым больш цёплае надвор’е, тым менш награваюць батарэі:

“Усе ЖРЭА горада атрымоўваюць цеплавыя графікі, зацверджаныя Мінгарвыканкамам. Пры нулі градусаў трубапровад, які падае ваду, напрыклад, павінен быць 65 ºC. Калі тэмпература паветра мінус 1 ºC, то ўжо будзе не 65 ºC, а 66 ці 67 ºC.

Чым больш цёплае надвор’е, тым меншую падаюць тэпмературу. У гэтым годзе цёплая зіма, суадносна менш затратаў будзе паліўна-энэргетычных рэсурсаў”.

Але падобна на тое, што такія графікі існуюць толькі ў тэорыі. А на практыцы пры любым надвор’і мы спажываем аднолькавую колькасць энэргіі. І, адпаведна, меней не плацім.

Наста Ігнатовіч 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрарадыё зацікавілася, колькі газу дазволіла зэканоміць беларусам цёплае зімовае надвор’е. І ці адбілася гэта на жыроўках?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика