21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Героі фільма Кустурыцы “Чорная котка, белы кот” будуць размаўляць галасамі Хаменкі і Куллінковіча

26.08.2009 09:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Героі аднаго з самых яркіх фільмаў Эміра Кустурыцы “Чорная котка, белы кот” цяпер будуць размаўляць галасамі Алега Хаменкі і Аляксандра Куллінковіча. Сканчаецца праца над беларускім агучаннем стужкі балканскага рэжысёра. Розніцца ад ранейшых падобных праектаў гэты будзе найперш поўнай легальнасцю. Завадатары праекту кажуць, што на “агучку” была атрыманая ліцэнзія і прадавацца дыскі з “Чорнай коткай…” будуць ў беларускіх дыскарнях цалкам афіцыйна пад беларускай вокладкай.

Творчая суполка пад назвай “Дзівоцтвы і памароцтвы” ўжо мае ў сваім каталогу некалькі фільмаў, перакладзеных на беларускую мову. Але кіраўнік суполкі Алесь Квіткевіч лічыць менавіта “Чорную котку…” Кустурыцы этапнай працай:

- Ужо вырашана галоўнае пытанне - аўтарскіх правоў. У тэхнічным сэнсе таксама адбыўся істотны зрух - мы знайшлі якаснага гукарэжысёра, які можа даць нам фінальны прадукт такі, які мы жадаем. З усімі атрыбутамі і гукам 5.1.

Над беларускай “агучкай” фільма Кустурыцы працуе з дзесятак людзей. Пераклад рабіў выпускнік філфаку Віталь Зыблюк, тэкст рэдагаваў паэт Андрэй Хадановіч, а ролі агучвалі вядомыя беларускія музыкі і акцёры. Пры гэтым бюджэт праекту - нулявы, кажа Алесь Квіткевіч:

- Збольшага праца дарагая ў сэнсе часу, бо вымагае шмат высілкаў. Калі казаць пра фінансавы бок, бо бюджэт “агучкі” “Чорнай коткі”- 0 рублёў.

Лідэр гурта “Палац” Алег Хаменка пагадзіўся агучыць ролю цыганскага барона з фільма Кустурыцы абсалютна бясплатна. І вось чаму:

- Гэта знакавы фільм, і працу над ім можна лічыць нейкай данінай павагі таленту Кустурыцы як рэжысёра і музыканта. Па-другое, я ўпэўніўся, што гэта будзе не пірацкі варыянт і ўся праца робіцца дзеля таго, каб беларускі варыянт фільма трапіў на паліцу дыскарняў.

Для другога “барона” - лідэра гурта Neuro Dubel Аляксандра Куллінковіча - гэта быў першы досвед “агучкі” ролі ў мастацкім кіно, і ён нават мае намер працягнуць такую акцёрскую кар’еру:

- Мне вельмі спадабалася, і я б з задавальненем працягнуў. Лічу, што падышоў да задачы прафесійна, але ўпэўнены, што такія праекты трэба рабіць на больш буйным узроўні. Мне не спадабаўся “Шрэк” па-беларуску. Мне, рускамоўнаму чалавеку, падалося, што шмат згубілася праз пераклад. Фільмы ж Кустурыцы вельмі блізкія нам па духу і па сутнасці.

Хаменка і Куллінковіч агучылі ролі двух сваякоў-баронаў з крымінальным мінулым, якія нібы памерлі, а потым ачунялі, каб паставіць усё на свае месцы.

Хаменка: Аёй-аёй, я ўвесь мокры, яна ж мяне абас…ала ды яшчэ і абас…ала зверху. Гэй, браце мой, дык мы ж не памёрлі!
Куллінковіч: Мы жы-ы-ывыя!!!
Хаменка: Я бачу, што ты жывы, а мне казалі - ты памёр…
Куллінковіч: Дык і ты ж не памёр!
Хаменка: Цябе падманулі! Я жывы, як ніколі!!!

“Чорная котка, белы кот” станецца першым замежным фільмам, агучаным па-беларуску, які будзе прадавацца ў дыскарнях. Творчая суполка “Дзівоцтвы і памароцтвы” мяркуе запусціць у продаж пакуль наклад у паўтысячы DVD, каб прасачыць якім будзе попыт. Тым часам, ужо друкуецца наклад мультфільма “Тарзан”, таксама агучанага на беларускую мову, а акцёры Тэатра юнага гледача агучаць мультфільм кампаніі “Уолт Дыснэй” - “Самаходзікі”.

Сяргей БУДКІН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Героі аднаго з самых яркіх фільмаў Эміра Кустурыцы “Чорная котка, белы кот” цяпер будуць размаўляць галасамі Алега Хаменкі і Аляксандра Куллінковіча.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика