21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фотафакт. На Прыпяцi муж i жонка злавiлi сома 1,8 метра

26.08.2009 10:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валеры i Зоя Анiкейчыкi злавiлi на рацэ Прыпяць пад Туравам вялiзнага сома - вагой у 38 кiляграмаў, у даўжыню 1 мэтар 80 сантымэтраў. Злавiлi яго ў выходныя, да 1 красавiка, калi пачалi дзейнiчаць абмежаваньнi на аматарскае рыбалоўства ў зьвязку зь нераставаньнем рыбы, паведамляе "Радыё Свабода"

 Рыбак Валеры Анiкейчык у свае 48 гадоў ня тое што злавiў, а й пабачыў такое ўпершыню. Наогул, сом - гэта летняя рыбiна, а вада ў рацэ была каля двух градусаў. Таму нечакана, што сом так рана прачнуўся. Спадар Валеры вудзiў рыбу разам з жонкай Зояй на лодцы, на тролiнг. Сом клюнуў недзе а трэцяй гадзiне дня. Здалося спачатку, што гэта невялiкi судачок i таму падрыхтавалi падсак.  Спадар Валеры апавёў: "Давай мы за iм плаваць. Куды ён, туды i мы. Проста цягне i цягне, як трактар. I крыху да берагу падышоў, удалося ад дна адарваць, каб хоць паглядзець. Ну, такi велiчынёй з лодку, як усплыў. Якi там падсак, ён яму на галаву не адзенецца!".  Жонка спадара Валеры Зоя зматала свой сьпiнiнг: "Сказаць, што мы яе цягнулi - так ня скажаш. Бо адразу яна нас цягала па рацэ. Дзесьцi мы езьдзiлi па Прыпяцi за нашым сомам каля гадзiны. Сьпiнiнг згiбаўся так, што я яму казала, адпусьцi ты яго цiхенька, а то зломiцца, i мы яе нават не пабачым. Тое, што мы яе зловiм, у нас было мала надзеi. Мы пачалi зьмяшчацца з дапамогай матору да берагу. Разьлiў невялiкi ў Прыпяцi, але хмызьнякi ўсё роўна залiтыя. Рыбiна спачатку паказала нам толькi хвост".  Спадар Валеры сказаў, каб жонка брала сома рукамi з носу лодкi. Хвiлiнаў 20 спрабавалi намацаць за што яго ўхапiць.  "I ён вадзiў, вадзiў вакол лодкi, каб узяць яго рукамi пад жабры. Муж, пэўна, разоў восем падводзiў яго да мяне. Былi моманты, калi я яго толькi пасьпявала пагладзiць па галаве. I ён зноў сыходзiў пад лодку.  Я ўжо апынулася на дне лодкi, а сом на мне зьверху. Калi я яго ўзяла пад жабры, рукi былi па локцi ў вадзе, а самi кiсьцi рук былi ў яго пад жабрамi. Бо iнакш яго было ня ўзяць. I вось гэты самы момант наступiў, якога я можа больш за ўсё баялася, што такая вялiкая рыбiна, як страпянецца, то яна можа вырвацца i пацягне за сабой i мяне. Калi я яго дацягнула, мабыць, трэцюю частку ў лодку, я пачала зваць мужа на дапамогу. Яму ўжо давялося кiнуць свой сьпiнiнг. I ён мяне разам з рыбiнай уцягнуў у лодку. I здарылася так, што рыбiну ён пацягнуў да сябе, я ўжо апынулася на дне лодкi, а сом на мне зьверху. Ён кажа, ляжы, ня рухайся, бо ён, як дасьць хвастом! Абнiмi кажа i ляжы цiхенька". Спадар Валеры дадае, што, мабыць, дапамагло тое, што i ён, i жонка вырасьлi на Прыпяцi, зь дзяцiнства вудзiлi рыбу.  "Кажа, не магу, не хапае сiл цягнуць, такi здаровы. Ну тут ужо я i яе за шыварат пацягнуў, i там гэты сом пайшоў праз борт лодкi цягнуцца. Здаваўся бясконцы, мэтар 80 даўжыня. На ўсю лодку. Ну, i хутчэй на яго пападалi, каб ня выскачыў, не пачаў буянiць. Атрымалася, жонка зьнiзу ляжыць, на ёй гэты сом, нагамi яго абхапiла, рукамi. Я яго за жабры, за нос прытрымлiваў адной рукой. I хутчэй на маторы да берагу, пакуль скакаць не пачаў. За такой рыбiнай паляваў некалькi гадоў i не атрымлiвалася. А тут…"




Первоисточник: Салідарнасць

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валеры i Зоя Анiкейчыкi злавiлi на рацэ Прыпяць пад Туравам вялiзнага сома - вагой у 38 кiляграмаў, у даўжыню 1 мэтар 80 сантымэтраў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика