"Чацвёрты кiт" у моры iнфармацыi
"Чацвёрты кiт" у моры iнфармацыi
Тэлесеткі Менавiта такое становiшча на айчынным рынку мяркуе заняць Белтэлерадыёкампанiя. Дапамагчы ператварыць намер у жыццё павiнен абноўлены медыя-партал www.tvr.bу, якi на дадзены момант прадстаўляе карыстальнiкам усе структурныя падраздзяленнi кампанii — 4 тэлеканалы i 5 радыёстанцый — на 3 мовах: беларускай, рускай i англiйскай. "Вiртуальнае прадстаўнiцтва" ў Iнтэрнэце Белтэлерадыёкампанiя мае з 2000 года. Ужо ў 2003 годзе адбылася першая мадэрнiзацыя рэсурсу; з 2006 года з’явiлiся асобныя сайты ў радыё "Беларусь" (на 5 мовах) i канала "Беларусь-ТБ", а ў сакавiку гэтага года завяршылася чарговае абнаўленне галаўнога партала. Акрамя новага графiчнага дызайну, кiраўнiк галоўнай дырэкцыi Iнтэрнэт-вяшчання Iрына Палажэнцава звярнула ўвагу на павышаную функцыянальнасць рэсурсу, больш зручную навiгацыю, адкрыццё новых сэрвiсаў — скажам, "галасавыя навiны" (дазваляюць слухаць выпускi навiнаў АТН з дапамогай сотавай сувязi), рассылка навiнаў у фармаце RSS, паштовая рассылка iнфармацыi на трох мовах на электронную пошту i г.д. Бадай, адзiны сэрвiс, якi пакуль што не працуе на партале, — пошукавiк на базе разнастайных беларускiх рэсурсаў, але i яго ў хуткiм часе плануецца наладзiць. Паводле слоў старшынi БТРК Аляксандра Зiмоўскага, задача абноўленага Iнтэрнэт-партала цяпер — пастарацца выйсцi на ўзровень вядучых iнфармацыйных агенцтваў Беларусi, трох "iнфармацыйных кiтоў" — БелаПАН, БелТА, Iнтэрфакс. I ўвайсцi ў гэты пералiк з разлiкам на 15 працэнтаў ад агульнай аўдыторыi карыстальнiкаў. Налётчык бывае... карысным План папоўнiць гарадскi бюджэт за кошт крадзяжоў, якiя павiнна здзяйсняць падкантрольная банда — iдэя на мяжы генiяльнасцi. Асаблiва калi ў ролi завадатара — супрацоўнiк ЧК. Аднак рана цi позна вышэйшае кiраўнiцтва запатрабуе "разабрацца на месцах", i тады былога супрацоўнiка завочна выкрасляць са службы, а за яго галаву пачнецца сапраўднае паляванне... Гэтая гiсторыя жыцця легендарнага пiцерскага налётчыка Лёнькi Панцялеева паслужыла асновай для кiнагiсторыi. Яе — 8-серыйны палiтычны дэтэктыў "Жыццё i смерць Лёнькi Панцялеева" (Расiя, 2006) — з 15 красавiка прапануе гледачам канал "НТБ-Беларусь". Рэжысёр — Эрнэст Ясан. У ролях: Аляксей Барабаш, Аляксандр Баргман, Дзмiтрый Готсдзiнер, Сяргей Баркоўскi, Зара, Варвара Паўлава, Аляксей Кашнiкаў. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта такое становiшча на айчынным рынку мяркуе заняць Белтэлерадыёкампанiя. Дапамагчы ператварыць намер у жыццё павiнен абноўлены медыя-партал www
|
|