21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рыхтуй футра вясной

26.08.2009 09:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рыхтуй футра вясной

Шык-шок

Дзесьцi ў Беларусi, магчыма, i вясна, а ў Беларускiм цэнтры моды — ужо "Восень-зiма 2008/2009", фестываль "Футравы бум". 

Сёлетняя зiма была нiяк не для футра. Не "кiпр" яшчэ, у нас, вядома ж, але, грэшнай справай, думалася: ды навошта наогул краiне з такiм клiматам футравыя вырабы? Але ж гэты "зiмовы" фестываль пасярэдзiне вясны пераканаў: без футра нiяк нельга! Айчынныя дызайнеры вырабляюць з пушыстага палатна такiя шэдэўры, на якiя можна проста любавацца ў любы час года. А калi сур’ёзна, то айчынныя вытворцы футра (штучнага — ААТ "Белфа", натуральнага — ЗП "Джынелi") паклапацiлiся аб тым, каб матэрыял не стрымлiваў фантазiю мадэльера. Сучасныя футравыя вырабы — негрувасткiя, лёгкiя, нават тонкiя, элегантныя, якiя не хаваюць фiгуру, а падкрэслiваць яе вартасцi. Iншымi словамi, якраз тое, што патрэбна... зiмой без снегу.

Зiмовымi фарбамi футравых палiто i куртак усемагчымай даўжынi могуць стаць фарбы лета, сцвярджае сваёй калекцыяй "Зiмовае сафары" мадэльер Цэнтра моды Настасся Броўка. Яна мяркуе, што круглыя каўнерыкi, шырокiя рукавы, колер кавы, фрагменты леапардавай афарбоўкi — усё трэба выкарыстоўваць для таго, каб яно нагадвала... летнi гардэробчык.

Гэту думку падтрымлiвае i вядучы дызайнер Цэнтра моды Эльвiра Жвiкава. Яе работа пад агульнай назвай "Колераманiя" хоць i не выключае чорнага ў пэўных вырабах (i тое толькi звонку, паколькi знутры праглядвае аранжавая падкладка), але ў большасцi выпадкаў заяўляе аб праве на жыццё ў халодны шэры сезон такiх фарбаў, як аранж, фуксiя, сiнi, класiчны зялёны. Формы? Шырокiя, свабодныя, каўняры — каралеўскiя, рукавы — то "хвалямi", то "спаднiчкай".

Iншыя дызайнеры, напрыклад, прапануюць не баяцца чорнага колеру i дакладных лiнiй, паколькi гэта заўсёды можна ажывiць... банцiкамi, поясам, зiгзагамi, металiчным бляскам. Хтосьцi прымушае зрабiць адкрыццё: аказваецца, спалучэнне чорнага з белым можа быць i не сумным, i не раздражняльным. Арыгiнальны малюнак цудоўным чынам здольны спалучацца з жаноцкiмi формамi. Нават падоўжаны фрак-кардыган не хутае сваю гаспадыню i не блытаецца ў яе пад нагамi, а наадварот, цалкам адкрывае апошнiя. Настрой на каханне, на жаданне быць шчаслiвым, на веру ў прыгажосць, якая выратуе свет, падштурхнуў калектыў дызайнераў ЗП "Джынелi" стварыць калекцыю пад абсалютна незiмовай назвай — "Люблю". А любiць, дарэчы, ёсць што — натуральнае футра, безумоўна! Ну, а каго любiць? Зразумела ж, таго, хто яго падорыць... Белы, паветраны, жывы, беласнежны берэт-пiрожнае здольны закружыць галаву любой i любому. Ах, якое футра з капюшонам (мая мара!), а "зефiрная" куртка (?!), а шэры жылет з шапкай-хвосцiкам (прывiтанне з далёкага мiнулага!), а футра беласнежнае, з чорнай "драпiнкай" i падкрэсленымi плячыма (амаладжвае ўладальнiцу лепей за любыя манiпуляцыi з маршчынамi), а футра малочнае, мяккае, з паяском (i гэта таксама не маё)... Футра для мужчын — любiмцаў жанчын мадэльеры абмяжоўваюць колерам (прапануецца чорны або адценнi карычневага) i спрабуюць прыцягнуць позiркi драпежнiц iншым — незразумелай тэкстурай, устаўкамi, латкамi, ланцужкамi, адным словам, выразнымi дэталямi.

Немагчыма апiсаць у падрабязнасцях кожную з прадстаўленых на фестывалi калекцый. Дый, напэўна, i не трэба. Пасля таго, як кампетэнтнае журы выказала сваю прыязнасць тым цi iншым творам, застаецца чакаць, пакуль вытворцы перанясуць подыумныя "хiты" ў гандлёвыя дамы, адкуль уся гэта прыгажосць зможа трапiць у непасрэднае ўладанне прыхiльнiкаў футра. Даступнасць фестывальных напрацовак для звычайных пакупнiкоў — галоўнае, што хвалюе "бумавых" арганiзатараў: канцэрн "Беллегпрам", ААТ "Цэнтр моды" i ААТ "Белфа" (г. Жлобiн).

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзесьцi ў Беларусi, магчыма, i вясна, а ў Беларускiм цэнтры моды — ужо "Восень-зiма 2008/2009", фестываль "Футравы бум".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика