Канстанцін Кальцоў: "няхай мне падораць медалі чэмпiянату свету"
Канстанцін Кальцоў: "няхай мне падораць медалі чэмпiянату свету"
Сёння з аэрапорта "Мiнск-2" нацыянальная зборная Беларусi па хакеi вылецiць у Германiю, дзе правядзе таварыскiя матчы ў рамках падрыхтоўкi да чэмпiянату свету ў Канадзе. Напярэдаднi карэспандэнт "Звязды" пабывала на трэнiроўцы каманды ў мiнскiм Палацы спорту. Наваспечанага чэмпiёна Расii Канстанцiна Кальцова на лёдзе не было. Нападаючаму "Салавата Юлаева" трэнеры дазволiлi адпачыць. Але не таму, што ў яго ўчора быў 27-ы дзень нараджэння. Форвард прастудзiўся, але нягледзячы на хрыплы голас ад iнтэрв’ю не адмовiўся. — Я сёння не трэнiруюся, бо трэба сабрацца з сiламi. У мяне ж, акрамя прастуды, невялiкая траўма, — цiхiм голасам расказвае суразмоўца. — Дзве апошнiя гульнi я выходзiў на лёд з тэмпературай, а яшчэ ў фiнальнай серыi сапернiкi мне палiчылi рэбры. У апошнiм матчы пашкодзiлi сухажылле. У трэцiм перыядзе апошняй гульнi пры лiку 3:1 трэнер ужо не стаў мяне дабiваць i даў адпачыць. — Калi ж вы зможаце далучыцца да iгракоў зборнай у час трэнiровак? — Спадзяюся, што ў Германii мне дазволяць выйсцi на лёд. А можа, толькi ў Канадзе? Пакуль мне цяжка сказаць дакладна, бо ўсё залежыць ад таго, як я буду выздараўлiваць. — Толькi ў пятым матчы ваша каманда здолела выйграць Кубак. Як вы, хворы, змаглi яшчэ i вызначыцца голам у такой напружанай фiнальнай серыi? — Дапамог доктар, ды i фiнальныя матчы — гэта ж асаблiвыя паядынкi, дзе ўжо не звяртаеш увагi, хворы ты, цi не. Патрэбна ўмець сабрацца. Перамогу ўпускаць нельга, калi яна так блiзка. У мяне нават думкi такой не ўзнiкла, каб не выйсцi на лёд з-за прастуды. — А якi ваш рэцэпт ад яе? — Напiшыце, што народны — гарэлка з перцам. — Як святкавалi першае чэмпiёнства "Салавата Юлаева" ў суперлiзе? — Балельшчыкi гудзелi да ранiцы i не адзiн дзень. У магазiн выбрацца нельга было, бо нам не давалi праходу. Каманда святкавала заваяванне "золата", як трэба: на радасцях, было многа чаго з’едзена. Па традыцыi пiлi i з Кубка. — Кубак вы заваявалi незадоўга да дня нараджэння, а якi падарунак хацелi б атрымаць на iмянiны? Хто павiншаваў ужо? — Няхай мне падораць медалi чэмпiянату свету! Буду вельмi ўдзячны. Пакуль мяне павiншавалi iгракi зборнай. Нiякай святочнай вечарынкi на мой дзень нараджэння не будзе, бо ў нас рэжым напярэдаднi чэмпiянату свету, ды i я нядаўна добра заваяванне Кубка адзначыў. — Цi з’явiлiся ў вас амбiцыi пасля чэмпiёнства ў Расii? — Вядома ж, пасля таго, як я выйграў Кубак, трэба далей iсцi i на чэмпiянаце свету. Шанцы ў нас добрыя. Праўда, у мiнулым годзе мы планавалi згуляць лепш, але не атрымалася. Будзем рыхтавацца i паглядзiм, як сёлета выступiм. Асабiста мне хацелася б заняць месца як мага вышэй. Не адмовiўся б выйграць медалi (усмiхаецца). Гэтага вельмi хочацца любому хакеiсту. Аднак мiнiмум трапiць у васьмёрку мы проста абавязаны, каб паехаць на Алiмпiяду. Тым больш, што падгрупа нам дазваляе гэта зрабiць. Мяне не палохаюць шведы, хоць яны самыя моцныя на папярэднiм этапе. Мяркую, што яны будуць нас баяцца (гэта я так разумею намёк на гiстарычную перамогу беларусаў над шведамi на Алiмпiядзе ў Солт-Лейк-Сiцi. — Аўт.). Самымi страшнымi для нас будуць канадцы ў... фiнале, — цi то жартуе, цi сапраўды замахваецца на чэмпiёнства iгрок. — Вы больш парадуецеся, калi беларускiя легiянеры, якiя выступаюць у НХЛ, далучацца да зборнай цi выйграюць Кубак Стэнлi? — Браты Касцiцыны (гуляюць за "Манрэаль". — Аўт.) лепш няхай прайграюць у гэтым сезоне, бо яны яшчэ маладыя, а значыць, у iх усё наперадзе. Лепей яны нам дапамогуць у Канадзе. — Вопыт выступлення ў НХЛ вам дапаможа ў Канадзе? — Спадзяюся. Пакуль мяне выратоўвае веданне англiйскай мовы ў зносiнах з трэнерам нашай зборнай. — Вы будзеце выступаць за "Дынама", якое сёлета дэбютуе ў адкрытым чэмпiянаце Расii? — Пакуль мне нiхто не прапаноўваў, хоць у мяне ўжо скончыўся кантракт з "Салаватам". Наколькi я ведаю, для новай каманды яшчэ i трэнера не знайшлi. Я лепш сустрэўся б з "Дынама" ў фiнале НХЛ, чым гуляў за гэту каманду. Усё ж на станаўленне такой каманды патрэбна гады тры, а мне, калi заставацца ў Расii, хочацца змагацца за медалi. У блiжэйшыя сезоны ў "Дынама" ў мяне такой магчымасцi не будзе. Аднак што загадваць. Спачатку патрэбна добра выступiць на чэмпiянаце свету. Iрына ПРЫМАК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння з аэрапорта "Мiнск-2" нацыянальная зборная Беларусi па хакеi вылецiць у Германiю, дзе правядзе таварыскiя матчы ў рамках падрыхтоўкi д
|
|