"Форменны спрут"
"Форменны спрут"
Генеральнай пракуратурай завершана расследаванне "гучнай" крымінальнай справы, у якой фiгуруюць паўсотнi супрацоўнiкаў мытнi "Заходнi Буг". Як паведамiў начальнiк упраўлення iнфармацыi i сувязяў з грамадскасцю генпракуратуры Мiхаiл Вавула, пад дахам памянёнай мытнi сама меней сем гадоў таму была створана цэлая злачынная арганiзацыя. Гэтая крымiнальная структура, у якую ўваходзiлi не толькi мытнiкi, пад выглядам плiткi для ходнiкаў незаконна перамяшчала з краiн заходняй Еўропы ў Расiю бытавую тэхнiку, камп’ютары, адзенне i абутак. Паводле звестак пракуратуры, у 2001 годзе "пярэваратнi" незаконна прапусцiлi праз мяжу Беларусi 319 партый памянёных тавараў. Бюджэту нашай краiны такiм чынам была нанесена шкода больш чым на 20 мiльярдаў рублёў. Сярод арганiзатараў гэтай аферы, адзначылi ў генпракуратуры, была службовая асоба мытнi "Заходнi Буг", якой былi добра вядомы слабыя месцы мытнай сiстэмы. Менавiта выкарыстоўваючы недасканаласць тэхналогii мытнага афармлення "хросны бацька пярэваратняў" распрацаваў прынцыпы дзейнасцi арганiзаваных злачынных груп. Кiруючыся гэтымi "iнструкцыямi", нядобрасумленныя мытнiкi падмянялi сапраўдныя дакументы на падробленыя i выпускалi грузы ў вольнае абарачэнне. У гэтай аферы былi задзейнiчаны паўсотнi супрацоўнiкаў мытнi "Заходнi Буг". Праўда, абвiнавачванне ва ўдзеле ў злачыннай арганiзацыi i хабарнiцтва прад’яўлена 24 "пярэваратням". Астатнiя 26 мытнiкаў, якiя ўваходзiлi ў "мафiёзны спрут", былi вызвалены ад крымiнальнай адказнасцi, паколькi добраахвотна прызналiся ва ўсiм i актыўна дапамагалi следству. Генеральнай пракуратурай таксама ўнесена прадстаўленне старшынi Дзяржаўнага мытнага камiтэта (ДМК). У гэтым дакуменце выказана патрабаванне да кiраўнiка ДМК зрабiць работу над памылкамi. Напрыклад, генпракуратура настойвае на тым, каб былi лiквiдаваны прычыны i ўмовы, якiя садзейнiчаюць учыненню памянёных злачынстваў. Кiраўнiцтва органаў пракуратуры таксама прапануе разгледзець пытанне аб мэтазгоднасцi знаходжання ў мытных шэрагах супрацоўнiкаў, якiя заплямiлi сябе ў карупцыйных аферах, аднак па розных прычынах пазбеглi пакарання. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генеральнай пракуратурай завершана расследаванне "гучнай" крымінальнай справы, у якой фiгуруюць паўсотнi супрацоўнiкаў мытнi "Заходнi Б
|
|