“Тройца”, “Палац” і OSIMIRA зайграюць у віцебскім амфітэатры
Тры вядомыя беларускія фолк-каманды выступяць у сумесным канцэрце, што пройдзе на пляцоўцы “Славянскага базару” - у Летнім амфітэатры. Падобнага фолк-шоў у Беларусі яшчэ не было. Арганізатары абяцаюць лепшы гук, свет ды яшчэ і відэа-шоў.
“Тройца” і “Палац” даўно ўжо не выступалі ў Беларусі на вялікіх пляцоўках. Гурт Івана Кірчука ў асноўным гастралюе па-за межамі краіны, “Палац” і OSIMIRA таксама аддаюць перавагу ўдзелу у вялікіх міжнародных фэстах. “За арганізацыю нашых выступаў у Мінску, а тым больш у іншых гарадах Беларусі - папросту няма каму брацца. І таму я быў вельмі ўсцешаны запрашэнню ў Віцебск, бо сапраўды такое здараецца вельмі і вельмі рэдка”, - кажа лідэр “Палацу” Алег Хаменка. Кожны з гуртоў мае даць у межах фолк-шоў на 26 траўня гадзінны канцэрт. “Тройца” прэзентуе рэшту адразу з дзвюх сваіх новых праграмаў, якія якраз рыхтуюцца да выдання. Свае новыя і добравядомыя песні выканае “Палац”, а OSIMIRA, што былі прызнаныя лепшым фолк-выканаўцам-2007 па выніках “Рок-Каранацыі”, пакажуць адмысловую праграму, разлічаную менавіта на вялікую пляцоўку. Аргазанітары віцебскага фолк-фэсту маюць намер праводзіць такую буйную фолк-акцыю пэрыядычна - раз на тры месяцы. Цалкам верагодна, што фестываль можа набыць назву “Зоркі еўрапейскай этнамузыкі”. На другі такі канцэрт, які плануецца на лета, ужо вядуцца перамовы з рускімі этна-зоркамі - Інай Жаланай і Сяргеем Старасціным. Сяргей БУДКІН Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры вядомыя беларускія фолк-каманды выступяць у сумесным канцэрце, што пройдзе на пляцоўцы “Славянскага базару” - у Летнім амфітэатры. |
|