Прэзідэнт Беларусi разгледзеў кадравыя пытаннi
Прэзідэнт Беларусi разгледзеў кадравыя пытаннi
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 18 красавiка разгледзеў шэраг кадравых пытанняў. кiраўнiк дзяржавы назначыў: Шапiру Сямёна Барысавiча — мiнiстрам сельскай гаспадаркi i харчавання Янчэўскага Усевалада Вячаслававiча — памочнiкам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — начальнiкам галоўнага iдэалагiчнага ўпраўлення Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Астапенку Уладзiмiра Аркадзьевiча — Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Рэспублiкi Беларусь у Рэспублiцы Куба Сокала Ігара Сяргеевiча — Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Рэспублiкi Беларусь у Рэспублiцы Узбекiстан Сцепуся Анатоля Аляксеевiча — Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Рэспублiкi Беларусь у Вялiкай Сацыялiстычнай Народнай Лiвiйскай Арабскай Джамахiрыi Дземянцея Васiля Iванавiча — намеснiкам старшынi Дзяржаўнага мытнага камiтэта. Прэзiдэнт даў згоду на назначэнне: Варонiна Аляксандра Мiкалаевiча — старшынёй Бялынiцкага райвыканкама Пiскiжава Уладзiмiра Уладзiмiравiча — старшынёй Кiраўскага райвыканкама Рулькевiча Аляксандра Яўгенавiча — старшынёй Смалявiцкага райвыканкама Котава Мiкалая Аляксандравiча — кiраўнiком адмiнiстрацыi Першамайскага раёна г. Мiнска Святлова Барыса Уладзiмiравiча — рэктарам установы адукацыi "Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт культуры i мастацтваў" Кiраўнiк дзяржавы таксама даў згоду на прадаўжэнне тэрмiну паўнамоцтваў: Шалюты Аляксандра Елiсеевiча — намеснiка начальнiка апарату Прадстаўнiцтва Парламенцкага сходу Саюза Беларусi i Расii ў Рэспублiцы Беларусь Шылы Дзмiтрыя Мiкалаевiча — намеснiка Генеральнага сакратара Савета Мiжпарламенцкай Асамблеi дзяржаў — удзельнiц СНД — прадстаўнiка Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у Мiжпарламенцкай Асамблеi дзяржаў — удзельнiц СНД. Назначаючы Усевалада Янчэўскага на пасаду памочнiка Прэзiдэнта — начальнiка галоўнага iдэалагiчнага ўпраўлення Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў важнасць выбудоўвання цэласнай сiстэмы iдэалагiчнай работы ў Беларусi. Пры гэтым асаблiвая ўвага павiнна быць удзелена падбору кадраў. "Кадры iдэалагiчнага "фронту" — гэта штучны тавар", — сказаў Прэзiдэнт. Ён адзначыў прафесiйныя i арганiзатарскiя якасцi Усевалада Янчэўскага, якi ў свой час узначальваў Беларускi патрыятычны саюз моладзi. Перад новым кiраўнiком Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання пастаўлена задача забяспечыць паступальнае нарошчванне аб’ёмаў вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi i на гэтай аснове значна павысiць эфектыўнасць эканамiчнай дзейнасцi сельгаспрадпрыемстваў. Як адзначыў Прэзiдэнт, Сямён Шапiра, якi да назначэння на пасаду мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання займаў пасаду генеральнага дырэктара ААТ "Агракамбiнат "Дзяржынскi", мае вялiкi вопыт работы ў аграпрамысловай сферы. "Больш за ўсё мне iмпануе тое, што новы кiраўнiк Мiнсельгасхарча — практык: ён робiць, а не разважае. А то ў нас у сельскай гаспадарцы з’явiлася больш тэарэтыкаў, чым тых, хто ўмее працаваць на зямлi", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. "Сёння патрэбны энергiчныя кiраўнiкi, якiя могуць забяспечыць значны прырост за гады, што засталiся да канца пяцiгодкi", — заявiў ён. Пры гэтым Прэзiдэнт у лiку асноўных праблем у аграпрамысловай вытворчасцi назваў арганiзацыю работы i дысцыплiну. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што Беларусь, якая мае значны патэнцыял у АПК, павiнна выкарыстаць iснуючы сёння вялiкi попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю ў свеце. "Я даўно папярэджваў спецыялiстаў: настане час, калi попыт на сельгаспрадукцыю будзе вялiкi, а нам, магчыма, не будзе чаго прапанаваць рынку. I праўда заключаецца ў тым, што сёння мы маглi б прапанаваць больш, калi б усе працавалi так, як хоць бы ў агракамбiнаце "Дзяржынскi", якi дэманструе вельмi высокiя паказчыкi", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ў Беларусi мадэрнiзацыя вёскi пакуль ажыццяўляецца, перш за ўсё, за кошт дзяржавы. I неабходна актыўна развiваць вытворчы складальнiк, каб сельгаспрадпрыемствы маглi самi ўтрымлiваць i развiваць сацыяльную сферу ў вёсцы. У цэнтры павышанай увагi i Мiнсельгасхарча, i кiраўнiкоў на месцах пастаянна павiнны знаходзiцца ўсе аспекты рэалiзацыi Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi, заявiў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт таксама пацiкавiўся ходам пасяўных работ у рэгiёнах. Назначаючы новых кiраўнiкоў дыпламатычных прадстаўнiцтваў Беларусi ў Кубе, ва Узбекiстане i ў Лiвii, кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што гэтыя краiны ўваходзяць у сферу знешнеэканамiчных iнтарэсаў нашай рэспублiкi. Дыпламатам трэба будзе дакладна прапрацаваць напрамкi эфектыўнага двухбаковага супрацоўнiцтва для вывядзення гандлёва-эканамiчнага ўзаемадзеяння на новы ўзровень. Менавiта па гэтаму паказчыку i будзе ацэньвацца работа паслоў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 18 красавiка разгледзеў шэраг кадравых пытанняў. кiраўнiк дзяржавы назначыў: Шапiру Сямёна Барысавiча — мiнiс
|
|