21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Мае сяброўкi-аднагодкi загiнулi, як растаптаныя кветачкi..."

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Мае сяброўкi-аднагодкi загiнулi, як растаптаныя кветачкi..."

Жыхарка вёскі Янушкавiчы Валожынскага раёна Данута Вiкенцьеўна Шаўлоўская — адна з тых нямногiх, каму пашанцавала выжыць 9 жнiўня 1943 года, калi немцы палiлi вёску разам з жыхарамi.

Пасля вайны вёска адрадзiлася. У Дзяржаўным мемарыяльным комплексе "Хатынь" Янушкавiчы пазначаны на "галiнах дрэў" адроджаных вёсак.

Некалькi ўдакладненняў i каментарыяў да лiста ў рэдакцыю Дануты Вiкенцьеўны.

У даведачнай i энцыклапедычнай лiтаратуры сустракаюцца розныя лiчбы — i па колькасцi жыхароў у даваенных Янушкавiчах, i па колькасцi хат.

— Не-не, верце толькi мне! — пераконвала Д. Шаўлоўская. — Я ўсё жыццё збiраю звесткi. У нашай вёсцы засталося толькi восем цэлых сем’яў, згарэла 76 чалавек, з iх 25 дзяцей... Яны сталi снiцца мне, гэтыя дзецi. Не магу жыць з гэткiм грузам.

Данута Вiкенцьеўна пiша i пра Франца Кушаля з суседняй вёскi Доры. Гэта адзiн з галоўных нямецка-фашысцкiх прыслужнiкаў, саўдзельнiк страшных злачынстваў супраць грамадзян Беларусi.

Вёска Доры Валожынскага раёна была знiшчана ў лiпенi 1943 года. Немцы загадалi жыхарам iсцi ў царкву памалiцца. Хто адмаўляўся — забiвалi на месцы. Калi ў царкве была ўся вёска, храм падпалiлi. Зажыва згарэла каля двухсот мiрных жыхароў...

Данута Вiкенцьеўна Шаўлоўская скончыла фiлалагiчны факультэт БДУ, працавала ў роднай школе ў Пяршаях. 47 гадоў выкладала рускую i беларускую мову i лiтаратуру. Мае шмат прафесiйных узнагарод. 25 яе вучняў скончылi школу з залатым медалём.

А сама яна выгадавала трох дачок.

Таццяна ПАДАЛЯК.

 

Да Вялiкай Айчыннай вайны ў вёсцы Янушкавiчы Валожынскага раёна пражывала 198 чалавек у 32 дамах.

...Вёска займала адно з першых месцаў у Пяршайскай гмiне (гэта сельсавет). Цяпер у вёсках адзначаюць "Дом высокай санiтарнай культуры", а да вайны вылучалiся цэлыя вёскi, якiя займалi 1-е, 2-е, 3-е месцы. Гэта ўсё рабiлася "дзеля гонару", грамат — грашовых прэмiй нiхто не даваў, проста адзiн аднаго падштурхоўвалi, каб чысцiня была на вулiцы, на падворку, платы маляваныя, беленыя, мноства кветак у агародчыку, дрэвы каля дамоў. Вулiца была сапраўды зялёная: справа, злева высаджаная векавымi лiпамi, i яны нахiлялiся над вулiцай. Ідзеш — i, здавалася, як праз тунэль.

Быў вельмi развiты такi вiд мастацкай самадзейнасцi, як песнi на прыродзе. Пачынаюць жаць, у полi спяваюць жнiво. Першы куплет пачынае першая нiва, прыпеў падхоплiвае ўсё поле, другi — другая нiва i так далей. Ажно поле разлягалася ад песень. Жылi дружна, весела.

I ўсё рухнула ў адзiн страшны момант. Вёскi не стала 9 жнiўня 1943 года.

А было так. Дзесьцi ў пачатку лiпеня, ранкам, уварвалiся ў вёску немцы, па хатах пайшоў солтыс (стараста) i загадаў усiм выйсцi на дарогу. Падняла нас мацi сонных, ускiнулi сукеначкi i босенькiя выскачылi на дарогу. А немцы пастроiлi па 4 чалавекi ў калону, пералiчылi i пагналi ў напрамку да вёскi Баравiкоўшчына — гэта за 9 км.

Але гналi страшна: заходзiлi наперад, хавалiся за кусты i адтуль, паверх калоны, стралялi. Людзi падалi на зямлю, паднiмалiся, iх зноў лiчылi, i каб хоць адзiн чалавек уцёк, то ўсiх пастралялi б.

Прыгналi ў Баравiкоўшчыну, а там ужо было цэлае мора людзей з навакольных вёсак. Закрылi ўсiх у вялiкае гумно. Бачым — расставiлi кулямёты вакол, канiстры з бензiнам прынеслi. I толькi заставалася запалiць. Але раптам на легкавой машыне прыехаў iх начальнiк i стаў нешта гергетаць па-свойму. Кулямёты прынялi, адчынiлi дзверы... Аднак мы даведалiся, што за гумном ляжаць забiтыя пяршайскiя ксяндзы Ахiлес Пухала i Герман Стэмпень. Нас пагрузiлi ў машыны i павезлi да Мiнска. Па дарозе рабiлi абстрэл партызаны, каб людзi ўцякалi. Але не было магчымасцi: немцы жанчын i дзяцей везлi асобна ад мужчын. А як жа кiнеш сям’ю? У Мiнск прывезлi ў Чырвонае ўрочышча, у былыя салдацкiя баракi, дзе стаялi толькi пустыя ложкi. Дарослых ганялi на работу пад канвоем. Раз у дзень давалi баланду: бручка звараная i крыху мукi. А перад баракам, за калючым дротам, пад адкрытым небам, былi палонныя савецкiя салдаты. Iх не кармiлi, моладзь умудралася кiнуць iм хоць кавалачак хлеба. Гэтыя салдаты адмовiлiся перайсцi на бок немцаў.

I так прайшло некалькi тыдняў. У баракi прыходзiў пару разоў у суправаджэннi вялiкай аховы нямецкi памагаты Кушаль. А ён быў з суседняй вёскi Доры. Людзi яго ведалi i папрасiлi, каб ён адпусцiў жанчын з дзецьмi i старых дамоў. Просьбу выканаў. Хутка маю мацi выклiкалi ў якуюсьцi канцылярыю i выдалi дакумент, па якiм яна вяла групу людзей дамоў. Прайшлi мы 65 км пяшком, ранiцай вельмi балелi ногi, нельга было ступаць на пясок, бо ён быў калючы, як дрот. Мне было 6 гадоў, а iшлi жанчыны яшчэ з меншымi дзецьмi, некаторых неслi на руках. Але не ўсе людзi даходзiлi да дому. У лесе знайшлi трупы сям’i Ермаковiча з суседняй вёскi Навiнкi: мацi 41 год, дачцэ 16.

...Дома нас сустрэлi пустыя сцены. Мы i iм рады былi. Каля дарогi, у суседнiм доме, жылi немцы i ўкраiнцы. Аднойчы яны напiлiся i ноччу сталi стукаць у дзверы. Мацi дала сабе слова: "Калi дажыву да ранiцы, то ўцяку". Ранiцай хуценька сабрала нас, мы выйшлi на вулiцу, а тут з’явiўся солтыс i стаў лаяцца, што яна бунтуе ўсю вёску, уцякае, узнiмае панiку, а ён бачыў карту ў немцаў: вёску нашу палiць не будуць. Але нас ён не спынiў, мы пайшлi да раднi пад Валожын.

Гэта было ў суботу, а з нядзелi на панядзелак вёска Янушкавiчы была спалена разам з людзьмi. Iх не стала ранкам. Згарэлi ў агнi 76 чалавек, у асноўным жанчыны з дзецьмi i старыя людзi. Дзетак было 25 i дзве цяжарныя жанчыны, якiя чакалi з’яўлення на свет немаўлят якраз у жнiўнi. Усё дарослае i працаздольнае насельнiцтва было на работах у Чырвоным урочышчы. Загiнулi i тыя, што вярнулiся дадому раней.

З дзяцей жывымi засталiся толькi 4 дзяўчынкi па 6—7 гадоў (у тым лiку i я) i некалькi падлеткаў. У гэтай страшнай трагедыi суджана было выжыць некаторым людзям.

А было так. Атрад карнiкаў уварваўся пад вечар. Вёску акружылi кулямётамi. На канцы Янушкавiчаў жыла сям’я Юзi Гадлеўскага. У яго гумне схавалiся карнiкi. У дом зайшоў немец, сеў за стол, адкрыў шуфлядку, дастаў адтуль кнiгу для набажэнства i загаварыў з гаспадаром на польскай мове.

I сёння гэтая сям’я лiчыць, што iх выратавала святая кнiга, бо кат запытаў: "Вы каталiкi?". У адказ пачуў: "Так". Сказаў: з дома нiкому не выходзiць, а яму прынесцi гарэлкi i закускi. Умомант з’явiўся глячок самагонкi, сала, мiска мёду i хлеб. Як наступiла поўнач, ён сказаў сям’i выходзiць, бо будуць палiць вёску. Вывеў 5 чалавек, паказаў куды паўзцi, каб не трапiць на засаду. А iх бабуля адмовiлася злезцi з печы i была забiта.

Яшчэ адну сям’ю абаранiў немец. У Гадлеўскага Вiнцука яго пачаставалi, а праз месяц ён быў у атрадзе карнiкаў, якi палiў Янушкавiчы. Немец успомнiў гэту сям’ю, прыйшоў i паказаў, што будуць тут рабiць — "пых i пух" — гэта значыць палiць i страляць. Паказаў, каб уцякалi. У iх у хаце быў якраз сусед Поклад Бронiсь, якi таксама вывеў сваю сям’ю.

...На золку ў нядзелю немцы разбеглiся па хатах i сталi забiваць людзей.

Першым дзверы адчынiў забойцам прафесар Пратасевiч Франц, якi падчас вайны прыехаў на сваю малую радзiму, бо выкладаў да вайны ў Вiльнi ва ўнiверсiтэце. Яго застрэлiлi. А ў другой палове дома жыла сям’я Урублеўскiх, 4 чалавекi: як пачулi стрэлы, хутка выскачылi праз акно ў сажалку i схавалiся ў вадзе.

У Радыны Пятра захварэла жонка, i ён папрасiў суседскую дзяўчынку падаiць карову. Карнiкi ўбачылi яе i давай вырываць дайнiцу з рук. Заступiлася жонка Пятра i тут жа была застрэлена, як i дзяўчынка. А гаспадар пачуў нядобрае i схаваўся ў варыўнi за бочкамi, а як хата загарэлася, выскачыў праз акно пад куст.

У дом да Уладзiмiра Пратасевiча сагнаў немец дзве сям’i, палажыў iх на падлогу, а 13-гадовая Рэня здагадалася, што будуць страляць, адчынiла акно i выскачыла, прабегла метраў 20, а кат праз акно ў яе выстралiў. Так яна загiнула, а бацькi былi ў Чырвоным урочышчы. Ранены ў галаву Яська Пратасевiч выскачыў, як дом загарэўся, схаваўся за кустом i бачыў, як насупраць у доме немцы тры разы кiдалi дзяўчынку Голуб Галiну ў агонь...

Самая жудасная карцiна запомнiлася мне, як перахоўвалi жанчыну з 4 дзецьмi. Мабыць, яны пачулi стрэлы i выбеглi ў сад, трапiлi на засаду. Усе загiнулi ад кулямётнай чаргi. Бацька iх быў у Чырвоным урочышчы, а пахаваў iх сусед — выкапаў яму, злажыў усiх, накрыў пакрывалам i засыпаў зямлёй. А як вярнуўся бацька, то iх перахаваў на могiлкi. (Толькi адзiн чалавек працаваў у процiвагазе, даставаў паўгнiлыя трупы.) Дастаў двухгадовага хлопчыка, галоўка якога была прабiта дзвюма кулямi, а ў ручцы трымаў кавалачак хлеба: мабыць, плакаў, а мацi суцяшала. Жах!..

...Тыя, хто застаўся жыць, пакрысе забудавалiся. Атрымалася вёска з 17 хат... Пасля вайны збiралi звесткi аб загiнулых. I нi ў якiх архiвах прозвiшчаў сваiх землякоў не знайшла. Паўстала пытанне, як увекавечыць памяць аб iх, я ў сваёй душы нашу вялiкi камень больш за 60 гадоў. Я стала свядомым чалавекам, настаўнiцай, а мае сяброўкi-аднагодкi загiнулi, як растаптаныя кветачкi, нават не паспеўшы раскрыць свае пялёсткi. А кiм бы яны сталi? Аб гэтым я ўсё сваё жыццё непакоюся.

У 60-я гады ў Валожынскiм раёне ставiлi помнiкi каля знiшчаных вёсак. Камiсiя з Мiнска была ў сельсавеце. Я ўсё расказала, прывезла да вёскi. Яны паглядзелi i зрабiлi выснову: "Тут наперад патрэбна дарогу пабудаваць, бо на экскурсiю нiхто не прыедзе, а потым — помнiк". Праз некаторы час дарога стала шасэйнай, а помнiка няма.

...Напiсала ад вёскi калектыўнае пiсьмо нашаму дэпутату Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Дубовiку Мiкалаю Мiкалаевiчу, каб дапамог увекавечыць памяць 76 знiшчаных жыхароў вёскi. Ён гэтую справу зварухнуў.

У 2007 годзе ў парку ў Пяршаях побач з барэльефам-помнiкам устаноўлена плiта з iмёнамi ўсiх загiнулых нашых землякоў. Мы ўдзячны дэпутату Дубовiку М.М. i раённым уладам, якiя выканалi нашу просьбу.

Плiту памятную паставiлi ў парку, у вёсцы Пяршаi, бо вёска Янушкавiчы пусцее, цяпер у ёй 9 дамоў, у якiх пражывае 15 чалавек. У парку Пяршайская сярэдняя школа заўсёды падтрымлiвае належны парадак.

З газеты "Звязда" даведалася пра акцыю "Нашчадкi вогненных вёсак". Вы робiце добрую святую справу. Вось чаму я i пiшу — каб увекавечыць памяць аб замучаных аднавяскоўцах.

ШАЎЛОЎСКАЯ Данута Вiкенцьеўна,

вёска Янушкавiчы Валожынскага раёна.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхарка вёскі Янушкавiчы Валожынскага раёна Данута Вiкенцьеўна Шаўлоўская — адна з тых нямногiх, каму пашанцавала выжыць 9 жнiўня 1943 года, калi немц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика