21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як унесцi грошы за рэгiстрацыю на тэст-экзамены?

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як унесцi грошы за рэгiстрацыю на тэст-экзамены?

Абітурыент-2008

 

Як паведамляла раней "Звязда", 2 мая ў краiне распачнецца рэгiстрацыя абiтурыентаў для ўдзелу ў цэнтралiзаваным тэсцiраваннi. Аднак звяртаем увагу абiтурыентаў на тую акалiчнасць, што 4, 5, 6, 9, 10, 11 i 18 мая пункты рэгiстрацыi не будуць працаваць.

Згодна з рашэннем урада, у гэтым годзе была ўстаноўлена плата за прыём i афармленне дакументаў для ўдзелу абiтурыентаў у цэнтралiзаваным тэсцiраваннi, якая складае 10 тысяч рублёў за адзiн вучэбны прадмет.

Як патлумачылi журналiсту "Звязды" ў галоўным адукацыйным ведамстве нашай краiны, плату за прыём i афармленне дакументаў можна будзе ўнесцi з 29 красавiка па 1 чэрвеня ўключна.

Плата за прыём i афармленне дакументаў ажыццяўляецца ў ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк" на бягучыя рахункi па пазабюджэтных сродках навучальных устаноў, вызначаных пунктамi правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання. Iнфармацыя аб банкаўскiх рэквiзiтах i нумарах бягучых рахункаў па пазабюджэтных сродках навучальных устаноў, вызначаных пунктамi правядзення ЦТ, маецца ва ўсiх ўстановах "Беларусбанка", у прыёмных камiсiях навучальных устаноў, а таксама на сайтах Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў i навучальных устаноў.

Прыём плацяжоў ажыццяўляецца ў любой установе "Беларусбанка".

Пры рэгiстрацыi на цэнтралiзаванае тэсцiраванне абiтурыент падае заяву на адной з дзвюх дзяржаўных моў Рэспублiкi Беларусь (на свой выбар), дакумент аб унясеннi платы за прыём i афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ i прад’яўляе пашпарт цi пасведчанне на права жыхарства ў Рэспублiцы Беларусь або пасведчанне бежанца.

Час работы ўсiх пунктаў рэгiстрацыi — з 8.00 да 20.00.

Надзея НIКАЛАЕВА.

Зменены адрас пунктаў рэгiстрацыi ў Лiдзе i Ваўкавыску

Як паведамiлi ў Рэгiянальным цэнтры тэсцiравання i прафесiйнай арыентацыi моладзi Гродзенскага дзяржунiверсiтэта, пункты рэгiстрацыi на ЦТ у Лiдзе i Ваўкавыску будуць знаходзiцца па iншым адрасе, чым было раней аб’яўлена ў друку. Такiм чынам, у Лiдзе пункт рэгiстрацыi на тэсцiраванне будзе размешчаны ў Лiдскiм каледжы Установы адукацыi "Гродзенскi дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя Янкi Купалы" па адрасе: г. Лiда, вул. Кiрава, 20. Кантактны тэл. 8 0156121791;httр:www.grsu.bу/сtеst; е-mаil: сtеst@grsu.bу. У Ваўкавыску — у Ваўкавыскiм каледжы Установы адукацыi "Гродзенскi дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя Янкi Купалы" па адрасе: г. Ваўкавыск, вул. Сацыялiстычная, 33. Кантактны тэл. 80151222658; httр:www.grsu.bу/сtеst; е-mаil: сtеst@grsu.bу.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляла раней "Звязда", 2 мая ў краiне распачнецца рэгiстрацыя абiтурыентаў для ўдзелу ў цэнтралiзаваным тэсцiраваннi. Аднак звяртаем
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика