"Мы перамаглі!"
"Мы перамаглі!"
Мерапрыемствы да Дня Перамогi ў Беларусi пройдуць пад адзiным лозунгам "Мы перамаглi!", паведамiў БЕЛТА першы сакратар ЦК БРСМ Леанiд Кавалёў. Ва ўсiх рэгiёнах Беларусi напярэдаднi Дня Перамогi актывiсты БРСМ будуць раздаваць значкi з атрыбутыкай свята i стужкамi маладзёжнай арганiзацыi. "Калi ты патрыёт роднай Беларусi, ведаеш i цэнiш гераiчныя подзвiгi сваiх бацькоў i дзядоў, шануеш памяць аб загiнулых за незалежнасць Айчыны, то ў гэтыя майскiя днi абавязкова прымацуй на адзенне, павяжы на руку, на сумку або антэну аўтамабiля сiмвал акцыi — стужка з выявай Дзяржаўнага сцяга Рэспублiкi Беларусь i выявай Георгiеўскай стужкi", — заклiкаў Леанiд Кавалёў. БРСМ таксама арганiзуе работу тэматычных маладзёжных агiтпляцовак, правядзенне канцэртных праграм для ветэранаў i моладзi, святаў вулiц, названых iмёнамi Герояў Вялiкай Айчыннай вайны. Абавязкова будуць арганiзаваны сустрэчы пакаленняў "Слава героям", "Раўненне на герояў Перамогi". Моладзь зоймецца добраўпарадкаваннем помнiкаў, воiнскiх пахаванняў, акажа шэфскую дапамогу ветэранам вайны i працы. Леанiд Кавалёў паведамiў таксама, што за тэрытарыяльнымi камiтэтамi БРСМ замацавана звыш 5 тыс. помнiкаў i мемарыялаў воiнскай славы. На iх рэканструкцыю i добраўпарадкаванне накiроўваюцца сродкi, заробленыя актывiстамi рэспублiканскага саюза моладзi на суботнiках, падчас працоўных акцый i мерапрыемстваў. Пры БРСМ створаны 153 ваенна-патрыятычныя клубы "Памяць".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мерапрыемствы да Дня Перамогi ў Беларусi пройдуць пад адзiным лозунгам "Мы перамаглi!", паведамiў БЕЛТА першы сакратар ЦК БРСМ Леанiд Кавалё
|
|